Праздник белорусской письменности
Свята беларускага пісьменства
Кожны жыхар Беларусі сёння ведае, што першая нядзеля верасня - асаблівая, святочная, бо менавіта гытым днём мы адзначаем вельмі значнае у нашым духоуным жыцщ свята - Дзень беларускага пісьменства.
Сямнаццаты раз прыходзщь да нас гэты дзень. Традыцыйна месцам яго правядзення з'яуляюцца гарады Беларусі - цэнтры культуры і асветы нашай краіны - Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мір, Мсціслаў і зноў Полацк, Тураў. Сёлета святочную эстафету прымаюць старажытныя Ганцавічы. І гэта заканамерна, бо Дзень беларускага пісьменства мае на мэце захаванне нашай гістарычнай спадчыны, ушанаванне продкаў-асветнікаў, жыццё якіх было прысвечана развіццю і памнаженню духоўнага багацця нашага народа, сучасных творцаў роднага слова, якія захоўваюць слаўныя традыцыі беларускага пісьменства.
На Беларусі заўсёды шанавалі кнігу і друкаванае слова - пра тэта сведчыць уся амаль што 500-гадовая гісторыя беларускага кнігавыдання, пачынаючы ад "Псалтыра" і "Бібліі" нашага слаўнага першадрукара Ф. Скарыны. Скарына ўскія традыцыі плённа прадоўжылі Сымон Будны. Васіль Цяпінскі,Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец і многія іншыя асветнікі. На Беларусі у XVI ст. кнігі друкавалі ў Вільні, Брэсце, Нясвіжы. Забллудаве, Цяпіне, Заслаўі. У XVII ст. кнігі выпускаюць у Ашмянах, Магілёве, Мінску, Буйнічах, Слуцку.
Упершыню Свята беларускага пісьменства і друку адбылося на пачатку верасня 1994 года у горадзе Полацку. Потым для цэнтра свята пачалі выбіраць гарады і мястэчкі. звязанныя з памятнымі гістарычнымі падзеямі, з асветніцтвам.
Як памяць пра Свята беларускага пісьменства і друку ў мясцінах засстаюцца помнікі і памятныя знакі. Устаноўлены помнікі Пятру Мсціслаўцу (г. Мсціслаў); Сімяону Полацкаму- (г. Полацк, 2003); Кірылу Тураўскаму (г. Гомель, 2004); літары "ў" (г. Полацк. 2003).
Літара адзіная у свеце,
3 выгляду звычайная, але
У нашай роднай беларускай мове
Не абыдзешся ніколі без яе.
Такое свята адбылося і ў нашай школе. Называлася яно "На скрыжалях гісторыі". На яго былі запрашаны Кузняцова А. В., кіраўнік Мікралабараторыі камп'ютарнага краязнаўства, і Пядачкіна П. С., багушэуская паэтэса, удзельніца літаратурнага аб'яднання "Парус".
Дзень беларускага пісьменства неадрыўны ад самой беларускай літаратуры. Мы
добра ведаем нашых пісьменнікаў, паэтаў-класікаў, але не трэба забываць і пра аматараў беларускай літаратуры — паэтаў - нашых землякоў.
Мікралабараторыя кампютарнага краязнаўства ў гэтым годзе апублікавала сваю пошуковую работу "Багушэуск паэтычны", у якой сабрала вершы нашых землякоў. Сярод іх Г. С. Цвяткоў, былы выкладчык геаграфіі, П. А. Палыкоускі - выпускнік нашай школы, С. В. Пазойскі — таксама наш былы выпускнік, доугія годы загадваўшы кафедрай ва універсітэце ім. П. М. Машэрава, зараз жыве ў Германіі, Б. I. Насоўскі, наш выпускнік, былы галоўны дэрыжор Беларускага нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Я. Коласа, пасля заканчэння ЛІ1ТМІКа - рэжысер, галоўны рэжысер Гомельскага абластнога драмтэатра, зараз - паэт і кампазітар, жыве ў ЗША, Маці-гераіня Р. М. Александрова, П. С. Пядачкіна - паэтэса, кампазітар, артыстка Багушэўскага Народнага тэатра, В. Нікіціна, таксама наша выпускніца, Л. П. Ганчарова, былая настауніца, выкладчыца рускай і англійскай мовы. В. Р. Мельнічэнка, крымчанін, які лічыць Беларусь своей другой Радзімай.
Сёння мы запрасілі на свята П. С. Пядочкіну. Зараз яна працуе ў Багушэўскім ДК, кіруе фальклёрным ансамблем "Макавея" (называўся "Медуніца"), а раней - больш за дваццаць год працавала дырэктарам Багушэўскай школы мастацтваў.
П. С. Пядочкіна пазнаёміла прысутнічаўшых з шэрагам сваіх вершаў, прысвечаных Беларусі, Багушэуску, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Гучалі цеплые, кранаючыя душу, радкі.
Заключэнне
Свята беларускага пісьменства і друку... Яно трывала вайшло ў нашу рэчаіснасць, стала яркай часткай духоўнага жыцця краіны. I сапраўды, першыя ўрокі мовы і літаратуры ў верасні начынаюцца расповедамі пра слынных людзей Беларусі, Іх стваральную дзейнасць, культурныя дасягненні і духоўныя здабыткі. Кожны беларус, нараджэнец нашага краю, дзе б ні знаходзіуся, заўсёды павінен памятаць, што 6 жніуня 1517 года у Празе Ф. Скарына першы з усходніх славянаў надрукаваў кнігу - "Псалтыр", і ганарыцца гэтым.
I сёння кніга дастойна вытрымлівае конкурэнцыю з іншымі, сучаснымі электроннымі носьбітамі інфармацыі. Дастаткова сказаць, што сёння у Беларусі працуе каля 330 паліграфічных прадпрыемстваў, выдача звыш 500 ліцэнзій на выдавецкую дзейнасць. У нашай краіне штогод выпускаецца ў свет больш за 8 тысяч назваў кніг і брашур агульным тыражом каля 30 мільёнаў экзэмпляраў.
Не ўяўляецца сённяшняя жыццё і без сродкаў массавай інфармацыі. Цяпер у Беларусі зарэгістравана амаль 1250 перыяд. выданняў, 9 інфармацыйных агенстваў, 206 тэлевезійных і радыёпраграм. Яны маюць розныя кірункі, ахопліваюць усе сферы-жыцця краіны.
Дзень беларускага ісьменства крочыць па усей краіне. Няхай жа множыцца скарбонка нашай духоўнасці!
Свидетельство о публикации №211101801040