Вы зьн каеце

Шмат было такіх народаў,
што страцілі наперш мову сваю,
так як той чалавек прад скананнем,
катораму мову займе, а потым і
зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы
нашай беларускай, каб не ўмёрлі!

Ф.Багушэвіч






Вас усё менш, кожны з вас паасобку
Імкнецца век марнатраўны пражыць
Мэты простыя: каб было цёпла,
Смачна: трахацца, есьці ды піць

Насельнікі краю, што кінулі мову
Нашто яна ім? Можна і так спажываць
Цікавыя іншым выключна па справе
Зайздросьціць, адно аднаго скарыстаць...

Ваш край занядбаны Літвой колісь зваўся
І гэта забыта, і відаць, нездарма
Бо гэта адвеку праклятае месца
Край здрады, прыгнёту ды катаўства

Я бачу навокал пустыя вачніцы
Бяз сэнсу марнуеце шэры свой час
Наперадзе вас не чакае нічога
Ніхто не ўзгадае апошняга з вас


Postscriptum:
у адказ на http://www.litclub.net/libro/read.text-52290.xml

21-16 23.12.2011
Belarus
©  Dobry dziad;ka


Рецензии