Ну, давай що щэ, блин, Дам Ш!

Нам застаЛася спадЧыНа ль!..

Сын Новай Эпохі,

Ці й крыкШачКу П сольКІ Сь.
А то тут вже хто-СьцьЦІК
ГАЙвор, шо й Я вор Брахм

    Упершыню яго вершы я пачуў на адной з імправізаваных прэзентацый, якую арганізавалі сябры С. І. Каралёва. Гэта было на кватэры аднаго нашага агульнага знаёмага. Сядзелі, дзе хто мог прымасціцца, нават на падлозе. Побач, на каленях,  з маленькай кнігай у руцэ крыху узвышаўся паэт. І тварам, і голасам ён вельмі нагадваў мне ці то Іў Кусто, ці то Этуша, ці не менш вядомага актора Расціслава Плятта. Гэта было нешта дзівоснае: што ні верш, то адкрыццё свету, адкрыццё таямніцы чалавека, з'явы альбо раскрыццё нейкіх новых духоўных ісцін. Пасля вечарыны  я ледзьве змог даступіцца да гэтага высокага хударлявага пажылога чалавека, да якога наперабой звярталіся узрушаныя слухачы. Яго кароткія мудрыя (іншы раз іранічныя) адказы і парады па самых разнастайных абставінах пакарылі ўсіх. Здавалася, ён ведаў усё пра ўсё. Я папрасіў дазволу напісаць рэцэнзію на той першы зборнік , названы ім "Миг вечности". Ён быў шчыра здзіўлены: "Як -- вы ж не чыталі маіх вершаў! Толькі чулі? Ну, напэўна, мы з вамі старыя сябры па адным з мінуўшых жыццяў". І ад душы, па-роднаму, абняў мяне, а потым падарыў асабісты экземпляр кнігі. Так завязалася наша дружба. 
 
    Паэт і кампазітар, скрыпач і піаніст, педагог і вучоны, Спартак Іванавіч пражыў 75 гадоў. Ён пражыў іх так, як можа толькі той, хто рана зразумеў і ўсвядоміў сваё прыназначэнне весніка і творцу новай эпохі. Уявіце сабе: толькі ў апошнія 30 гадоў ён ствараў ад дзесяці да пяцідзесяці вершаў у дзень, прычым на важнейшыя філасофскія, сацыяльна-значымыя тэмы. Некаторыя (з больш лірычных, агульназразумелых) ім жа былі пакладзены на музыку. Захавалася прыкладна 150 песен, наспяваных на звычайны айчынны магнітафон.

    Нарадзіўся С. Каралёў у Казані, у сям'і настаўнікаў. Потым сямья жыла нейкі час у Цюмені, у Свярдлоўску. А у 1954-м Спартак  з жонкай Нінай Дзмітрыеўнай і дачкой  Марынай (таксама незвычайнымі людзьмі, адоранымі ад прыроды некаторымі фенаменальнымі здольнасьцямі) пераехаў у Мінск. Тут і прыйшла да яго папулярнасць. Хаця у цэлым пры жыцці яму не так і многа удзялялі увагі.
   Хлеб пісьменніка ён паспрабаваў даволі рана, яшчэ ў школьныя гады. Але вядомым стаў толькі у 57-м, калі на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве яго песня "Полюс мира" заваявала дыплом і творцу асабіста павіншаваў з поспехам  Пётр Міронавіч Машэраў. Пасля гэтага Спартак Каралёў прадоўжыў ствараць дзівосныя па сэнсу і духу творы. Але друкавалі іх рэдка, і то па аднаму - два вершы у рэспубліканскай прэсе. А першы  зборнік  (кішэннага фармату) выйшаў толькі ў 1994 годзе, і то з дапамогай сяброў-аднадумцаў, у асноўным на сродкі мінскага мецэната Ўладзіміра Лапаніка. Маладога выдаўца закранулі за сэрца простыя, але да болю шчымлівыя, высакародныя радкі паэта. Між іншымі вось гэтыя: "Мы помним друзей в праздники, а надо любить в будни. Больных, усталыми, -- разными, спешить, когда людям трудно." Вершы захапілі сваёй непадробнасцю, глыбінёй думкі, высокай этыкай. Паэт гаварыў, што стараецца нікога не капіраваць ні рыфмай, ні кампазіцыяй, ні вобразамі, ні спалучэннем слоў. І мне здаецца, яму гэта  ўдавалася -- прынамсі  ў большасці лаканічных філасофскіх твораў. Гэта на самой справе наватарскія рэчы.

    Як наватара ведалі яго і ў вучоных кругах. Выкладчык нямецкай мовы па адукацыі , Спартак Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю на межы дзвух навук: педагогікі і псіхалогіі і вельмі жыва даследваў розныя феномены ў вобласці унутранага, духоўнага жыцця чалавека. Працуючы ў той час карэспандэнтам у газеце "Советская Белоруссия", я дужа зацікавіўся і ягонай паэзіяй, і ягонымі навуковымі адкрыццямі, і вопытамі ў нетрадыцыйнай медыцыне. Некаторыя вынікі яго працы я бачыў, бываючы дома ў майго новага сябра.  Пра іншыя даведваўся ад яго родзічаў альбо калег, а таксама народных лекараў. С. І. Каралёў бываў у  мяне ў рэдакцыі . Мы гадзінамі размаўлялі, хаця больш, вядома, гаварыў ён сам. Так я даведаўся, што з дапамогай энергіі сэрца, рук і сілы думкі  яму ўдавалася ажыўляць некаторыя пакаёвыя расліны, рэгуляваць артэрыяльны ціск гіпертонікаў і гіпатонікаў (сваіх знаёмых) і нават вырошчваць у гэрметычна закрытай прабірцы са спіртам прыгожыя крышталёвыя мадэлі НЛА, ёлкі. А яшчэ адным цудам  (у тым ліку для яго самога)  аказалася тое, што ён змог вылячыць (за некалькі сеансаў) ад  нерухомасці рук  прафесійную піаністку, якая за 15 гадоў  хваробы раней нідзе не магла знайсці рады. Аб некаторых баках навуковай і мастацкай творчасці  Спартака Іванавіча многія маглі  прачытаць у маім інтэрв'ю з ім на старонках маладзёжнай газеты "Знамя юности" яшчэ 4 студзеня 1995 года . Яно друкавалася там пад назвай "Если сердце в чаше Богов".

    А наогул у рэспубліцы пра Каралёва гаварылі ўжо ў сярэдзіне 70-х. Тады ўзнікла цікаўнасць сярод нашых вучоных да так званых паранармальных з'яў. Прынамсі, да экстрасэнсорыкі.  І ўжо тады, як да аднаго з найболей аўтарытэтных даследчыкаў - сенсітываў , да  Спартака Каралёва звярнуліся журналісты. Інтерв'ю з ім друкаваліся ў часопісе "Беларусь", у шматтыражцы Акадэміі навук, у другіх выданнях. А на беларускім тэлебачанні з яго удзелам прайшоў цыкл перадач "Другое прызванне". За кароткі час у Спартака Іванавіча з'явілася нямала аднадумцаў  і сяброў сярод вучоных у Мінскім педагагічным інстытуце замежных моў, дзе ён працаваў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Былі ў яго прыхільнікі і ў другіх вну, у Акадэміі навук Беларусі, сярод замежных вучоных і студэнтаў, перад якімі ён выступаў не толькі як мовазнаўца, але і добры ведальнік этыкі і эстэтыкі. У сувязі з гэтым ён расказваў, як аднойчы яго запрасілі ў Германію (тады ГДР). Там на адной з сустрэч з калегамі ён пачуў нашу  рускую "Катюшу" на нямецкай мове і быў непрыемна здзіўлены: сэнс песні аказаўся занадта ўжо зменены. Былы франтавік (у Вялікую Айчынную  камандаваў узводам кулямётчыкаў, меў цяжкае раненне, з асколкамі пражыў усё жыццё) ён адразу ж сказаў аб гэтым таварышам і паабяцаў зрабіць свой пераклад. Праз дзень ці два ён агучыў яго перад той самай аўдыторыяй пад уласны акампанемент на фортэпьяна. Песня усім спадабалася.  Дарэчы, перакладаў Каралёў не толькі песні і вершы на нямецкую і з нямецкай . На адным з партз'ездаў  ён заслужыў чэсць перакладаць даклад Сталіна для іншаземнай дэлегацыі. Не раз яго бліскучым веданнем нямецкай карысталіся разнастайныя высокія госці, замежныя журналісты. З адным з іх (па прозвішчу Кляйнэ) ён падрыхтаваў серыю нарысаў пра савецкіх людзей, і яны паралельна друкаваліся ў  рэспубліканскай газеце "Звязда". Захаваўся калектыўны здымак супрацоўнікаў рэдакцыі з ім і карэспандэнтам з Берліна.

    За вялікі ўклад  у навуку і збліжэнне народаў С. Каралёў быў абраны пачэсным прафесарам Венскага універсітэта. Наогул, ён быў даследчыкам у самых розных галінах навукі. Напрыклад, па заканчэнні Маскоўскага ваеннага інстытута замежных моў Спартак Іванавіч зрабіў некалькі адкрыццяў у ваеннай галіне. Пра іх ён, праўда, не вельмі распаўсюджваўся, таму што яны, зразумела, былі засякрэчаны. Але асаблівым гонарам былі яго вынаходніцтвы ў педагогіцы, псіхалогіі і лінгвістыцы.  У некаторых словах ён знаходзіў такі патаемны сэнс, які нікому, як кажуць, і не сніўся. Прасцейшы прыклад: вершы, якія ён падарыў для часопіса "На рубеже столетий", былі падпісаны не імем і прозвішчам, а толькі літарамі І К С. Што за подпіс? -- пытаюся. "Хіба не зразумела -- Івана Каралёва сын",- усміхаўся аўтар. Іншым разам усе покатам клаліся ад яго парадаксальных знаходак. Ну, скажам, што незвычайнага можна ўбачыць у слове "прафан"? "А вы што, не ведаеце, што гэта такое?" І, перачакаўшы хвілінку-дзве, расшыфроўваў: "Дык гэта ж прафілакторый Акадэміі навук, праф-ан". Але часцей знаходзіліся больш сур'ёзныя рэчы. Рускае слова "идея" , напрыклад,  лінгвіст растлумачыў як  "источник действий, деяний". Хіба вы з гэтым паспрачаецеся?

    Нажаль, мноства прыгажэйшых лінгвістычных і філасофскіх жамчужын пакуль застаюцца вядомымі толькі ў вузкім кругу сяброў вучонага. Ён пакінуў пасля сябе горы спісаных блакнотаў і агульных сшыткаў. У іх -- сотні тысяч каштоўнейшых, непараўнаных вершаў, нямала філасофскіх роздумаў у прозе. Іх арыгінальнасць, сацыяльнае значэнне , актуальнасць падцвердзіць кожны, хто знаёмы з выданымі пры жыцці паэта чатырма кніжкамі: "Миг вечности", "Явь", "Голос сердца", "Цвет радости". Асмелюся заявіць, што такога ўзроўня філасофскага, духоўнага, ды ў мастацкага асэнсавання жыцця, мінулага, сённяшняга і будучага яшчэ не дасягаў ні адзін з вядомых нам паэтаў -- класікаў або сучаснікаў. Цяжка параўнаць яго з кімсьці і па колькасьці створанага. Ганаруся, што быў сведкам гэтагй бурнай , узвышанай творчасьці. Рады, што ўдалося надрукаваць яго некаторыя вершы, філасофскія загадкі, замалёўкі  і артыкулы ў некалькіх нумарах навукова-папулярнага і літаратурна-мастацкага часопіса "На рубеже столетий", які Спартак Іванавіч па-ўсялякаму дапамагаў рыхтаваць, а таксама ў газеце "Мы -- народ". Яшчэ больш быў бы рады, калі б пра чуткага, цудоўнага педагога, выхавацеля моладзі (у тым ліку некаторых таленавітых пісьменнікаў) даведаўся больш шырокі круг людзей.

                Васіль БРЫЛЬ,
галоўны рэдактар часопіса
"На рубеже столетий"   

Ці й яКСь загсРакС ён Ш нахСІКвахц:
Мір РакДагСціг вам П!

От Сцё Б Я Б тут сца да с Цар
РакСтЛукМакчь.

МОРОС по коЖы Ш бо, как
ЕсьЛів ЛійВерКу П…ф срач.

Да!
ЭтТаг СтагЦяк
Как сцяк праМейс глаСК ГахСетКе Сь “СфякСтах”

Мы вмЕйВам абМанк!
Ты тоКІ Сь ляк нам П
Сце сто рас гарн
ФотКу Ш вФігГарь.

ТаКах
ЛюдьМІЛьКак быйЛя Ж
Уф Брыль Янк ць
Та, ха, с Сухова Бара Ж! ДЭК МЕД…персАхНальк…прахСтафь!
А то РОМу Сь мал вш               


Рецензии