Завея Квеценi
Завея Квеценi.
(З жыцця напярэдадні зімы і ў чаканні лета.)
Дзеючыя асобы :
Коля.
Люська, яго жонка.
Валюнік, яе малодшы сын (без слоў).
Вольга Барысаўна, яе маці.
Сяргей.
Лідзія Федараўна, яго маці.
Іван.
Насця, яго жонка.
Чубасаў.
Вольга, яго каханка.
Машка, крамніца.
Дзея першая
(Напярэдадні зімы)
1. Коля.
Цемра. Цішыня.
Доўгая цемра. Доўгая цішыня.
Вельмі доўгая цемра. Вельмі доўгая цішыня.
Прыглушаны голас.
КОЛЯ. Люська! Люська, вады прынясі. Аллё? Люська, Люська, заб’ю, свалата, вады кажу, прынясі, прыгаломшыла цябе там,ці што? Люська, я ж, калі ўстану… я ж, калі…зараз, тольк башку ад падушкі аддзяру… зараз… у-у-ух... хопіць... даво…
2. Сяргей.
Рыпяць дзверы.
Шаркаюць боты.
ЛЮСЬКА. Дзень добры.
СЯРГЕЙ. Так. Добры дзень, Людміла Фёдараўна. Сядайце.
ЛЮСЬКА. Выклікаў?
СЯРГЕЙ.. Так, выклікаў. Сядайце.
ЛЮСЬКА. Я пастаю.
СЯРГЕЙ.. Людміла Фёдараўна, сядайце, прашу вас. Я хаця і надоўга вас не затрымаю, але ўсё ж вам лепей сесці. У мяне да вас ёсць некалькі пытанняў.
ЛЮСЬКА. Мае гэта парасяты, купіла я іх, Сярожа, дальбог, на кірмашы купіла, што ж ты мне не верыш? Зелянчыха паклёпнічае, скуль у яе ўвогуле парасяты!
СЯРГЕЙ.. Людміла Фёдараўна, справа не ў гэтым. Сядайце, прашу вас. Справа тычыцца вашага мужа.
ЛЮСЬКА. Ах, ты ж ліха яго матары! Што, прыехаў, паскуда?
СЯРГЕЙ.. Ён, мабыць, прапаў.
ЛЮСЬКА. Дзякуй богу, скруціў галаву.
СЯРГЕЙ.. Людміла Фёдараўна, справа сур’ёзная… я пакуль нічога яшчэ не прадпрымаў, вырашыў спачатку з вамі пагаварыць, Людміла Фёдараўна…
ЛЮСЬКА. А што ты афіцыйны такі? Можна Люда, Сярожка, як у школе.
СЯРГЕЙ. Людміла Фёдараўна, я б вас папрасіў … Ваш муж, відаць па ўсім, прапаў.
ЛЮСЬКА. Гэта па чым жа відаць?
СЯРГЕЙ. Учора днём Чубасаў вярнуўся. Ён кажа, што Мікола не прыязджаў у Маскву, як яны былі дамовіліся.
ЛЮСЬКА. А адкуль ты ведаеш? Чубас сам да цябе прыйшоў?
СЯРГЕЙ. Ды мы ўчора з ім… пабачыліся, карацей. Ён кажа, што Мікалай не прыязджаў.
ЛЮСЬКА. Як не прыязджаў, я ж яго сама ў Рачны праводзіла, на аўтобус. От жа падла, ні разочку грошы ад яго не атрымала , у паштаркі ўжо сорамна пытаць, а ён, відаць, недзе сена сабакам косіць паўгода!
СЯРГЕЙ.. Ну так. Чаго ты ўсхадзілася?!
ЛЮСЬКА. Як гэта “чаго”? Кашалёк яму на білет выскрабла!Ажно да тае далёкае прасекі правяла, амаль шэсць кіламетраў! Там да Рачнога – кавілой дамераць. То й дзе б ён падзецца мог?!
СЯРГЕЙ. Вось гэта мне і неабходна высветліць.
ЛЮСЬКА. Ну, высвятляй. Хаця, хутчэй за ўсё – зноўку корак у горле застраў. Валацуга. Пакуль не нап’ецца, як скатабаза, то й не аб’явіцца. Гэта ж я яго троху ганяю, але ж дзе я за ім па вёсцы ўгледжу - як за парог, так і за маліноўскі. Алкагалізм – гэта хвароба.
СЯРГЕЙ.. Калі хвароба – то яна лечыцца.
ЛЮСЬКА. Досыць дурнем прыкідвацца, ты ж добра ведаеш, што ў нас такіх хворых – паўвёскі.
СЯРГЕЙ. Калі ён паехаў?
ЛЮСЬКА. Прынамсі, праводнаю нядзеляю, пасля Вялікадня, там якраз у той Маскве сезон пачынаецца. Стройка. Я ж Чубасу адурыла галаву, каб ён майго да сябе забраў.Каля хаты я–то сама ўпаратчу, а вось Лёшку хто будзе высылать? На стыпендыю не працягне, у каледжы сваім. Валюнік, вунь, без памперсаў. Ды трасца яго бяры, мы ўсе без памперсаў гэтых… ну, я маю на ўвазе, што выраслі. Ну, Сяргей, праводзь, калі табе трэба, пашуковыя мерапрыемствы, а мне да худобы трэба – маці не спраўляецца, а дзіця адно. Ай, ладна табе, Сярожа, нікуды ён не прапаў, ужо сядзіць, як піць даць.
СЯРГЕЙ. Калі б пасадзілі, мне б паведамілі. Я лічу, патрэбна, табе, Людміла Фёдараўна, напісаць заяўленне аб тым, што ваш муж прапаў без весткі.
ЛЮСЬКА. Ды на кой яно трэба. Таксама мне - згубіўся. Тэрмін скончыцца – знойдзецца.
СЯРГЕЙ. Я яшчэ раз вам паўтараю – калі б яго затрымалі, то прыслалі б паперчыну, мяне ўжо даўно б ускаламуцілі, і гэтак далей. Няўжо не зразумела?
ЛЮСЬКА. Сяргей, мне ўсё зразумела, проста я ўпэўнена, што з ім нічога не здарылася.
СЯРГЕЙ. Люся, прайшло амаль сем месяцаў, сем, разумееш? Ты ведаеш, якія выпадкі бываюць, і забіць маглі, і памяць страціў, у дурдом маглі адправіць, у рабства.
ЛЮСЬКА. Ты забыўся, хто мой муж?.. Сярожка, ды я ж зараз, за вось гэтыя амаль сем месяцаў жыць пачала… Валька плакаць перастаў, спіць, не прачынаецца. Сам жа Кольку забіраў тады. Лёшка на канікулы прыехаў, кажа, я есці стала больш смачна гатаваць … маці, маці і тая гаворыць, што, можа, я ўжо недзе некага сабе знайшла, а я й не шукала, я проста пачала жыць…
СЯРГЕЙ. Трымай насоўку, Люся.
ЛЮСЬКА.Даруй, Сярожачка, нешта я зусім.
СЯРГЕЙ. Ладна-ладна, усё, усё нармальна. Толькі ад мужа гэтак адмаўляцца – гэта што атрымоўваецца? Люся, скасоўвай з ім шлюб, разыдзіся, да маткі перайдзі, я не ведаю. ЛЮСЬКА. Ды з кім я разыдуся, калі няма нікога?
СЯРГЕЙ. Значыць, з ім нешта здарылася, разумееш ты гэта?
ЛЮСЬКА. Разумею! Можа, ён у Рачным бабу сабе завёў і носа не кажа!.. Ой, Божачка, мне, думаеш, лёгка так?
СЯРГЕЙ.. Ціха-ціха, Люся. Ты толькі гэта, заяўленне напішы… для парадку трэба. Каб потым, калі што, не ўзнікла ніякіх пытанняў. Парадак з мяне патрабуюць, праверкі ўсялякія, паперы тож, каб усё да ладу даведзена было, почырк там, акуратнасць таксама.
ЛЮСЬКА. Я зразумела. Зразумела.
СЯРГЕЙ. Вось і ладушкі.
ЛЮСЬКА. Можна толькі я потым напішу, зайду яшчэ да цябе, Сяргей, і напішу, га?
СЯРГЕЙ. Ну, не вельмі яно гарыць… Ды ты супакойся, супакойся, Люсь, прыйдзеш ды напішаш, чаго ты ўсе разводзіш тут сырасць, як кажуць. Супакойся. Як час будзе, так і заходзь.
ЛЮСЬКА. Добра, Сярожачка, добра. Я зразумела. Пайду, а то ўжо зусім цёмна. Выбачай яшчэ раз, што я тут…
СЯРГЕЙ.. Ідзі, Люся, ідзі.
ЛЮСЬКА. Ну, усяго добрага, Сярожа.
СЯРГЕЙ. І табе… Люся.
ЛЮСЬКА. Га? што?
СЯРГЕЙ.. Ды, не, нічога.
ЛЮСЬКА. А я ўжо падумала, яшчэ што спытаць хацеў.
СЯРГЕЙ. …Маці як?
ЛЮСЬКА. Добра. Дзякую… Пра цябе нядаўна пыталася. Кажа, нешта ты пахмурны нейкі ходзіш апошнім часам.
СЯРГЕЙ. Ды… працы цяпер шмат.
ЛЮСЬКА. Ды якой працы, Сярож? Адкуль у нас тая праца? Эх, Сярожка, хлусіш ты ўсё. (Выходзіць.)
СЯРГЕЙ. Хлушу… хлушу, Люся, хлушу.
3. Іван.
Лье дождж.
Свеціць ліхтар.
Гнуцца голыя дрэвы.
ІВАН. Сярога, ты што?
СЯРГЕЙ.. Што?
ІВАН. Чаго пад дажджом?.. Сярога?
СЯРГЕЙ. Ідзі.
ІВАН. Бухі, ці што?
СЯРГЕЙ. Не.
ІВАН.. Ды ты ж ў дыміну!
СЯРГЕЙ. Ідзі, кажу.
ІВАН. Так. Пайшлі, завяду цябе.
СЯРГЕЙ.. Рукі ўбраў!
ІВАН. Ты што?
СЯРГЕЙ.. Усё нармальна, кажу. Я цвярозы. Ідзі.
ІВАН. Ды куды я пайду. Пайшлі вунь пад магазін. Ды пайшлі, не ўпарціся.
СЯРГЕЙ. Я не ўпарчуся…
ІВАН.. Фу-ты, прамок зусім. З фуражкі вунь аж цячэ, сцепані, а то какарда зарждзя… рдзявее…, ясна, жарт не прайшоў. Ты чаго там стаў, га?
СЯРГЕЙ. Вань, дзякуй. Ідзі, куды ішоў.
ІВАН.. Ды што з табою такое? З маці што?
СЯРГЕЙ. Не. Ідзі… Ідзі, кажу.
ІВАН. Ды ты раскажы, адразу лягчэй стане.
СЯРГЕЙ.. Усё добра, Вань. Ідзі, ідзі дома чакаюць.
ІВАН. Ну, хазяін–барын. (Ідзе.)
Сяргей выходзіць пад дождж.
(Иван, вяртаецца, піхае Сяргея пад казырок магазіна.) што, зусім здурнеў, б…ь? што здарылася, Сярога?... Не, чакай, я ўжо нікуды не пайду! Што здарылася, пытаю? Сярога, ты што, раўці надумаў?
Сяргей зноў выходзіць пад дождж.
Добра! Добра, тутака будзем стаяць! Давай! Як дэбілы!
Сяргей ўваходзіць пад казырок магазіна.
ІВАН. Б…ь, ты што, здзекуешся, Сярога?
СЯРГЕЙ. Вань, ты любіш ружы?
ІВАН. Якія ружы?
СЯРГЕЙ.. Чырвоныя.
ІВАН. Ты точна звіхнуўся.
СЯРГЕЙ. Насця твая якія кветкі любіць?
ІВАН. Насця мая грошы любіць. Ты ўвогуле пра што?
СЯРГЕЙ. Дзіўнае каханне ў людзей. Быў бы пташачкай – распушыў пер’ечкі, і гатова. А тут думай, а тут гадай, а тут хер ведае што рабіць.
ІВАН. Ах ёк-макаёк! Сярога, ты на Люську пакладзі. Я табе гэта тысячу разоў гаварыў. І ў школе, і пасля школы. Гэта яе жыццё, Калян там, дзеці, а ты начхай.
СЯРГЕЙ. А што Калян. Люська кажа, баба у яго нейкая ў Рачным.
ІВАН.. Плюнь на Люську, кажу. Потым не разграбешся.
СЯРГЕЙ.. Не гавары так… А як ты з Насцяй першы раз?
ІВАН. Што , зусім ужо, ці што, такое пытаць?
СЯРГЕЙ. Я не пра гэта. Як ты яе гуляць запрасіў? Ці як там у вас было?
ІВАН. А ты быццам не ведаеш.
СЯРГЕЙ. Я ў арміі быў.
ІВАН. А… ну, я карацей… да што я табе расказваць буду!
СЯРГЕЙ. Раскажы, раскажы, Ванька.
ІВАН.Ды… ну, я прыкмеціў, што яна пазірае. Я ж не дурань. І яна такая зусім нічога. Ну, карацей, падышоў, запрасіў, усё як трэба. Туды-сюды, карацей. І вось еду я на веласіпедзе з Майскага, з танцаў, ну, яе даганяю і… не спыніўся. Морда разбітая, кулакі, усё, карацей. Вось і не спыніўся. Потым сяджу, ля калодзежа, куру, ну, адмыўся трохі, а яна ў брамку ўваходзіць. «Здароў», - кажа. Уяўляеш… «Здароў...» Я адказваю: «Ну, здарова», а сам так ад ліхтара на край лаўкі пасоўваюся і галаву адварачваю. «З-за мяне?», - пытаецца. «Упаў, - кажу, - чаму гэта з-за цябе». Ну, тут пайшло: гэта брат яе з Майскага за ёй прыглядвае, яна, маўляў, ні ў чым не вінаватая, і падабаюся я ёй, нават, кахае яна мяне, быццам… Я кажу: «Чаго румзаеш?» А яна: «А дзе ты бачыў, каб дзяўчына першая пра свае пачуцці расказвала?» Я ёй таксама ўсё расказаў. Яна прыціснулася да мяне. Я яе за плечы абняў…
СЯРГЕЙ. А потым?
ІВАН.. Цалуюся, а вусны баляць, ды яшчэ слёзы яе салёныя. Потым дзед, царства яму нябеснае, з хаты выходзіць, ён заўжды гадзіны ў чатыры на рыбалку хадзіў, а мы сядзім. Ён падыйшоў, Насцю па галаве пагладзіў. Шчурыцца і гаворыць: “Ну і добра, а то вёска прачакалася ўжо”. У мяне з кішэні кашулі пачак цыгарэт забраў і пайшоў. У яго яшчэ вочапка на бідоне рыпела, дык ён ідзе і рыпіць, а мы сядзім, не варухнёмся, быццам здранцвелі. Шкада, да вяселля не дажыў… Ладна, чаго гэта я пачаў за здароўе, а скончыў за спачын. Пра Люську не думай, дамоў прыдзеш – сотачку махані, і спаць. І заўтра ўсё будзе.
4. Коля.
Крычыць Коля.
Крычыць Валюнік.
Люська калыша калыску.
ЛЮСЬКА. Ды дасі ты нам спаць ці не, ірад?
КОЛЯ. На тым свеце выспішся!.. У-у-ух… маць тваю за нагу, ды заткні ты яго! Мяне слухаць, я сказаў.
ЛЮСЬКА. Сам заткніся, разявіў зяпу сярод ночы. (Валюніку.) Цішэй, цішэй, сонейка маё.
КОЛЯ. Даслухаць мяне, даслухаць я сказаў! Я таксама шмат чаго хачу! І заслужыў! Я верыў у гэта ўсё, разумееш, верыў! Я любы трактар як свае пяць пальцаў! Што скажаш, я не работаў? А вось хер табе! Ад рання! Ад рання, кажу, ад рання! А ну, заткні свайго неданоска! Мяне на курсы хацелі. Я, думаеш, не ведаю? Мяне сам ведаеш хто хацеў на курсы адправіць. Заткні яго, я сказаў!
ЛЮСЬКА. А ты не крычы.
КОЛЯ. А я не крычу. Я, можа , хачу табе душу сваю паказаць, у якую ты насрала, заплявала каторую. Душу мою!
ЛЮСЬКА. Ды якую душу? Адкуль яна ў цябе?.. Ах, сука, яшчэ раз ударыш…
КОЛЯ. На табе на арэхі.
ЛЮСЬКА. Пачвара… Пачвара… Пусці, Коля. Пусці!
КОЛЯ. Ляжаць. Ляжаць, я сказаў.
ЛЮСЬКА. Не, не. Пусці.
КОЛЯ. Ляжаць, б…ь. Не рыпацца! Ты мяне зараз любіць будзеш. Ох, як ты мяне любіць будзеш, ох, як паважаць будзеш. Я з цябе ганарыстасць выб’ю, ты ў мяне шаўковая хадзіць будзеш! Ну, што, га? Падабаецца?
ЛЮСЬКА. Коля, не трэба! Коленька, Коленька, не, пусці мяне. Коля… Пусці… Не… Коленька, давай не пры дзіцяці … дзіця ж тут… прашу цябе… Коля. Не. Не. Не.
КОЛЯ. Да. Да. Да, б…ь. Вось я. Вось табе душа мая. Атрымоўвай.
ЛЮСЬКА. Пусці… пусці…
КОЛЯ. Ляжаць, сказаў! Так, Люська, так, так… Ах, падла, куды б’еш? Ты куды б’еш, сука! Я ж цябе, паскуда… на вось, палучай!
ЛЮСЬКА. Усё. Пусці, пусці, Коленька. Я сама. Сама. Давай. Усё, пусці. Давай я сама.
КОЛЯ. Вось так. Так. Вось, сука. Так. Вось табе душа мая… так… так… так…
(Устае.)
Люська пераварочваецца на жывот. Плача.
Каб ведала, сука! (Выходзіць.)
ЛЮСЬКА. Не плач, Валюнічка, не плач, сыночак. Усё ў нас будзе добра. Усё яму ўзгадаецца, усё яму, гаду, аўкнецца. Не плач, сонейка маё, мама ж не плача, паглядзі - мама не плача, вось і ты не плач… (Садзіцца ля калыскі, механічна качае яе.) Мама не плача, мама ўжо ўсе слёзы выплакала. Мама цяпер толькі глядзець вачамі можа. Нацярпелася мамачка твая, а табе не дам цярпець. Ты цярпеть не павінен. Ты, кветачка мая , ні ў чым не вінаваты. Табе я цярпець не дам. Заўтра да бабулі, а там будзем бачыць, там усё бачна будзе. Бачыш, не любіць нас татка твой. Усё абяцанкамі нас корміць. А сам не любіць. Казаў, лячыцца будзе, а ў самога духу не хапае. Баіцца ён гарэлку кінуць. Ён гарэліцу больш за нас з табою любіць. Не любіць ён нас. І мы татку любіць не будзем. Навошта нам татку любіць, калі ён нас не любіць? Вось і не будзем, правільна, золатка маё, не будзем татку любіць? Не будзем, мой маленькі! Мы лепей татку заб’ём. Нашто ён нам такі патрэбен? Заб’ём татку? Ну, паглядзі мне ў вочкі. Заб’ём? Заб’ём, мой маленькі, заб’ём, мой харошанькі. Дай, матуля цябе пацалуе, сонейка маё.
5. Сяргей
Бразгае клямка.
Рыпяць нямазаныя завесы.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Прабач, сынок, да серыяла спяшалася, дык аўтаматычна дзверы і зачыніла.
СЯРГЕЙ. Нічога.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Рукі мый, зараз на стол збяру.
СЯРГЕЙ. Дзякуй, нешта не хочацца.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Мо здарылася што?
СЯРГЕЙ. Не. Проста не хочацца.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА.Ты не захварэў?
СЯРГЕЙ. Не. Усё ў парадку… Праўда, мам, нават не глядзі так, усё добра. Я ў сябе буду. ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Другі тыдзень амаль не ясі… Ладна, калі пойдзеш курыць, унясі вады ў кухню.
СЯРГЕЙ. Добра.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Аладкі, жывыя яшчэ,га?
СЯРГЕЙ. Дзякуй, потым.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ну, добра.
СЯРГЕЙ.. Добра. (Ідзе ў свой пакой.)
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА (садзіцца перад тэлевізарам). Сярожа, я сёння ў магазіне Люську сустрэла… Чуеш?
СЯРГЕЙ. (з-за дзвярэй.) І што?..
Яна маўчыць.
І што?.. (Адчыняе дзверы.) І што?!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Што «і што»?
СЯРГЕЙ. (уваходзячы). Навошта ты мне гэта гаворыш?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Проста.
СЯРГЕЙ. М-м-м. (Ідзе да сябе, ляснуўшы дзвярыма.)
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА (глядзіць яму ўслед, пасміхаецца). Проста расцвіла кабета… Ты даўно яе бачыў?
СЯРГЕЙ. (з другога пакоя). Даўно.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Хлусіш?..
СЯРГЕЙ (з’яўляецца). Хлусіш.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Нядобра, сыночак.
СЯРГЕЙ. Ведаю, мама, даруй.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА А Колька яе дзе?
СЯРГЕЙ. А ты не ведаеш?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Адкуль жа мне ведаць?
СЯРГЕЙ. Я думаў, ты на вёсцы пра ўсё ведаеш.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Нядобра, сыночак.
СЯРГЕЙ. Даруй, мама. Ён на заробкі паехаў…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. І не вярнуўся.
СЯРГЕЙ. Ну, і навошта я табе пра гэта павінен расказваць, калі ты і так усё ведаеш?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Пра Рачны чуў?
СЯРГЕЙ. Што?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Баба ў яго там.
СЯРГЕЙ. Ды адкуль жа вы ўсё ведаеце? Я адзін міліцыянер у вёсцы, а менш вас ведаю!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Люська мацеры гаварыла. А ты як?
СЯРГЕЙ. Што «як»?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Да Люські-як?
СЯРГЕЙ. А мне што?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Нічога. Гэта я так.
СЯРГЕЙ. Чаго так? Чаго так? Чаго гэта вы ўсё так? Што вам так? Мне вось ніяк! А вам усім «так». Гэта што ж атрымоўваецца, га? Чаго вы лезеце, га? Што вы ўсё з Барысаўнай супакоіцца не можаце, га? Я пытаюся! Я ў цябе пытаюся! Хопіць, кажу, пагаварылі і ладна. Усё! Семнаццать гадоў прайшло, вы ўсё не супакоіцеся.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Гэта, Сярожанька, ад голаду злосць. Пайду аладак пакладу, а ты супакойся. (Выходзіць.)
СЯРГЕЙ. З’еду. Перавядуся. Гары ўсё сінім полымем! (Бяздумна шчоўкае пультам тэлевізара, на якімсці музычным канале робіць гук мацней, але амаль адразу адключае яго зусім; невідушча глядзіць на мільгаючыя перад вачыма сюжэты, заплюшчвае вочы.) Ці хаця б Колька хутчэй з’явіўся, усё б, урэшце, усталявалася…
Уваходзіць Лідзія Фёдараўна з талеркай.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Стаміўся – адпачні. Я вось табе, Сярожка, сюды прынесла, паеш. СЯРГЕЙ. Добра. (Бярэ талерку, есць без апетыту.)
Лідзія Фёдааўна глядзіць на яго, пасміхаецца.
Мам!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Еш, еш. Проста люблю глядзець, як ты ясі. Ты ж ужо ведаеш..
СЯРГЕЙ. Ну, хопіць, мам.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ты, як малы быў, ведаеш, як доўга еў?
СЯРГЕЙ. Ведаю, расказвала ўжо сто разоў.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Сядзіш, бульбу таўчоную па талерцы размазваеш, і гудзіш, як малакавоз. Ты ў дзяцінстве малакавозы называў “макалавозы”.
СЯРГЕЙ. Мам.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Еш, еш…Я табе казала, угаворвала, а ты сабе тах-тах – бр сабе бр-р-р-вж-ж-ж-би-би-и-ип! Цябе ж і хрысцілі з трактарам. Прынеслі ў царкву, а ты той трактар з ручак не выпускаеш. Мы забіраць, а ты ў голас. Бацюшка тады і сказаў, каб пакінулі, маўляў, шлях сабе выбраў. Так з гэтым трактарам і хрысцілі.
СЯРГЕЙ. Ды памятаю я гэты трактар. Ён у мяне гадоў да сямі быў. Бацька толькі і паспяваў, што яго рамантаваў. Я потым гэты трактар разлюбіў, а ён усё рамантуе і рамантуе, рамантуе і рамантуе.
Загуло ў коміне, вецер застукаў аканіцамі.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА Ты б хаця гук большы ўключыў, а то нейкая жудасць бярэ, у цішы сядзець…
СЯРГЕЙ. Мам, а чаму ты пасля бацькі ні з кім не стала жыць? Прабач, што пытаю?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Я бацьку твайго кахала так, што … Больш за ўсё, што было ў маім жыцці, не надта складаным. (Усміхаецца.) Ён, калі ў бальніцы ляжаў, ты ў бабулі жыў, памятаеш, мабыць… Урачы гаварылі, што ён яшчэ месяц, магчыма, працягне, а ён яшчэ паўгода пражыў… паўгода. Як мне гэтыя паўгода даліся. Я тады, Сярожачка за ім пайсці хацела. Ты спыніў. Сыночак мой…
СЯРГЕЙ. Мам, не трэба.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ён для мяне ўсім быў… Доктар там, сухенькі такі, у акулярах, усё хадзіў, мяне супакоіць спрабаваў. А чаго супакойваць? Як можна было супакоіцца? Па сю пару ніяк не супакоюся. Каханне толькі адно чалавеку даецца. На ўсё жыццё. Толькі адно. Гэтак і бабка мая казала, і маці мая. Я сваё каханне ўжо аджыла. Да донца вапіла, а потым і выплака. Ты толькі ў мяне застаўся. Так што калі кахаеш яе, то йдзі да яе. Адно каханне толькі, памятай.
Сяргей абдымае яе.
(Выцірае слёзы.) Ладна, сынок, не мне цябе вучыць. Сам ужо вырас. Сам усё вырашыш…
СЯРГЕЙ. Смачныя аладкі… дзякуй… Дабранач, мама.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Дабранач.
6. Чубасаў.
Разбіваецца аб кафляны пол бутэлька.
Вясёлы жаночы, а потым і мужчынскі смех.
МАШКА. Я ж казала, не дацягнеш!
ЧУБАСАЎ. Гэта на шчасце.
МАШКА. Гэта табе на здароўе – менш вып’еш.
ЧУБАСАЎ Дык я зараз яшчэ адну вазьму.
МАШКА. Ты дык возьмеш, хто б сумняваўся.
ЧУБАСАЎ Машуня, якія могуць быць сумненні ў такога хвацкага кавалера!
МАШКА. Штаны б зашыў, кавалер.
Уваходзіць Іван.
ЧУБАСАЎ О, Іван Іваноў з ранку ходзіць без штаноў!
ІВАН. Здароў, Слаўка. Ах, тваю за нагу, куды табе гэтулькі?
ЧУБАСАЎ Дык сёння ж футбол, вось рашыў піўка папіць. Трэба ж меснаму “шопу” выручку рабіць.
МАШКА. Мне ад скрынкі піва ні цёпла, ні горача.
ІВАН. Машка, ні цёпла, ні халодна.
МАШКА. Ды якая розніца.
ІВАН. А ты чаму не заходзіш? Калі ж прыехаў?
ЧУБАСАЎ. Ды пару дзён…
МАШКА. Пару дзён, як прыехаў, а чацвёрты півам затарваецца.
ЧУБАСАЎ. Дык я ад піва дні палічыць і не ў стане.
ІВАН. Гэта ты можаш. Тэлек прывёз?
ЧУБАСАЎ. Вось такі! Здаравушчы, ледзьве дапёр.
ІВАН. Дык я да цябе сёння на футбол зайду.
ЧУБАСАЎ. Дык можна прама зараз і пачаць.
МАШКА. О!
ЧУБАСАЎ. Не «о!», а «правільна»!
ИВАН. Не, я лепей вечарком зайду. Маш, дай мне дзве.
МАШКА. Як заўжды?
ІВАН. Я ж і кажу, дзве.
ЧУБАСАЎ. Ты чаго гэта на супертонкія перайшоў?
ІВАН. Ды так… Пайшлі пакурым.
МАШКА. Чубас, глядзі, данясі толькі, каб другі раз не бегчы.
ЧУБАСАЎ. Не ссы, Маруся, я сам баюся!
Іван і Чубасаў выходзяць з магазіна. Чубасаў ставіць пакункі на ганак, Іван распячатвае пачак цыгарэт.
ЧУБАСАЎ. На маіх, два бакса пачак. З вішняй.
ІВАН. З вішняй я ў дзеда Мацея пакуру.
ЧУБАСАЎ. Ну, тады куры свае, бабскія.
ІВАН. Не хавай. Дай, паспрабую… Гэта Насця ўсё, гаворыць, каб курыць кідаў, маўляў, эканомія… і гэтыя вось каб курыў, дык па два пачака ў дзень смалю… эканомлю, маць яе. ЧУБАСАЎ Ад жанчын усё ліха на свеце.
Смяюцца.
ІВАН.. Слухай, ты ў Рачным не спыняўся?
ЧУБАСАЎ. Як заўжды, на тры дні, у брата.
ІВАН.. Кольку бачыў?
ЧУБАСАЎ. Не, а што ён, у Рачным?
ІВАН.. Люська гаворыць, баба ў яго там.
ЧУБАСАЎ. Гм…
ІВАН. Я вось таксама думаю: хто на яго паквапіцца.
ЧУБАСАЎ Мы з Сярогам у сераду сустрэліся, дык я яму сказаў, што Колька ў Маскву не прыязджаў. Але ж я ўвагі не звярнуў, хто ж ведае, што тут здарыцца магло. Не прыехаў, дык і не прыехаў.
ІВАН.. Ды паехаў ён у Маскву. Усе так думалі.
ЧУБАСАЎ. Каб ён у Рачным быў, брат бы мне сказаў, ён жа яго ведае. Ды і якая баба ў яго там можа быць? У Рачным усе бабы за шэсцьдзесят засталіся. Сам правяраў.
Смяюцца.
ІВАН.. Ты там, у сталіцы, яшчэ нікога?
ЧУБАСАЎ. Толькі прасцітутак... Але. Выключна з краін бліжняга замежжа.
ІВАН.. Гуманітарная дапамога.
ЧУБАСАЎ Нешта накшталт таго.
ІВАН.. Брэшаш? Няўжо там няма ніводнай бабы, каб на цябе не таго, га?
ЧУБАСАЎ. Там бабы іншыя.
ІВАН.. Ну, якія іншыя ?
ЧУБАСАЎ. (адкаркоўвае дзве бутэлькі піва.). Трымай.
Іван,зрабіўшы пару глыткоў, адстаўляе бутэльку.
ЧУБАСАЎ. (залпам выпівае большую частку). А-а-ах! Добра. Там жа, Ванька, на рабоце нельга, дык я ўжо тут расслабляцца буду. (Смяецца, хутка дапівае піва.)
Прысеўшы на ганак магазіна, закурваюць.
Ёсць там, Ванька, жанчына адна…
ІВАН.. На ўсю Маскву?
ЧУБАСАЎ. А я неяк і думаў, што на ўсю Маскву, зачапіла, карацей. Кранаўшчыцай ў нас працуе, сама з Калугі. Вольга Васільеўна. Звонку мініяцюрная такая. Але калі-нікалі ў рацыю як крыкне “Слаўка, тваю душу за нагу!” і давай паліваць адборным. У мяне ў першы раз ледзьве вушы ў трубачку не скруціліся. Але ў жыцці ніколі сабе не дазваляе. Карацей, запрасілі нас з мужыкамі на дзень нараджэння да адной маляршы. Ну, мы як мае быць, вазу нейкую там купілі, шампанскага, цукерак, кветак. Прыходзім. Дзяўкі сядзяць, валасы панакручвалі, муж імянінніцы прыехаў. Ну, падарункі аддалі. Саджуся я каля Вольгі. Ну выпілі добра. Я Вольгу нават патанцаваць запрасіў, два разы. Адчуваю, што і яна да мяне неяк так. Нармальна, карацей. Мы ўсе ўжо добра паддатыя, а муж гэтай, маляршы, значыцца, давай шампанскае адкрываць, ну і адзіную лямпачку пробкаю выбіў.
ІВАН. Маладзец.
ЧУБАСАЎ. Нармальны мужык аказаўся. Валодзька, сусед мой, за лямпачкай пабег, ну, а я пакурыць на балкон выйшаў. У нас там агульныя балконы, на ўвесь паверх. ( Адкаркоўвае яшчэ адну бутэльку, прагна п’е.) Выходзіць. Кажа: “Пачастуйце мяне, Слава, цыгарэткай”. – “Наце, калі ласка, ноу проблем, як кажуць”. Ну тое-сёе, прахладна, я світэр свой зняў, ёй на плечы накінуў, як у кіно, вось вам, калі ласка, ну і ўсё такое. І тут яна гаворыць: “Абдымі мяне”. “Што?- перапытваю”. “Абдымі”. Ну, я яе са спіны і абняў. І, ведаеш, пацалаваць хацеў, у вушка, ну разумееш. А ў яе духі нейкія… бэз ці што, карацей, прытарныя. Я і чхнуў. Ну… са слінай так, ведаеш?
ІВАН.. І што?
ЧУБАСАЎ. І ўсё.
ІВАН. Што, ўсё?
ЧУБАСАЎ. Усё. Я да гэтай пары баюся да яе падысці. Неўдабняк. Апарафініўся па поўнай.
З магазіна выходзіць Машка.
МАШКА. О, верабейкі! Усё, устаём, у мяне абед.
7. Коля
Доўга капае вада.
Рыпяць дзверы.
ЛЮСЬКА. А, прыйшоў ужо. А я за цябе парасятам дала. Усё за цябе. Сам жа нічога… (Аббівае боты аб парог, уваходзіць з вядром вады.)
ЛЮСЬКА. Хаця б рукамыйнік адрамантаваў, вады не нацягаешся.
КОЛЯ. Пагаварыць хачу.
ЛЮСЬКА. Ідзі, размаўляй з тым, з кім піў.
КОЛЯ. Я не піў.
ЛЮСЬКА. Што ты мне цюльку гоніш?
КОЛЯ. Не піў, кажу.
ЛЮСЬКА. І?..
КОЛЯ. У мацеры сёння быў.
ЛЮСЬКА. І?!.
КОЛЯ. Я падумаў… можа, мне таго… лячыцца?
ЛЮСЬКА. Не смяшы.
КОЛЯ. Я сур’ёзна…
ЛЮСЬКА. І я сур’ёзна.
КОЛЯ. Маці кажа, што гэта разумна. Трэба лячыцца. Трэба жыццё мяняць.
ЛЮСЬКА. Ой, цырк! Трыццаць восем год, ён жыццё сабраўся мяняць.
КОЛЯ. Люсь, ты не здзекуйся. Я праўда. Хачу, каб усё з нуля.
ЛЮСЬКА. Ты і так нуль!
КОЛЯ. Нуль! Нуль! Сам ведаю, што нуль! Па-новаму хачу, чуеш? Спатыкнуўся чалавек, дык што ж яму цяпер, родная жонка не дапаможа?
ЛЮСЬКА. Родная? Родная? На, паглядзі на родную! (Расшпільвае халат, на грудзях і плячах бачны сінякі і драпіны.) Памятаеш? А ні храна ты не памятаеш, скаціна!
КОЛЯ. Люся… даруй, мне лячыцца…
ЛЮСЬКА. Лячыцца? Ды ў цябе адзін выхад – бярэш вяроўку, ідзеш у кладоўку. Толькі не дома, пашукай месца , каб не знайшлі. (Набірае вады ў чайнік, ставіць на пліту.) Запалак дай, пліту падпаліць няма чым… Вой, бля, а чаго гэта мы плачам? Адкуль слёзы? Коленька, а чаго гэта мы?.. Маўчым? Аво-я-ёй, што ж гэта робіцца, людцы? Мужыкі плачуць!
КОЛЯ. Люсь, не трэба.
ЛЮСЬКА. Запалкі дай, кажу!
Коля дастае з кармана карабок, аддае ёй. Яна запальвае газ, ставіць чайнік.
КОЛЯ. Я сапраўды рашыў. Трэба заканчваць.
ЛЮСЬКА. Хацеў бы скончыць – даўно б скончыў, алкаголік няшчасны! Што, цяпер у горад цябе адпраўляць лячыць? А грошы дзе браць?
КОЛЯ. Я знайду.
ЛЮСЬКА. Дзе ты знойдзеш? Дзе знойдзеш? Табе ж у вёсцы апроч тваіх сабутыльнікаў ужо ніхто нічога не дае.
КОЛЯ. Мне мама…
ЛЮСЬКА. Мама? А вось пра маці ты замоўч. Мала ты яе крыві папіў? Ды ты яе ў труну хутчэй загоніш.
КОЛЯ. Я з Слаўкам Чубасам гаварыў.
ЛЮСЬКА. І што Чубас? Абяцаў у Маскву цябе забраць? Не смяшы, на чорта ты яму там здаўся, га?
КОЛЯ. Возьме, сказаў.
ЛЮСЬКА. «Возьме, сказаў». Пакуль піць не перастанеш, ты Чубасу там патрэбен, як сабаку кішэні.
КОЛЯ. Ён абяцаў.
ЛЮСЬКА. Абяцаў ён. Дзе ж гэта ты сённячы паспеў усё, і да мацеры схадзіць, і з Чубасам дамовіцца? Усё. Галаву мне не дуры. Мо на пару дзён завяжаш, а потым зноўку на стакан? Чаго маўчыш? (Не счакаўшы адказу, выходзіць.)
Коля сядзіць, унурыўшыся. Чайнік пачынае ціхенька свістаць.
8. Люська.
Льецца са шланга вада.
Брэша сабака.
СЯРГЕЙ. Люсь?
ЛЮСЬКА. Ой, Сярожа. Я не чакала.
СЯРГЕЙ.А я так. Міма праходзіў…
ЛЮСЬКА. Дык ты заходзь. Чаго пад плотам стаяць. Пірат, а ну, фу!
Сяргей адчыняе брамку, заходзіць на падворышча.
Садзіся, Сярожа.
СЯРГЕЙ. Дзякуй . (Садзіцца, выцірае далоні аб калені.)
Вінаград так у вас зацягнуў, амаль альтанка атрымалася.
ЛЮСЬКА. Так, і ўраджай добры…
СЯРГЕЙ.. Да…
ЛЮСЬКА. Ты куры, калі хочаш.
СЯРГЕЙ.Дзякуй. Як у вас тут справы?
ЛЮСЬКА. Нічога.
СЯРГЕЙ.. Добра. (Закурвае.)
ЛЮСЬКА. Угу. (Садзіцца побач з ім, дастае свае цыгарэты, шукае запальнічку.)
Сяргей бярэ яе цыгарэту, прыкурвае.
Дзякуй. Як ты?
СЯРГЕЙ. Нармальна.
ЛЮСЬКА. Ой, зусім забылася. Валька ж там адзін сядзіць. (Ускаквае.) Патрымай. (Аддае яму цыгарэту, бяжыць у хату. Сяргей тушыць сваю цыгарэту, шукае, куды кінуць недакурак, хавае яго у карабок з-пад запалак. Выходзіць Люська, на руках яна трымае загорнутага ў коўдру Валюніка.
СЯРГЕЙ. Здароў, баец.
ЛЮСЬКА. Ён не размаўляе яшчэ, так толькі, бу-бу-бу. (Бярэ сваю цыгарэту ў Сяргея, зацягваецца.)
СЯРГЕЙ. І гэта добра.
СЕРГЕЙ. Давай патрымаю.
ЛЮСЬКА. …А, Вальку?
СЯРГЕЙ.. Ну. Дыміць на яго.
Люська аддае яму Валюніка.
СЯРГЕЙ.. Валька, давай гавары, кім будзеш, лётчыкам ці касманаўтам?
ЛЮСЬКА. Міліцыянерам.
СЯРГЕЙ.. Можна і міліцыянерам. Валька, будзеш міліцыянерам? Дзе твая кабура, га? Дзе кабура?
У весніцы ўваходзіць Вольга Барысаўна.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Вось гэта госці ў нас! Добры дзень, Сярожа.
СЯРГЕЙ. Добры дзень, Вольга Барысаўна.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА З якой нагоды да нас? Вальку арыштаваць прыйшоў?
СЯРГЕЙ. Яго самага. Маці на яго заяўленне напісала: «Кашу не есць, па начах не спіць, прыміце меры».
Смяюцца.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ну, што праўда, то праўда. Ну а сам як маешся?
СЯРГЕЙ.Часам з квасам, парою з вадою.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА Маці як? Даўно яе не бачыла.
СЯРГЕЙ. Нічога, дзякую.
ЛЮСЬКА. Мам, а ты чаго?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА Я нічога. Курыцу зарэзала, вось Валюшку булёнчыку прынесла.
ЛЮСЬКА. Добра. На стол там пастаў.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА То сама йдзі і пастаў, а я пакуль з Сярожам пагавару.
Люська забірае ў Сяргея дзіця, бярэ сумку і ідзе ў хату.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. (услед) Паглядзі, мо гарачы яшчэ, то астудзі троху.
ЛЮСЬКА. Не маленькая.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА І то праўда… Пасуе, табе, Сярожа форма.
СЯРГЕЙ. Ну, ладна ўжо вам.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА Пасуе - пасуе, кажу. Арол. Сокал. Генерал!
СЯРГЕЙ. Вольга Барысаўна…
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА Мужыка форма заўжды ўпрыгожвае. Але не любога. Гэта ўжо ты мне павер. Я іх шмат у форме пабачыла.
СЯРГЕЙ. Ну, усё, зусім вы мяне збятэжылі.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. А чаго табе бянтэжыцца ? Не хлопчык. Ох, Сярожачка, я пасля вайны маленькая зусім была, ну, сколькі… а навошта табе мае гады лічыць, па мне і так бачна, што не маладзёнка. Гадоў адзінаццаць мне было… Ты не лічы, не лічы! Бач, вока ўжо закаціў. СЯРГЕЙ. Ды гэта я так…
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА Ды жартую я, Сярожачкака. Не крыўдуй. Дык вось, пасля вайны ведаеш, якія мужыкі былі? Не налюбавацца! У іх пастава нейкая асаблівая была. Яны неслі сябе, разумееш? Мяне маці на вечарынкі не пускала, то мы з сяброўкамі ўсё ў вокны падглядалі… раней іншыя людзі былі. Усё па-іншаму было. І жылі па-іншаму, і кахалі… СЯРГЕЙ. Ладна, Вольга Барысаўна, пайду я.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Што, пакрыўдзіўся?
СЯРГЕЙ. Не. (Устае.)
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. І правільна. Няма яаго на старую бабу крыўдаваць. І я ж не ганіла цябе, Сярожачка. Да твару табе форма, кажу.
СЯРГЕЙ. Дзякую. Проста пара мне.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Жаніцца табе пара. Не глядзі. Не глядзі, кажу. Я баба старая, я па-просту ўсё. Сышліся б ды жылі. А чаго? Маленькія вы, ці што? Сабраў манаткі ды прыйшоў. Не прагоняць, гэта я табе гарантую. Не думай, што я, як матка, сватаю тут. Не. Я вам дабра зычу. Ну , чаго ў жыцці не бывае? Што вы ходзіце вакол ды каля? Вырашылі б даўно ды і жылі. Слова кепскага ніхто б не сказаў. От тут ты мне ўжо павер.
СЯРГЕЙ. Вы Людміле скажыце, каб заўтра да мяне зайшла.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Скажу, скажу, мілы. Можа, там да чаго і дойдзеце.
СЯРГЕЙ. Да пабачэння.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Пайдзі здароў, ды падумай, не маленькія ж вы!
СЯРГЕЙ. Да пабачэння. (Ідзе прэч.)
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. (адна). Нічога, сынок, усё ўсталюецца. Госпадзі, памажы нам.
З хаты выходзіць Люська.
ЛЮСЬКА. А дзе Сяргей?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА Пайшоў ужо. Справы, кажа.
ЛЮСЬКА. Нагаварыла, нябось?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ды нічога я ему не гаварыла. Ён сам усё ведае.
ЛЮСЬКА. Ясна.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Я ж ра тое і кажу – ясна ўсё, а вы ўсё нешта як невідушчыя ходзіце. ЛЮСЬКА. Мам, давай без гэтага! (Дастае цыгарэты, шукае запальнічку.)
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. І кідай ты гэтую атруту, сама травішся, то яшчэ і дзіця травіш. Ды, мабыць, і не апошняга ж нарадзіла.
ЛЮСЬКА. Упасі госпадзі.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. За Сяргея пойдзеш, на розных ложках спаць не будзеце.
ЛЮСЬКА. Ладна табе пра Сяргея…
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ведаю, што гавару. Хутка сам прыйдзе…
ЛЮСЬКА. Усё, пара Вальку спаць класці. Пайшлі ў хату.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ён яшчэ перадаў, каб ты да яго зайшла заўтра. Вось і зайдзі. ЛЮСЬКА. Зайду, зайду.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Не «зайду, зайду», а каб зайшла.
ЛЮСЬКА. Усё, мам, супакойся. Пайшлі.
9. Сяргей.
Чыркаюць запалкі.
Вецер.
Чыркаюць запалкі.
СЯРГЕЙ. Цьфу ты… апошняя зламалася… і запальнічку ўчора раздавіў…
ІВАН. Як?
СЯРГЕЙ. Ды проста так… у руцэ…
Іван дастае запальнічку, працягвае Сяргею, той прыкурвае і моўчкі вяртае запальнічку.
ІВАН. (праз паўзу). Калі ласка.
СЯРГЕЙ. Прабач. Дзякуй.
ІВАН. (праз паўзу). Сярога, ды што з табой такое, што ты нешта сам не свой апошнім часам? СЯРГЕЙ. Вань, я спытаў: вып’еш са мною? Ты адказаў: не.
ІВАН. Я ж кажу – Насця чакае. І так у Чубаса затрымаўся.
СЯРГЕЙ. Ну, бывай…сябра. Дзякуй за агеньчык.
ІВАН. Давай без гэтага, га?
СЯРГЕЙ. Давай. Усё, пакеда. (Адчыняе брамку, уваходзіць ва двор.)
ИВАН. Сярога, ды хопіць табе. Кажу – не магу!
СЯРГЕЙ. Дык а я што? Я нічога.
ІВАН. Ну, я ж бачу, што пакрыўдзіўся!
СЯРГЕЙ. Чаго цягнеш? Хацеў ісці – ідзі.
ІВАН. Ды куды я пайду? Нікуды не пайду… ну, чаго ты?
СЯРГЕЙ. Пайшлі ў хату. (Не чакаючы адказу, заходзіць у сенцы.)
Іван, плюнуўшы, ідзе за ім.
Чаравікі можаш не скідаць.
ІВАН. Ды ладна, нанясу яшчэ…
СЯРГЕЙ. Мам! Мам, у нас госці, накрый нам!
Выходзіць Лідзія Фёдараўна.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А, Ванечка…
ІВАН. Добры вечар, Лідзія Фёдараўна.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Добры вечар. Што гэта вы на ноч гледзячы?
СЯРГЕЙ. Мам, не пытайся. Канец тыдня.
ІВАН. Мы нядоўга… ціхенька…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. І я з вамі пасяджу, чаго мне, старой, з тэлевізарам ды з тэлевізарам. СЯРГЕЙ. Мам…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (Івану). Мо здарылася што?
СЯРГЕЙ. Мам…
ІВАН. Ды не. Усё нармальна. Проста калі – нікалі арганізм патрабуе разрадкі.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Разрадкі? То ў гэтым я вам паспрыяю. Ідзіце дроў накаліце.
СЯРГЕЙ. Мама!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Усё, зразумела. Бач, як бровы насупіў, бацькавы. Бягу, бягу. (Выходзіць.)
СЯРГЕЙ. (падзвігае табурэт да стала ). Садзіся.
ІВАН. А ты?
СЯРГЕЙ. Пайду спаласнуся.
ІВАН. А…
Сяргей выходзіць. Іван дастае цыгарэты, але, не знайшоўшы попельніцы, хавае іх у кішэню Уваходзіць Лідзія Фёдараўна з талеркамі, відэльцамі і іншым. Збірае на стол.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (шэптам) А што ўсё-ткі здарылася?.. Ваня, што здарылася?
ІВАН. Не ведаю.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. І гэта повад. А здарылася што?
ІВАН. Ды не ведаю я, Лідзія Фёдараўна, выпіць хоча.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Люська зноў?
ІВАН. Нічога не кажа.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ясна.
ІВАН. Ды ясна, што Люська…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ты прыглядвай за ім…
ІВАН. А вы?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А мяне ён, думаеш, пусціць? Ён мне і так нічога не расказвае… я ўсё сама неяк, раскатухаць яго імкнуся…
ІВАН. Добра.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Добра-то добра, ды нічога добрага. Думаю да Вольгі схадзіць, ды ўсё ніяк не выберуся.
ІВАН. Можа, яно і лепей, што яшчэ не схадзілі?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А што лепей, абодва толькі маюцца.
ИВАН. А я, дапусцім, не згодны.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А і не табе жыць.
ІВАН. Лідзія Фёдараўна, дайце, калі ласка, попельніцу.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. На двор ідзі, не змерзнеш.
Іван выходзіць. Уваходзіць Сяргей, з твару і рук капле вада. Садзіцца.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ты чаго гэта не выцерся?
Сяргей маўчыць. Лідзія Фёдараўна, накрыўшы на стол, садзіцца.
СЯРГЕЙ. Ты ідзі, мы тут самі.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Я трошкі з вамі пасяджу, да серыяла… Чарачку вып’ю.
СЯРГЕЙ. У цябе ціск павышаны.
Лідзія Фёдараўна маўчыць.
Мам, ідзі.
Забраўшы сваю талерку і відэлец, яна выходзіць.
(Налівае дзве чаркі гарэлкі, гукае.) Вань!.. Вань!.. Ваня!!!
Уваходзіць Іван.
Давай.
ІВАН. А-а-а. За што?
СЯРГЕЙ. Проста, давай, і ўсе. (Не чокнуўшыся, п’е.)
Іван выпівае следам.
СЯРГЕЙ. (налівае зноў). Давай.
ІВАН. Куды гоніш?
СЯРГЕЙ. Давай-давай, зараз цяпло пойдзе. (П’е, не чакаючы.)
Іван таксама выпівае.
СЯРГЕЙ. (налівае яшчэ). Давай.
ІВАН. Дай хаця перадыхнуць.
СЯРГЕЙ. Табе ж лепш.Хутчэй скончыцца – хутчэй дадому пойдзеш.
(П’е.)
Іван адстаўляе сваю чарку.
Пі, трэцяя за каханне. Святое.
ІВАН. Не хачу.
СЯРГЕЙ. А чаго прыйшоў тады? Пі, за каханне трэба!
Іван п’е.
Усё, брат, жанюся!
Іван, не дапіўшы чарку, заходзіцца кашлям.
Навіна! Ведаю, што навіна. Запі давай, лягчэй стане… я ведаю, што ты супраць.
ІВАН. Ды не супраць я.
СЯРГЕЙ. «Супраць, супраць»… вочы пакажы.
ІВАН. Проста не пара яна табе.
СЯРГЕЙ. За гэта і вып’ем. (Налівае.)
П’юць.
Добра. Добра, га?.. Ты гаворыш «не пара», а адкуль ты гэта ведаеш, га?
ІВАН. А каго яна прадынаміла, га?
СЯРГЕЙ. Гэта жыццё. Тут усякае здараецца. І маці мне кажа, што каханне – яно адно ўсяго чалавеку даецца. Зразумеў?
ІВАН. Не зразумеў і разумець не хачу.
СЯРГЕЙ. А гэта дарэмна. Давай за узаемаразуменне. (Налівае.)
Іван з выклікам выпівае. Сяргей усміхаецца.
ІВАН. Ну і? Далей што?
СЯРГЕЙ. А тое, калі б яе тады Колька не таго, мы б яшчэ тады пажаніліся.
ІВАН. Дык ён што, згвалціў яе, ці што?
СЯРГЕЙ. Можа быць, гэта толькі мае здагадкі, але Лёшка, яе старэйшы, нежаданы атрымаўся.
ІВАН. Доказы?
СЯРГЕЙ. Яна мяне да сёй пары кахае.
ІВАН. Гэта як жа?
СЯРГЕЙ. Ды проста так. Гаварыў я з ёй.
ІВАН. І што, проста так, ўпрамую, і сказала?
СЯРГЕЙ. Ды там і так усё зразумела.
ІВАН. Значыцца, не сказала! Кідай ты свае фантазіі, Сярога, кідай, пакуль не позна. Ад такіх баб уцякаць трэба.
СЯРГЕЙ. Замоўч! Каб я больш такога не чуў…
Маўчанне.
(Налівае.) Я хацеў параіцца з табою…
ІВАН. Я табе параду даў, чаго псі***ш тады?
СЯРГЕЙ. Ладна, давай.
Выпіваюць.
Ну, добра, скажы мне, за што вы яе ўсе не любіце?
ІВАН. Хто сказаў, што не любім, і хто гэта «мы»?
СЯРГЕЙ. Сам толькі што, сам сказаў жа. Ты ды Насця твая.
ІВАН. Ды я не тое, каб менавіта гэта на ўвазе меў. І Насця тут пры чым?
СЯРГЕЙ. А ні пры чым, я проста так яе імя ўспомніў. Ты яшчэ скажы, што яна табе на вуха не пяе? Пяе, пяе, галубок! А ты слухаеш. Слабак ты, Ванька, падкаблучнік.
ІВАН. Ты мяне што, хаяць паклікаў?
СЯРГЕЙ. Не, гарэлку піць. (Налівае, п’е.) Пі.
ІВАН. Ды пайшоў ты.
СЯРГЕЙ. Ты чаго, пакрыўдзіўся? Цю-ю-ю, браток, ды ты як маленькі. Ну, пакрыўдзіўся, то дай мне ў морду, га? Ну, дай! Дай! Дай! Дай! (Цягнецца да яго праз стол, далоняй піхае ў твар .)
ІВАН. (падае разам са стулам, устае, асцепваецца, бярэ чарку і выпівае. ) Му…к ты, Сярога…
10. Насця.
Іграе радыё.
МАШКА (спявае). «Ясный мой свет ты напиши мне, слезою та-та на белом окне…»
Уваходзіць Насця.
НАСЦЯ. Прывітанне.
МАШКА. Прывітанне.
НАСЦЯ. Слухай, колькі яны ўчора ўзялі?
МАШКА. Хто?
НАСЦЯ. Ну, хто-хто, Чубас з маім!
МАШКА. А-а-а. Скрынку піва Слаўка браў. А больш яны не заходзілі. Твой цыгарэты браў.
НАСЦЯ. Як жа яны тады гэтак наклюкаліся? Ляжыць, зялёны ўвесь. Дай піва.
МАШКА. Якога?
НАСЦЯ. Ды любога, я не разбіраюся. Слабейшае якое – небудзь.
МАШКА. Так… пяць і два, чатыры і восем, чатыры і два, чатыры з паловай.
НАСЦЯ. Чатыры і два давай.
МАШКА. Трымай.
Насця адкаркоўвае бутэльку.
Дык ты сабе?
НАСЦЯ. Ну, а каму яшчэ? Гэтаму? Трасцу. Няхай мучыцца. Я нават аспірын з аптэчкі выцягнула. (Робіць глыток.) Прэснае нейкае.
МАШКА. То яны што, учора напіліся?
НАСЦЯ. Не тое слова. Грукае ў дзверы, я адчыняю, а на мяне падае тулава, уяўляеш?
МАШКА. Ну, даюць.
НАСЦЯ. Дык, пэўна, Чубас яго прынёс, ля дзвярэй паставіў, пастукаў, а сам змыўся.
МАШКА. Ну, клоўны.
НАСЦЯ. Ды як маленькія, чэснае слова. Зараз прачнуўся, я ў яго пытаюся, як, маўляў, футбол, хто выйграў, а ён не памятае ні храна.
МАШКА. Як гэта яны з піва гэтак нажэрліся?
НАСЦЯ. Ды не піва яны пілі, ці мо з півам пілі, я ж свайго ведаю.
МАШКА. Ды ладна, Ванька ж у цябе не п’е.
НАСЦЯ. Каму другому скажы, а я паслухаю. Не п’е. Ўжо б даўно на развод падала.
Заходзіць Чубасаў.
НАСЦЯ. Яўленне Хрыста народу.
ЧУБАСАЎ. Дзякую, канечне, за камплімент. Здароў, дзяўкі.
МАШКА. Што, Слаўка, пахмяліцца?
ЧУБАСАЎ. Заўжды гатоў!
НАСЦЯ. А то!
ЧУБАСАЎ. Толькі я за хлебам.
МАШКА (ставіць на прылавак адкаркваную бутэльку піва). На вось. Барадзінскі.
ЧУБАСАЎ. Вы чаго тут, дзяўкі?
МАШКА. Аптэку адчыняем.
НАСЦЯ. Ветэрынарную.
ЧУБАСАЎ. А чаму ветэрынарную?
НАСЦЯ. Ды таму, што п’еце, як свінні.
ЧУБАСАЎ. Ясна.
НАСЦЯ. Хто Ваньку напаіў учора да палажэння рыз ?
ЧУБАСОВ. Чаго гэта «напаіў»?
НАСЦЯ. А што, не? Я дзверы адчыніць не паспела…
ЧУБАСАЎ. Ды ён цвярозы ўчора ад мяне пайшоў.
НАСЦЯ. І дзе ж яго так развезла?
ЧУБАСАЎ. Ды сур’ёзна, цвярозы. Пасля футбола адразу дамоў пайшоў.
НАСЦЯ. Футбол да першай гадзіны глядзелі?
ЧУБАСАЎ. Якое там! А палове дзесятай скончыўся і адразу разышліся, Насця, што ты выдумляеш?
НАСЦЯ. Машка кажа, вы яе ўчора скрынку піва куплялі.
ЧУБАСАЎ. Не вы, а я купляў. Ад тае скрынкі яшчэ сем бутэлек засталося, пайшлі, сама паглядзіш.
НАСЦЯ. Трэба мне! Знайшоў правяральшчыцу.
ЧУБАСАЎ. Ды і што мы, з упакоўкі піва нажраліся б?
НАСЦЯ. А чорт вас ведае. Ладна. (Машцы.) Дай яшчэ адну, а то яшчэ загнецца.
Машка дастае яшчэ адну бутэльку піва.
Колькі?
МАШКА. Пяцьдзясят.
НАСЦЯ. Трымай. Яшчэ забягу.
МАШКА. Угу.
Насця выходзіць.
ЧУБАСАЎ. Чаго гэта яна?
МАШКА. Чаго-чаго. Сам не ведаеш чаго? Нажраліся ўчора?
ЧУБАСАЎ. Ды не пілі мы. Піва толькі. І то бутэлькі па чатыры.
МАШКА. Дык а чаго Ванька п’яны прыйшоў?
ЧУБАСАЎ. Ды адкуль я ведаю. Кажу ж – не пілі.
МАШКА. Ну, полтэргейст! Не пілі, а Ванька ледзьве дамоў дайшоў.
ЧУБАСАЎ. Можа, стрэў каго?
МАШКА. Ды каго б ён мог сустрэць?
ЧУБАСАЎ. Еці.
МАШКА. Каго?
ЧУБАСАЎ. Еці. Снежнага чалавека.
МАШКА. Цьфу на цябе! Еці… слова яшчэ якое прыдумаў… еці…
11. Люська.
Рыпяць дзверы.
Шоргаюць боты.
ЛЮСЬКА. Прывітанне , Сярожанька.
СЯРГЕЙ. Прывітанне.
ЛЮСЬКА. Маці казала ўчора, што да цябе зайсці трэба.
СЯРГЕЙ. Так. Заяўленне трэба напісаць.
ЛЮСЬКА. Ах, ты пра заяўленне, гэта я памятаю, памятаю.
СЯРГЕЙ. Ну вось.
ЛЮСЬКА. Гэта я яго забіла, Сярожа… Не глядзі. Не глядзі так. Я яго забіла. Не верыш? Ну што ж, справа твая. Ды толькі не магла я больш з ім… і забіла… не ведаю, чаму расказваю. Ды ты слухай…
Доўгая цішыня.
Ён піць кідаў. Здаецца, усё ўсталёўвалася, потым зноў пачынаў… ну хворы ён. Тады сабраўся з Чубасам у Маскву, на будоўлю. Потым зноў за бутэльку. Ну не магла я з ім, не магла я блявоціну за ім выціраць, трусы яго абасцаныя мыць, не магла, разумееш? Д’ябал з мяне ўсю кроў выпіў. Я яго і забіла.
Доўгая цішыня.
Вельмі доўгая цішыня.
СЯРГЕЙ. Дзе?
ЛЮСЬКА. Што дзе?
СЯРГЕЙ. Труп дзе?
ЛЮСЬКА. Ой, Госпадзі… няма трупа. Няма. Увогуле, як справа была… ага. Села я і вырашыла яго забіць. Ён у Маскву збіраўся. У дзень, калі ад’язджаць, набраўся, як жаба твані, лёг. Я ўсю ноч над ім прасядзела. Гляджу на яго, і разумею, што гатова яго рукамі прыдушыць. Ноччу крычаць стаў, каб вады яму прынесла… Я падушкаю яму галаву накрыла і лягла… зверху. Потым у хлеў зацягнула. Я сяду? (Садзіцца на стул.) Парубіла яго. І свінням кінула. Тыдзень амаль не карміла. У кіно ўбачыла. Потым сумку яго ўзяла, пайшла ў Рачны, і там недалёка ў лесе выкінула. І жыць пачала.
Доўгая цішыня.
Вельмі доўгая цішыня.
Ажаніся са мною, Сярожа. Кахаю я цябе… Валюнька цябе вунь як палюбіў. Сыдземся, жыць пачнём, я па гаспадарцы буду… ты вось на службе. Глядзіш, і дзіцятка народзім. Жаніся, Сярожачка, малю цябе, малю. Змарнею я… Жэнішся, Сярожа? Жэнішся?
Сяргей адварочваецца да вакна.
Цішыня.
СЯРГЕЙ. Снег пайшоў… зіма… да паста трэба паспець.
Яны глядзяць адзін аднаму ў вочы.
Доўгая цішыня. Вельмі доўгая цішыня.
Нават чуваць, здаецца, як падае снег…
Дзея другая.
(У чаканні лета)
12. Люська.
Цемра.
Цікае гадзіннік.
ЛЮСЬКА. Коленька, ідзі да мяне… ідзі! Пацалуй, пацалуй мяне. Вось так, вось так… Ты плачаш, Коля? Не плач… не плач, даражэнькі, усё будзе добра, усё ў нас будзе добра. Сяргей ціхенька ўстае з ложка. Падыходзіць да вакна.
Не плач, Коленька, усё пераменіцца. Ты, галоўнае, даруй мне, даруй, і ўсё будзе, усё ў нас будзе, я сама ўсё зраблю, ты толькі даруй. Пачакай… яшчэ хвілінку… Ты вернешся? Вернешся? Коля?..
Сяргей паварочваецца да ложка, глядзіць на Люську, якая спіць, выходзіць.
13. Валюнік.
Звіняць лыжкі і відэльцы.
Нож стукае па драўлянай досачцы.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Лід, а Сярожа табе часта падарункі на Новы год дорыць?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (пасля паўзы). Ну, увогуле, не.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ой, так прыемна, я ажно памаладзела. За стол хустку надзену.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Сярожка ў мяне клапатлівы.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА.. Люсечцы бачыла, што?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ага, пярсцёнак.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Я спачатку падумала срэбра, ан не, кажа, - белае золата. Я і не чула пра такое.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Я таксама.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Як жа даўно я вось так Новы год не сустракала. Вой, не дачакаюся! Шампанскае дзе?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. У сенцах, халадзільнік забіты пад завязку.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Добра-добра. Усё добра. Вой, Лідачка!
(Кідаецца да Лідзіі Фёдараўны, абдымае яе, абедзьве смяюцца.)
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ды адчапіся ты, маладзіца.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Я радая, я проста радая, Лідачка!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Усе радыя. Дзякуй богу, усе радыя.
Уваходзіць Люська.
ЛЮСЬКА. Сяргея няма яшчэ?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Не.
ЛЮСЬКА. Апошні слоік у Машкі забрала, уяўляеце?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. І добра. У Новы год мары здзяйсняюцца.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Давай…
Люська аддае ёй слоік, тая адкрывае яго, злівае марынад у ракавіну.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Куды ты сок выліваеш, дай я вып’ю.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. На.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. (п’е). Смачна. Валюніку занясу, хай паспытае.
ЛЮСЬКА. Мам, ну куды дзіцяці?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. А што, Новы год, няхай паласуецца.
ЛЮСЬКА. Знайшла дэлікатэс. Яго пучыць будзе.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Не страшна. Пучыць-пучыць, нічога не будзе, няхай страўнічак папрацуе.
ЛЮСЬКА. Не трэба, кажу.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Я пайду салату занясу.
ЛЮСЬКА. Давайце я.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Нічога дзетанька, я сама. (Выходзіць.)
ЛЮСЬКА. Хустка спадабалася?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Яшчэ пытаешся! Канешне, спадабалася, гэткая прыгажосць. Дай я цябе абдыму.
Яны абдымаюцца. Уваходзіць Сяргей.
ЛЮСЬКА. Ой, здароў.
СЯРГЕЙ. І вам прывітанне. На вось, разбірайце, Слаўка Чубас машынай перадаў.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Падаруначкі я люблю.
ЛЮСЬКА. Мама… (Разбірае пакункі.) Ананас! Мам, трымай.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. А вось і дэлікатэсы.
ЛЮСЬКА. Мам, ну ты яшчэ скажы, што ніколі іх не спрабавала.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Чаму не спрабавала, толькі мачоныя.
ЛЮСЬКА. Не мачоныя, а кансерваваныя.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ай, ну вас, мне мачоныя, кансерваваныя, розніцы няма… зубоў няма, і розніцы няма.
Смяюцца. Люська дастае з пакета бутэльку.
ЛЮСЬКА. Гэта, Сярожа, мабыць, табе.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ды і я б не адмовілася.
ЛЮСЬКА. Сяргею! У калекцыю…
СЯРГЕЙ. У якую?
ЛЮСЬКА. Ну, вось і пачнеш.
СЯРГЕЙ. На стол нясіце, чаго берагчы.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (з пакоя. ) Люсенька, там нешта Валюнічка заварочаўся, ідзі паглядзі.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Я сама, мілуйцеся.
ЛЮСЬКА. Мама!
Вольга Барысаўна выходзіць. Люська цалуе Сяргея.
СЯРГЕЙ. Ты чаго?
ЛЮСЬКА. Так.
Сяргей глядзіць Люсьцы ў вочы, потым некалькі разоў хутка цалуе яе ў шчокі.
Ты чаго?
СЯРГЕЙ. Так.
Смяюцца.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. (з пакоя.) Загаварыў! Загаварыў. Люся, Люся, Валька загаварыў! Валюшка загаварыў!
ЛЮСЬКА. Госпадзі, сонейка ты маё, загаварыў! (Выбягае.)
Сяргей спрабуе хуценька разуцца.
ЛЮСЬКА (голас у пакоі). Сонейка ты маё, ну давай яшчэ разочак.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. (голас). «Татка» гаворыць, «татка»!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (голас). Дзякуй богу!
СЯРГЕЙ (спыняецца, садзіцца на ўслончык). «Татка»… «татка» гаворыць…
14. Насця.
Ціха іграе радыё.
Рыпяць дзверы.
НАСЦЯ. Маша… Маш! Машка!
МАШКА (выходзіць з падсобкі, папраўляе рабочы халат.) О! Здароў. Прыехалі?
НАСЦЯ. Ну… прыехалі.
МАШКА. Ну, як там, у райцэнтры, як брат?
НАСЦЯ. Нармальна.
МАШКА. Ці добра хаця адпачылі?
НАСЦЯ. Ага.
МАШКА. А я тавар пералічвала… прымала, карацей.
НАСЦЯ. Ясна.
МАШКА. Што даць Чего?
НАСЦЯ. Рысу дай.
МАШКА. Угу… Ну, як там?
НАСЦЯ. Нармальна ўсё. Колькі там?
МАШКА. Шэсцьдзесят пяць.
НАСЦЯ. Ага…
Насця кладзе грошы на прылавак. Збіраецца ісці.
МАШКА. Насця, плакала, ці што?
НАСЦЯ. З чаго б гэта?
МАШКА. Ну я ж бачу.
НАСЦЯ. А… не… ладна, пайду я.
МАШКА. Пачакай.
Машка выходзіць у падсобку, праз некалькі імгненняў вяртаецца.
МАШКА. Выбачай, проста заднія дзверы былі расчыненыя. Што здарылася?
НАСЦЯ. Не ведаю. Так дык і нічога… а так… Ванька.
МАШКА. Што Ванька?
НАСЦЯ. Ды, бадай, і нічога. Я сама. Сама чагосьці, думкі розныя…
МАШКА. Ну, глядзі сама.
НАСЦЯ. Ну, давай. (Ідзе да выхаду, спыняецца ля дзвярэй.) Маш… я яго не кахаю больш, ці што?..
МАШКА. Ты што, дурніца, што ты такое вярзеш?
НАСЦЯ. А тое. Разлюбіла я яго.
МАШКА. Супакойся. Пройдзе. У галаву табе жоўтая вадзіца стакнула, не бяры да сэрца.
НАСЦЯ. Ага. (Зрабіла яшчэ крок, зноў спыняецца.) Не, Машка, разлюбіла я яго… Проста сабе баюся яшчэ прызнацца.
МАШКА. Ды што ты гародзіш, завошта яго не кахаць?
НАСЦЯ. Не ведаю. Не ведаю я. Разлюбіла…
МАШКА. Насцюш, ну, што табе свярбіць?
НАСЦЯ. Не ведаю. Дамоў прыходзіць, а мне абы мяне не чапаў. Нават на стол перастала збіраць, у тэлевізар утароплюся, і ўсё. Ноччу чую, што ён таксама не спіць, варочаецца, а сказаць нічога не можа, як слізняк.
МАШКА. Ды не слізняк ён, проста кахае цябе.
НАСЦЯ. Калі – небудзь абдыме ноччу, а я выгляд раблю, што сплю. Рука потная.
МАШКА. Вось табе і маеш! Насця, ды табе маліцца на яго трэба, дзе ты зараз такога мужыка знойдзеш? (Паўза.) Маўчыш? Вось і маўчы! Ідзі лепей дадому, ды абдымі яго мацней.
НАСЦЯ. У мяне крыўда нейкая, разумееш?
МАШКА. Ды якая ж крыўда можа быць?
НАСЦЯ. Ніякая …
МАШКА. Ну, вось і ўсё! Хату табе перабраў, працуе, не п’е, гаспадарлівы, ну што ты сабе ў голаў забрала?
НАСЦЯ. Слабак ён і румза.Усё «сю-сю» ды «му-сю»! Цьфу! Хацеў бы, даўно б у горад пераехалі. Да Чубаса б вунь папрасіўся, паехалі б у Маскву. Не можа, разумееш? Хаця б адзін крок у жыцці зрабіць, а ён не можа. Яму ж ні прасіць, ні маліць нікога не трэба. Яму, вунь, брат сто пяцьдзесят разоў прапаноўваў: перабірайся, шафёрам пойдзеш, дырэктара нейкага вазіць, дык не, кажа, не магу я. Кватэру службовую брат абяцаў, а ён не можа, ні хера ён не можа…
МАШКА. Дурніца ты, Насця.
НАСЦЯ. Ды сама ты дурніца. Падохнеце ў сваёй вёсцы. Што вы тут бачыце? Ты калі ў апошні раз на моры была?
МАШКА. Не была.
НАСЦЯ. Ну, вось!
МАШКА. А што, гэта галоўнае?
НАСЦЯ. А чаму не галоўнае, чаму не галоўнае? Яму лёс шанс прапаноўвае, а ён баіцца жопу адарваць ад свайго седала. Чаго баяцца? Што тут шкадаваць? Гніллё! Гніллё адно вакол. А трэба як людзі жыць.
МАШКА. Якія людзі?
НАСЦЯ. Нармальныя.
МАШКА. А якія нармальныя?
НАСЦЯ. Звычайныя.
МАШКА. Дык гэта ж мы і ёсць звычайныя! Мы нармальныя.
НАСЦЯ. Ды якія вы нармальныя? Вось Чубас нармальны. Нічога не баяўся, паехаў, а зараз і вухам не вядзе. І тэлевізар, і халадзільнік, і ўсё, што пажадаеш, і чхаць яму на ўсіх. А мы тут паздыхаем.
МАШКА. Ды што ты ведаеш пра Чубаса.
НАСЦЯ. А мне і ведаць не трэба, і так усё відаць.
МАШКА. Дурніца ты, дурніца.
НАСЦЯ. Ну і няхай буду дурніца, няхай, я жыць нармальна хачу. Дзяцей няма, дык хоць для сябе пажыць.
МАШКА. Дзяцей няма, дык гэта не праблема. Дзеці, яны ад жадання хуценька з’яўляюцца.
НАСЦЯ. Не з’яўляюцца, Машка. Не з’яўляюцца. Дзіця хачу, хачу дзіця, а няма, разумееш, не магу, нічога не магу…
МАШКА. Авой, мая ты ластаўка, чаго ж ты маўчала?..
(Абдымае яе.) Гэта жыццё, дзевачка…
НАСЦЯ. І не я не магу… гэта ён не можа, Машачка…
МАШКА. Ну, годзе, будзе табе плакаць…
НАСЦЯ. Ды як жа ж не плакаць? Ты разумееш, якая крыўда ў мяне?
МАШКА. А тут крыўдзіцца нельга, Насценька, гэта Божанька вырашае. Не даў, значыцца, так яно і трэба.
НАСЦЯ. Што ж мы яму такое зрабілі?
МАШКА. Нічога не зрабілі, нічога, ціха, ціха! Толькі не нам гэта вызначаць.
НАСЦЯ. Мы ж у цэнтр ездзілі, на абследаванне, а зусім не на госці. Мяне на аперацыю хацелі, потым нейкія аналізы, потым чакалі, потым сказалі: са мной ўсё ў парадку, а Ванька не можа. Я кажу, у Маскву трэба, а ён усё баіцца. Яно ў Маскве, ведаеш…
МАШКА. Зараз, Насцечка, я зараз, пачакай хвіліначку. (Бяжыць у падсобку, хуценька вяртаецца зпарай шклянак.) На вось. Выпі. Выпі-выпі!
НАСЦЯ. Што гэта?
МАШКА. Віно. Смачнае.Выпі-выпі!
Насця залпам выпівае. Машка глядзіць на яе, потым таксама выпівае залпам.
НАСЦЯ. Яно, можа, у Маскве б што і зрабілі. Вылечылі б. Клінік шмат, і прыватныя, і наогул. Можа, усё б зрабілі, а ён…
МАШКА. Ну, а што ён?! Ён баіцца, ты разумееш, для яго ўдар які, як для мужчыны, ты разумееш? Табе яго зараз падтрымаць трэба, а ты раскісла.
НАСЦЯ. Ды куды я, калі рукі апускаюцца. Нічога ад яго не хачу. Нават датыкаццца да яго не магу…
МАШКА. Ну, Насцечка, вазьмі сябе ў рукі. Яму зараз як раз ты і патрэбна.
НАСЦЯ. А мяне хто пашкадуе? Хто пашкадуе?
МАШКА. Пашкадуюць, пашкадуюць, ты толькі збярыся. Збярыся з сіламі, дзевачка мая. Зараз гэта так важна для вас дваіх, таму трэба трымацца, а я заўсёды побач буду. (абдымае яе.)
НАСЦЯ. (плача). Дзякуй табе, дзякуй, Машанька.
Яны доўга сядзяць абняўшыся, хістаючыся з аднаго боку ў другі.
15. Люська.
Рыпяць масніцы.
Цішыня. ишина.
Зноў рыпяць масніцы.
ЛЮСЬКА. Я чакала цябе.
КОЛЯ. Я прыйшоў. Як і абяцаў.
ЛЮСЬКА. Дзякуй.
Цішыня.
Як ты?
Цішыня.
Валюнька загаварыў.
КОЛЯ. Я ведаю.
Цішыня. Там заўсёды холадна… Табе не страшна?
ЛЮСЬКА. Не.
КОЛЯ. І мне не…
Цішыня.
Што мы вось так… сядзім.
Цішыня.
ЛЮСЬКА. Мне страшна.
КОЛЯ. І мне страшна.
ЛЮСЬКА. Вазьмі мяне за руку.
КОЛЯ. Вазьмі мяне за руку.
ЛЮСЬКА (марудна бярэ яго за руку). Халодная.
КОЛЯ. Цёплая.
Цішыня.
ЛЮСЬКА. Даруй.
КОЛЯ. Усё ў мінулым.
ЛЮСЬКА. Ты дараваў?
КОЛЯ. Усё мінула.
ЛЮСЬКА. Ты сумуеш?
КОЛЯ. Так.
ЛЮСЬКА. Так?
КОЛЯ. Так.
ЛЮСЬКА. Значыцца, дараваў?
КОЛЯ. Усё мінула… Прыходзь часцей.
ЛЮСЬКА. Куды?
КОЛЯ. Да мяне. У хлевушку на загарадцы часцяком сяджу… сняжынкі лаўлю. Цішыня.
ЛЮСЬКА. Даруй.
КОЛЯ. Усё мінула.
Цішыня.
ЛЮСЬКА. Часцей прыходзь.
КОЛЯ. Я заўжды з вамі.
Цішыня.
КОЛЯ. Вы малайцы. Сяргей вось таксама…
ЛЮСЬКА. Не трэба
КОЛЯ. Прабач.
ЛЮСЬКА. Нічога, проста не трэба пра яго.
Цішыня.
З ім лёгка. Ён уважлівы. Мяне кахае. Вальку любіць. І ён яго. Толькі… не ведаю. Не ведаю, як ён прыняў мяне, я ж яму ўсё расказала. Усё. А ён прыняў, разумееш? Я ў адчаі яму ўсё расказала, а ён прыняў… прыняў Сяргей мяне… Усё як ёсць прыняў.
Цішыня.
Ну, усё, я не плачу, не плачу. Усё, супакоілася. Даруй, Коля. Коля? Коленька?..
Уваходзіць Лідзія Фёдараўна.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. З кім гэта ты размаўляла?
ЛЮСЬКА. Ды гэта я так.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (дастае насоўку, працягвае ёй). Вочы вытры… Нічога, нічога, усё наладзіцца.
ЛЮСЬКА. Дзякуй.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (абдымае яе). Усё, дачушка, усё. Не трэба, каб Сяргей твае слёзы бачыў. Ды і чаго табе плакаць? Не трэба. Доля наша такая, бабская. Цярпі. Жыць трэба. Жыць. Абдымі мяне мацней. Вось так, вось так, родненькая. Не плач. Доля наша такая, бабская. Цярпі. Жыць трэба. Жыць. Для Валечкі, для мацеры, для Сяргея жыць трэба. Мінулае ў мінулым. Мінулае ў мінулым, дзетанька.
ЛЮСЬКА (выцірае слёзы, садзіцца). Я не буду. Я вытрываю.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА.. Вось і ладушкі. Вось і не плач.
ЛЮСЬКА. Лідзія Фёдараўна, гэтак унутры пуста, каб вы толькі ведалі.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ведаю, дзетанька, ведаю.
ЛЮСЬКА. Пустэча. Невыносная пустэча.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Пройдзе, пройдзе, дзетанька.
ЛЮСЬКА. Каб вы толькі ведалі…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ведаю я ўсё, ведаю. Я ўжо ўсё прайшла. З верхам наелася. Трымацца нам трэба, больш няма куды падзецца. А час, ён усё загоіць. Зіму перачакаем, а вясной сады заквітнеюць, дыхаць лягчэй стане. Удыхні вось глыбей… Эх, галубка…
16. Іван.
Вые вецер.
Свеціць ліхтар.
Гнуцца голыя дрэвы.
СЯРГЕЙ. Вань, здароў!
ІВАН. Здароў.
СЯРГЕЙ. Ну, мароз сёння, га?
ІВАН. Не май месяц.
СЯРГЕЙ. Пальцы нават пруцянеюць.
ІВАН. Угу.
СЯРГЕЙ. Сярэдзіна марта, а хоць бы хны, марозішча, блін.
ІВАН. Ну…
СЯРГЕЙ. Слухай, Ваня…
ІВАН. Ну… Ну?
СЯРГЕЙ. Давай на міравую, га? Даруй ты мне. Здураваў, п’яны быў
ІВАН. Ды праехалі.
СЯРГЕЙ. Даруй, Ванька!
ІВАН. Праехалі.
СЯРГЕЙ. П’яны, сам разумееш…
ІВАН. Нармальна ўсё. Галоўнае, што ты прыйшоў.
СЯРГЕЙ. Ды я месца сабе не знаходжу… блін, па-дурному неяк, га?
ІВАН. Па-дурному.
СЯРГЕЙ. Блін, тры месяцы, га? У адной вёсцы жывём і…
СЯРГЕЙ. Даруй, братка, ты ж мне як брат малодшы, разумееш?
ІВАН. Сярога, ды ладна, усё, забыліся, ўсё, кажу, што ты як маленькі.
СЯРГЕЙ. Усё. Добра. Дзякуй табе, ванька. А то я перажываю, месца ўсё не знаходжу…
(Абдымае Івана.)
ІВАН ( спачатку быццам неахвотна, але потым, па-братэрску моцна, абдымае яго). Ну, усё. Досыць.
СЯРГЕЙ. Ну, але, усё, добра.. Ну, як сам, як Насця?
ІВАН. Ды ўсё нармальна. Ты як?
СЯРГЕЙ. Добра. Ванька, прабач мяне яшчэ раз.
ІВАН. Ды нармальна ўсё, кажу ж!
СЯРГЕЙ. Даруй. Насця як?
ІВАН. Ды нармальна ж, кажу.
СЯРГЕЙ. І мы нармальна. Ты ведаеш, усё добра.
ІВАН. Ну, добра, што добра.
СЯРГЕЙ. Добра, усё добра. Насця нармальна?
ИВАН. Нармальна, я ж сказаў, ты чаго, зноў сам не свой? Нервовы нейкі?
СЯРГЕЙ. Ды не, я ў парадку.
ІВАН. Ты даўно на сябе ў люстра глядзеўся?
СЯРГЕЙ. Ды я нармальна. Добра.
ІВАН. Ну, ладна… давай, пабягу я.
СЯРГЕЙ. Ну, давай, бяжы. Прабач яшчэ раз.
ІВАН. Ага…
Яны разыходзяцца.
(Зрабіўшы некалькі крокаў, спыняецца). Сярога.
СЯРГЕЙ. А?
ІВАН. Дай закурыць, не магу я ўжо гэтыя тонкія…
СЯРГЕЙ. Ды на. (Ідзе насустрач, дастае цыгарэты, запальнічку, дае Івану прыкурыць.)
ІВАН. Дзякуй.
СЯРГЕЙ. Няма за што.
ІВАН. Слухай, Сярога, калі я з Насцяй развядуся, гэта нармальна?..
СЯРГЕЙ. Чаго… ты што?
Цішыня.
ІВАН. Ды я так…сам яшчэ не рашыў. Думаю вось, ці развесціся, ці забіць!..
(Усміхаецца.)
Сяргей моцна б’е яго ў твар, Іван падае.
СЯРГЕЙ (захлынаючыся ад злосці, б’е яго нагою). Я табе, б…ь, я табе, б…ь, б…ь… (Б’е.) Каб і думкі такой, чуеш, каб і думкі не было! Зразумеў мяне? Зразумеў ці не? Каб і думкі такой не было!..
Іван спалохана глядзіць на яго.
(Адступае пад яго позіркам, праз некалькі крокаў разварачваецца і падае тварам у снег.) Б…ь! Б…ь! Б…ь! (Парывіста ўскаквае, падлятае да Івана, абдымае.) Даруй, даруй, братка мой родны, даруй, Ванечка. Дарагі ты мой, даруй мне, не ведаю, што гэта на мяне найшло, даруй, сябра ты мой, даруй, даруй, Ванечка. На. На вось, бі, бі, забі мяне, толькі даруй! Не ведаю я, што, даруй, Ванька… Ух, б…ь, што ж у галаве робіцца… і снег гэты, б…ь… (Устае, сутаргава абтрасаецца і ідзе прэч.)
17. Люська.
Цікае насценны гадзіннік.
Рыпяць маснічыны.
КОЛЯ. Дзень добры.
ЛЮСЬКА. Добры..
КОЛЯ. Ну, як справы?
ЛЮСЬКА. Ты і так, мабыць, усё бачыш.
КОЛЯ. Не. Не ўсё. Іншым разам я заплюшчваю вочы.
Цішыня.
ЛЮСЬКА. Доўгая зіма ў гэтым годзе.
КОЛЯ. Сапраўды.
ЛЮСЬКА. Хочацца лета.
КОЛЯ. Цяпла.
ЛЮСЬКА. Так. Цяпла.
Цішыня.
КОЛЯ. З рукой гэта… дарэмна.
ЛЮСЬКА. Так атрымалася.
КОЛЯ. Я бачыў… ты спецыяльна сунула.
ЛЮСЬКА. Мне цяжка. Мяне ўсё гэта з’ядае.
КОЛЯ. Я бачу… пройдзе. Моцна пагрыз?
ЛЮСЬКА. Не. Пальцы паламаў… можа… хаця, мабыць, нават не… Я проста хацела зразумець…
КОЛЯ.А навошта?
ЛЮСЬКА. Мне балюча.
КОЛЯ. Усім балюча. Табе гэтага не трэба было рабіць…
ЛЮСЬКА. Коль, мяне цяпер гэта ўсё як быццам знутры есць.
КОЛЯ. І ты вырашыла сябе свінням скарміць? Гіль нейкая.
Цішыня.
ЛЮСЬКА. Я хацела зразумець…
КОЛЯ. Усё. Не будзем пра гэта.
ЛЮСЬКА. Добра.
Цішыня.
Я фатаграфіі знайшла. Іх так мала…
КОЛЯ. Іх магло і зусім не быць.
ЛЮСЬКА. Праўда. Іх магло і зусім не быць…
Цішыня.
Каляровых амаль няма. Але я ўсё ў колеры памятаю. Піджакі, кашулі, плацці, усё памятаю.
КОЛЯ. Я таксама.
ЛЮСЬКА. На шлюбных у цябе такія валасы доўгія..
КОЛЯ. Амаль як у цябе?
Яны ўсміхаюцца.
ЛЮСЬКА. Амаль як у мяне… і вусы смешныя такія.
КОЛЯ. Гэта мода…
ЛЮСЬКА. Мода, я памятаю.
Цішыня.
А Валюнька цябе бачыць?
КОЛЯ. Не.
ЛЮСЬКА. Чаму?
КОЛЯ. У яго зараз другі бацька.
Цішыня.
ЛЮСЬКА. Можа, прыходзіў бы да яго калі-нікалі?
КОЛЯ. Я і так з ім.
ЛЮСЬКА. Сапраўды, прабач.
Цішыня.
Іншым разам мне здаецца, што ўсё гэта сон.
КОЛЯ. І мне.
ЛЮСЬКА. Але ж гэта не так?
КОЛЯ. Я не ведаю.
ЛЮСЬКА. Тады няхай гэта будзе сон.
КОЛЯ. Няхай…
ЛЮСЬКА. Хочацца прачнуцца.
КОЛЯ. Вельмі. Вельмі хочацца.
ЛЮСЬКА. Калі б гэта быў сон, і ты прабудзіўся, то што б ты памяняў?
КОЛЯ. Нічога.
ЛЮСЬКА. Чаму?... Чаму?.. Чаго ты маўчыш?
КОЛЯ. Бывае, хочацца памаўчаць.
ЛЮСЬКА. Адкажы мне, чаму б ты не стаў нічога мяняць?... Коля, чаму?
Уваходзіць Сяргей. Люська азіраецца па баках.
СЯРГЕЙ. Ты з кім?
Цішыня.
ЛЮСЬКА. З Колем.
Цішыня.
СЯРГЕЙ. Не па сабе ад такіх жартаў. З рукой што?
ЛЮСЬКА. Я з ім гаварыла. (Азіраецца.)
СЯРГЕЙ. З рукой што? Кроў ад хлевушка цягнецца.
ЛЮСЬКА. Коля, пакажыся яму… Коля…
СЯРГЕЙ. Так, хопіць, ты што, з глузду з’ехала, ці што?
ЛЮСЬКА. Коля, пакажыся, не бойся.
СЯРГЕЙ. Хопіць. Сядай.
ЛЮСЬКА. Я не хачу.
СЯРГЕЙ. Сядай.
ЛЮСЬКА. Не хачу.
СЯРГЕЙ. Я сказаў - сядай! (Хапае яе за руку, і сілаю садзіць у крэсла.)
ЛЮСЬКА. Ты што, рука баліць!
СЯРГЕЙ (адварачваецца, трэ далонямі твар). Так, спокойна… Люсенька, прабач мне, я не хацеў зрабіць табе балюча. Проста гэта ўсё вельмі дзіўна.(Гладзіць яе па галаве, цалуе яе ў макушку.)
ЛЮСЬКА. Вер мне.
СЯРГЕЙ. Што?
ЛЮСЬКА. Вер мне. Ты маеш права не верыць мне.
СЯРГЕЙ. Што гэта значыць?
ЛЮСЬКА. Ты павінен верыць мне.
СЯРГЕЙ. Што?
ЛЮСЬКА. Ты павінен паверыць мне.
СЯРГЕЙ. Хопіць!
ЛЮСЬКА. Не смей крычаць на мяне!..Чуеш?
СЯРГЕЙ. Люся, што за…
ЛЮСЬКА. Ніколі ў жыцці больш не смей павышаць на мяне голас! Я сказала табе праўду. Я не збіраюся цябе падманваць. Я гаварыла з Колем.
СЯРГЕЙ. Я ўсё разумею, Люся, я не хацеў цябе крыўдзіць…
ЛЮСЬКА. Калі ты не хочаш верыць мне…
СЯРГЕЙ. Я веру.
ЛЮСЬКА. Не перабівай.
СЯРГЕЙ. Прабач.
ЛЮСЬКА. Не перабівай. Я хачу, каб усё было, як ёсць… Заставалася як ёсць. Коля не пашкодзіць. Думай што хочаш, але ён не трымае на мяне сэрца. Я ўдзячная яму за гэта. Я удзячная. Ён сочыць за Валькам, ён яго бацька, ён мае на гэта права… які ў цябе смешны погляд, Сярожа, госпадзі, што за рэўнасць, кінь ты. Гэда дурасць. Ты дурань.
СЯРГЕЙ. Люся, супакойся.
ЛЮСЬКА. Я спакойная. Мы павінны прайсці праз гэта разам. Я разумею – табе нялёгка. Не… Табе цяжка. Але ж і мне цяжка. Я разрываюся на вас. Тое, у чым загразла я, толькі мая праблема, але я прашу цябе дапамагчы мне…
СЯРГЕЙ. Як?
ЛЮСЬКА. Не перашкаджай, у гэтым будзе твая дапамога. Я не хачу больш ніякіх размоў, угавораў ці яшчэ чаго-небудзь падобнага. Не трэба лезці да мяне ў душу. Я прайшла праз горкае, і салодкае мяне ўжо не супакоіць. Я магу расказваць табе пра ўсё, але я не бачу сэнсу: нельга вырашыць словамі тое, што неабходна вырашаць справай. Коля будзе са мною столькі, сколькі захоча ён сам. Я не магу адмовіць яму. І ты павінен гэта зразумець. Выбачай, калі я раблю табе балюча… Я ведаю, што табе балюча, але нічога не магу з гэтым зрабіць.
СЯРГЕЙ. Люся, давай звернемся…
ЛЮСЬКА. Якое глупства! Я ж сказала табе, мне не патрэбна дапамога. Ніякіх дактароў. Яны прайдзісветы і самадуры. Мне не патрэбны нічые парады. Я сама.
СЯРГЕЙ. Знайшлі б лякарства..
ЛЮСЬКА. Не патрэбны мне ніякія лекі! Пакінь мяне ў спакоі! Мне патрэбна толькі вашае маўчанне. Мне патрэбна, каб вы не перашкаджалі мне. Ніхто! Каб ніхто мне не перашкаджаў.
СЯРГЕЙ. Люсенька, супакойся… давай паспрабуем пагутарыць… спакойна.
ЛЮСЬКА.Чаму ты не хочаш зразумець мяне?
СЯРГЕЙ. Я разумею, проста хачу пагутарыць.
ЛЮСЬКА. Я не хачу гаварыць.
СЯРГЕЙ. Люсенька, нам патрэбна гэта абмеркаваць, для цябе патрэбна.
ЛЮСЬКА. Я сказала, я не хачу гаварыць.
СЯРГЕЙ. Маўчаннем праблему ты не вырашыш… мы не вырашым. олчанием ты не решишь проблему... мы не решим.
ЛЮСЬКА. Я сказала табе, як яна рашаецца.
СЯРГЕЙ. Гэта не выйсце.
ЛЮСЬКА. Гэта адзінае выйсце… Не? Калі ты не верыш, я замоўкну назаўсёды.
СЯРГЕЙ. Так нельга. Мы павінны ўсё рашаць разам.
ЛЮСЬКА. Усё. Больш ні слова.
СЯРГЕЙ. Ды што за дзіцячы садок! Чаму я павінен гэта цярпець?.. Так, я вымушаны гэта цярпець, мы павінны быць разам, у гэтым ты правая. Я гатовы табе дапамагчы, але табе трэба выказацца спаўна. Зразумей, гэта адзінае выйсце. Ты можаш усё мне расказаць. Я ніколі не ўпікну цябе…
Яна маўчыць.
Так, давай без гэтага, ладна? (Чакае адказу.)
Люська садзіцца перад тэлевізарам, уключае яго. Тэлевізар шыпіць, па экране бяжыць брудна-шэрае рабацінне.
СЯРГЕЙ. Выключы… я сказаў - выключы.
Люська ўзмацняе гук.
Я сказаў - выключы!
Люська даводзіць гучнасць да максімуму. З суседняга пакоя выглядае спалоханая Вольга Барысаўна. Люська ўстае і выходзіць.
Ну, і ідзі. Ідзі… (Садзіцца. )
СЯРГЕЙ. Пляваць! Чуеш, пляваць! (абхоплівае галаву рукамі, затыкае вушы, каб не чуць шыпення тэлевізара, потым хапае пульт, але той не працуе; падхопліваецца, выцягвае шнур з разеткі; садзіцца, часта дыхае.)
18. Коля.
Ціха гудзе тэлевізар.
Ціха шыпіць скаварада.
Ціха трашчыць радыё.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. У бальніцу яе трэба!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Сяргей не дае.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ён сам хворы, твой Сяргей, вось і не дае.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Волька, не плявузгай абы-што.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. А ты не палохай, мы не з палахлівых . Бач ты. Што мне твой Сяргей? Маліцца на яго? Вельмі трэба.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Пасварыліся, вось і маўчыць. Ты не лезь. Зараз улезем – толькі горш зробім.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ды ўжо ж. Куды ўжо горш?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Вольга, ну які крут на цябе ўссеў?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. А ніякі.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Вось і супакойся.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Я і не хвалююся.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. І супакойся.
Цішыня.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Лячыць яе трэба!
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Не дасць.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. На галаву хворы таму што.
Цішыня.
(Ходзіць па пакоі, імкнучыся знайсці сабе які-небудзь занятак.)
У бальніцу б…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Усё, не мільгаці…
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Другі тыдзень ужо… маўчыць, ну чыста нямко.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Не наша справа.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ды як жа не наша! Як не наша? Што яна, роднай мацеры слова не можа сказаць?
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А можа, і мы ў чым вінаватыя? Можа, ім адным пажыць трэба, а то што мы амаль заўсёды каля іх круцімся? Вунь па тэлевізары усё гавораць : крызіс сярэдняга ўзросту. Ім трэба самім паспрабаваць, каб ніхто не перашкаджаў, не раіў нічога, не лез каб ніхто.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ды які сярэдні ўзрост, я ў сябе і не помню такога, панавыдумляюць абы-чаго, толькі народу галаву тлуміць. (Паўза.) Я вось што сказаць хачу…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ну?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Нават і не ведаю…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ну, то гавары, калі пачала.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Коля прыходзіў…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. І таму яна замоўкла, так?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ды ты не зразумела. Дух яго.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Які дух, гасподзь з табою, што ты чалавека раней часу хаваеш.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. А чаго яго хаваць, і так зразумела, што няма яго сярод жывых. Каб жывы быў, то ўжо б даўно абазваўся.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА.. Баба-дура, Вольга, ты не адпявай, не адпявай. Няхай лепей жывы па свеце бадзяецца, чым дзесьці пад бярозкаю спачывае.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ты мяне даслухай.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ну.
Цішыня.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Захожу неяк у пакойчык, Валюнька, значыцца, на падлозе сядзіць, і ў кут пазірае, у той, дзе крэсла ля вакна стаіць. Я яму кажу: “Валюнічка, сонейка, каго ты там убачыў?”. А ён глядзіць на крэсла, не зводзячы вачэй, і толькі “бу-бу-бу”, і усміхаецца. Я падумала, мо што за занавескаю, ну кот там, ці што… вой, падыходжу да крэсла, і… тут на мяне такім холадам патыхнула… і вось разумееш, быццам іду, а быццам на месцы стаю, і да крэсла падысці аніяк не магу. Я перапалохалася, хачу назад ісці, а не магу, павярнулася да дзвярэй, а дзвярэй нашых і няма, усё шпалеры, шпалеры, шпалеры, у мяне ажно ногі падагнуліся. Вочы заплюшчыла, пераксцілася, гляджу – на месцы ўсё. Я Валюніка на рукі ды подбегам з хаты. Выбегла, а куды далей – не ведаю, сэрца калоціцца, Валюнік раўці пачаў, а я слупам стаю, з месца зрушыць не магу… Тут Люська ад брамкі ідзе, і я разумею, што дзіця распранутае на холад вынесла. Карацей, забрала яна яго і моўчкі ў хату. А я стаю ў халаце, босая… стаю. (Паўза.) Валюнька захварэў тады, а я цяпер месца сабе не знаходжу…
Цішыня.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Ёсць нешта такое на свеце… перастань сябе вінаваціць.. ды, можа, гэта зусім і не Коля быў…
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Коля, Коля, гэта я адчуваю. У мяне з ім заўсёды напружаныя адносіны былі.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. У царкву схадзі. За ўпакой пастаў… што ўжо цяпер… дапаможа, гэта заўжды дапамагае.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Не хаджу я туды.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Чаго?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Не ведаю. Баюся нечага… Не ведаю. Я на абразы як зірну, дык не па сабе становіцца. Глядзяць на мяне… чыстыя такія, а тут я, баба старая прыйшла… І на паўсядзёнку і не думаеш пра іх зусім, а як што здарыцца, дык адразу “памажы” ды “упасі”.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А ты часцей “дзякуй” гавары. Аб чым просіш, за тое і дзякаваць трэба, язык не адсохне.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Твая праўда…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А ты не раздумвайся, аддзяч, ды і ўсё. Хочаш, заўтра разам на ранішнюю сходзім?
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ды куды я пайду.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Са мною пойдзеш. Побач пастаіш. Больш нічога і не трэба, проста побач пабудзеш, а там сама бачыць будзеш. Якія думкі ў галаву прыйдуць, дык ты іх пра сябе і паўтарай. Пра Люсеньку, пра Сярожу, пра Валечку. Пра Колю падумай. Не пашкодзіць. Там нічога нічому не шкодзіць.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Добра… сходзім…
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. Вось і добра…
Цішыня.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. Ліда, а мо па чарачцы? Магазіннае, не адкаркоўвала нават.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. А ты папасціся да заўтра, папасціся.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. А, ну, гэта так… гэта правільна…
19. Чубасаў.
Пляск ад пробкі з-пад шампанскага.
Радасныя воклічы.
Звіняць бакалы.
ЧУБАСАЎ. Ну, усё, выпілі? Можна і пацалавацца!
НАСЦЯ. Во чалавек, сам сабе «горка» крычыць.
ЧУБАСАЎ. Бо ад вас пакуль дачакаешся, то так нецалованым і памрэш!
Усе смяюцца. Чубасаў цалуе Вольгу. Уваходзіць Сяргей. Ставіць на стол пачатую бутэльку гарэлкі.
СЯРГЕЙ. А чаго змоўклі? Я павіншаваць прыйшоў.
ЧУБАСАЎ. Здарова, Сярога! Ну, заходзь, калі прыйшоў.
СЯРГЕЙ. Пазнаём.
ЧУБАСАЎ. Вольга – Сяргей. Сяргей – Вольга.
ВОЛЬГА. Вельмі прыемна.
ЧУБАСАЎ. Сяргей у нас за ўчастковага.
СЯРГЕЙ. Чаму «за», я і ёсць участковы. (Смяецца.)
СЯРГЕЙ. Ну, чаго вы? Ванька, налівай.
ІВАН (цягнецца за бутэлькай, але яго спыняе жончын позірк).
Ды мы толькі выпілі.
СЯРГЕЙ. Ат, што вы тут са сваім шампанскім дзяцінецеся. Вольга, вып’еце са мною за знаёмства?
ЧУБАСАЎ. Давай, я наллю.
СЯРГЕЙ. Во-о-сь!
ЧУБАСАЎ. Так… я зараз чаркі прынясу.
ВОЛЬГА. Я памагу.
Чубасаў і Вольга выходзяць.
СЯРГЕЙ. Насця, як справы?
НАСЦЯ. Нармальна.
СЯРГЕЙ. Ясна. Барыкады не ўзяць. Машка?
МАШКА. Што «Машка»?
СЯРГЕЙ. Як гандлюецца?
НАСЦЯ. Што ты да яе прычапіўся?
СЯРГЕЙ. Ды ніхто не чапляецца, усё нармальна. Проста вы зацятыя нейкія. Вы куды прыйшлі, га? Усміхніся, Насця, усміхніся!
ІВАН. Сярога, пайшлі, пакурым.
СЯРГЕЙ. Ды я толькі курыў.
Вяртаюцца Чубасаў і Вольга.
ЧУБАСАЎ. Ап, і цігры ў нагах маіх селі, і ты, Сярога, садзіся.
ВОЛЬГА. Вось, калі ласка. (Ставіць Сяргею талерку, кладзе відэлец, Чубасаў налівае яму.)
СЯРГЕЙ. Адразу відаць – гаспадынька.
ЧУБАСАЎ. Ну, як гаворыцца, каб не апошняя!
СЯРГЕЙ. Ціха-ціха-ціха, хто так робіць? Ну-ка, маладыя, усталі.
ЧУБАСАЎ. Ды ладна табе.
СЯРГЕЙ. Усталі-усталі, не лянуйцеся.
Вольга ўстае, за ёю неахвотна падымаецца Чубасаў.
Дарагія маладажоны!
ЧУБАСАЎ. Ды якія маладажоны, мы ж не распісваліся.
СЯРГЕЙ. Раз прывёз, значыцца, усё да гэтага ідзе.
НАСЦЯ. Ну, вось як прыйдзе, тады і вып’ем за гэта.
СЯРГЕЙ. Цішыня, гаворыць прамоўца, астатнія слухаюць і зайздросцяць! Дарагія маладажоны, Вячаслаў і Вольга… За вас! Зашчасце ў гэтай хаце! Ура!.. Ну? Ура! Ну?
Усе неахвотна крычаць трохкратнае «Ура».
«Горка» маладым!
Чубасаў і Вольга, пацалаваўшыся, садзяцца.
Не-не-не, так не пойдзе.
ІВАН. Сярога, годзе табе. Чаго ты разышоўся?
СЯРГЕЙ. Эх, любоў-любоў… прыгажосць… малайцы, эх, малайцы! Вольга, ну як табе ў нас?
ВОЛЬГА. Я яшчэ і не бачыла нічога…
НАСЦЯ. А што тут бачыць? Тут і глядзець няма на што.
СЯРГЕЙ. Вось бачыш, Вольга, а яна нарадзілася тутака.
НАСЦЯ. А што я, няпраўду кажу?
СЯРГЕЙ. А лес? Лес у нас які? Заглядзенне! Возера… было б троху цяплей, ведаеш, якую прагулянку мы б табе арганізавалі, ды з шашлычкамі!
ВОЛЬГА. Я разумею, я сама лес люблю.
СЯРГЕЙ. Во. Свой чалавек! Ну, Чубас, налівай ці што?
ЧУБАСАЎ. Не бачу перашкод! (Налівае.)
СЯРГЕЙ. Права другога тоста прадастаўляецца былой Слаўкінай каханцы, а зараз проста Машцы – прадаўшчыцы, якая грызе локці.
Цішыня.
МАШКА. Ідыёт… (Кідае ў Сяргея ручнік і выбягае, Насця кідаецца за ёй.)
Цішыня.
СЯРГЕЙ. Ну, а я што… напакрыўджаных ваду возяць. Ванька, гавары ты.
ІВАН. Сярога, чаго ты ўсхадзіўся?
СЯРГЕЙ. Ды нармальна ўсё.
ІВАН. Машку завошта?
СЯРГЕЙ. Ды што я такога сказаў? Кахаліся – раскахаліся, гэта ж жыццё.
ЧУБАСАЎ. Да, Сярога, дарэмна ты ўсё-ткі так…
СЯРГЕЙ. Ды ладна вам, вып’ем лепей. (Выпівае.)
Уваходзіць Насця.
НАСЦЯ. Ну, ты і му…к, Сярожачка.
СЯРГЕЙ. Усё, змянілі тэму.
НАСЦЯ. Ну, му…к.
СЯРГЕЙ. Насця, не пачынай. Пі шампусік.
НАСЦЯ. Што мне твой шампусік. Паводзь сябе нармальна.
СЯРГЕЙ. А што, табе нешта не падабаецца?
ІВАН. Усё, пайшлі пакурым.
ЧУБАСАЎ. Точна, пайшли курнём, астынем крыху.
СЯРГЕЙ. Ды адчапіцеся вы. Насця, чаго ты хочаш?
ІВАН. Пайшлі, Сярога, пайшлі. (Бярэ яго за плячук.)
СЯРГЕЙ (адкідвае яго руку). Я сказаў, не пайду. (Насці.) Давай, кажы, чаго хочаш? Што маўчыш?У вочы дык ты нічога сказаць не можаш.. Што, табе зайздросна стала ? Змяя ты. Змяя падкалодная. Ззелянелі ўжо ад зайздрасці ўсе!
НАСЦЯ. Ты зараз увогуле пра што?
СЯРГЕЙ. Зайздросціла, калі мы з Люськай сышліся?
НАСЦЯ. Гэта тут пры чым?
СЯРГЕЙ. Не, ты мне скажы, зайздросціла ці не, га? Праўду скажы! Праўду! Вы ўсе тутака зайздросцілі.
ЧУБАСАЎ. Так, пайшлі на двор, табе супакоіцца трэба.
СЯРГЕЙ. Не пайду. Слаўка, цябе тут не было, а яны ўсе зайздросцілі, і сурочылі.
ІВАН. Сярога, ды ты што? Што ты херню пляцеш?
НАСЦЯ. Усё, шарыкі за ролікі…
СЯРГЕЙ. А што, не так, скажаш? А мы любім адзін аднаго, разумееце вы? Кахаем!
НАСЦЯ. Ды кахайце на здароўе!
СЯРГЕЙ. Я б… эх… ты, Насця, першая, змяя…позірк у цябе, сука, нядобры.
ІВАН. Сярога, ты давай, лягчэй на паваротах.
СЯРГЕЙ (доўга глядзіць на яго). Усё, брат, прабач. Усё, я больш ні слова. І ты, Насця, прабач. І Слава і Вольга. Прабачце мяне. Тут не вы вінаватыя. (Налівае сабе, п’е.) Не вы вінаватыя… тут і вінаваціць няма каго… няма каго вінаваціць… усё, давайце… Шчасліва… даруйце мне, нешта я зусім. Вольга, усяго добрага. Прабачце яшчэ раз. (Устае і выходзіць.)
НАСЦЯ. Дэбіл.
ІВАН. Трэба за ім пайсці, а то хер яго ведае…
НАСЦЯ. Сядзі, таксама мне герой, ратаўнік заблудшых душ.
20. Сяргей.
Ціха шыпіць тэлевізар.
Цікае насценны гадзіннік.
СЯРГЕЙ. Прывітанне… Ты чаго ў цемры ?.. (Глядзіць на мігаючы экран.) Чубас нявесту прывёз з Масквы… Выпілі крыху… Прыгожая… (Бярэ пульт.) Вось, батарэйкі купіў. (Мяняе батарэйкі, пстрыкае кнопкамі.)
Па ўсіх каналах шэрае рабацінне.
Як дастаў гэты снег. Якая доўгая зіма… Люся, Люся, Люська, ну скажы ты хаця б слова! Скажы хаця б слова! (Кідаецца да яе, трасе за плечы, потым абдымае, часта цалуе ў шчокі.) Люсенька, хаця б слоўца. Пагавары со мною, пагавары, Люсенька… пагавары трошкі, хаця б галавою кіўні. Чуеш мяне? Чуеш мяне, Люсенька?.. І што мне цяпер, га?! Як жыць? Як жыць? Мярзота! Яцябе пытаюся, як мне цяпер жыць? Адкажы. Адкажы! Устаць! Устаць, я сказаў! Устаць!
Люська невідушчымі вачыма глядзіць на экран.
(Хапае яе за плечы, імкнецца падняць, але яна зноў падае ў крэсла.)
Устаць, я загадваю! Я загадваю ўстаць! (Б’е яе па твары тыльным бокам далоні, потым навальваецца на яе і пачынае душыць.)
Яна не супраціўляецца.
Вось, вось, вось... Вось і ўсё , Люсенька. усё, канец. І табе… і мне… і Колю… усім канец. Пі…ц усім. (Закурвае; доўгая паўза.) Цішыня, б…ь. Зноў цішыня…усюды.Навокал, унутры, у галаве, у грудзях… звінячая такая, цісне… І пустэча цісне, чуеш? Цісне. І снег. Вакол снег, так шмат снегу, на вуліцы, па тэлевізары, на столі, усюды. А я хачу лета… Мне неабходна цяпло. Занадта доўгая зіма ў гэтым годзе. Занадта. Я не магу сагрэцца. Мяне бесіць, што мяне пастаянна трасе, усю зіму, усю зіму з дня ў дзень, з дня ў дзень, з дня ў дзень! Госпадзі, якая цяжкая зіма. Я хачу лета… Хачу лета. Хачу лета. Хачу лета. Хачу, хачу, хачу, хачу! Зіма не можа быць такой доўгай! Не можа быць такой доўгай гэта праклятая зіма! Не магу ўжо цярпець, усё! Усё, б…ь!
(Падхопліваецца, выцягвае са штаноў папружку, хуценька выходзіць у іншы пакой, зачыняе за сабою дзверы.)
Цішыня.
Брэшуць сабакі.
Уваходзяць Іван, Чубасаў і Вольга.
ЧУБАСАЎ.Ёсць хто?
ВОЛЬГА (бачыць Люську). Госпадзі…
ЧУБАСАЎ. (падыходзіць да Вольгі, абдымае ). Ціха, ціха, ціха…
ІВАН (шэптам) Сярога…
Чубасаў хапае Люську за плечы. Нечакана яна з хрыпам уцягвае ў сябе паветра, кашляе, падае з крэсла, падымаецца на карачкі.
ЧУБАСАЎ. Люся, што здарылася? Дзе Сяргей? Што здарылася, Люся?
ЛЮСЬКА. А-а-ам… а-а-ам… та-а-ам…
ЧУБАСАЎ. Люся, што здарылася, дзе Сяргей?
ІВАН (падыходзіць да дзвярэй, ціха). Сярога!..
ЧУБАСАЎ. Што ты муляешся! (Падыходзіць да дзвярэй, адчыняе.)
Цішыня.
Вольга, за вадой схадзі. Няма чаго табе тут рабіць.
Вольга выходзіць.
Падллогу трэба памыць, вунь, відаць, абасцана ўсё.
Іван і Чубасаў глядзяць у адчыненыя дзверы.
ІВАН: Вось табе і каханне ў людзей… такое вось каханне…
Вельмі працяглая цішыня.
Звіняць вёдры.
Рыпіць калодзеж.
Брэшуць сабакі.
21. Люська.
Відэльцы і лыжкі стукаюць па талерках..
Перагаворваюцца шэптам людзі.
ЛІДЗІЯ ФЁДАРАЎНА. (спявае).
Ой ішлі прайшлі,
Да тры янгалы,
Што вялі яны душу,
Душу грэшнаю.
ВОЛЬГА БАРЫСАЎНА. (ціха). Вось ужо і саракавіны… (Падхоплівае за Лідзіяй Фёдараўнай.)
Ой, і што жа ты, душа,
Міма раю прайшла,
А і чым жа ты, душа,
Правінілася?
Ці за скупасцю,
Ці за глупасцю,
Ці душу загубіў,
Ці вянец разрушыў?
Люська ўстае з-за стала і выходзіць на вуліцу. На лаўцы сядзяць Коля і Сяргей. Яна садзіцца паміж імі, бярэ Сяргея за руку, галаву апускае на плячо Колю. Песня працягваецца.
Пасярод Раю
Стаіць дрэва.
Стаіць дрэва
Купаросавая.
Як на том на дрэве
Птічкі райскія.
Галасочкі ў іх
Серафімскія.
Галасочкі ў іх
Серафімскія.
Пяюць песні яны
Херувімскія.
Ой, у нашым у раю
Жыць весела,
Жыць весела...
Толькі некаму.
Люська адна на лавачцы. Яна ўсміхаецца і плача, левай рукой трымаючы за руку кагосьці нябачнага і апусціўшы галаву на плячо камусьці нябачнаму.
Як снег, злятае з дрэў ябланевая квецень.
Завея.
Занавес.
Дмитрий Богославский.
Dm.bgslvsk@gmail.com
моб. тел: +375295727919
Свидетельство о публикации №211101700563