Сэрца зямлi маёй

Калі што і ёсць у свеце вечнае
Непадуладнае бегу дзён,
Ты спытай мяне, i скажу табе я:
- Гэта сэрца зямлі маёй.
Песня.

Тонкі праменьчык ранішняга сонца ледзь-ледзь дакрануўся да ствала белай бярозкі, стараючыся сагрэць яе сэрцайка, азяблае ад начнога холаду ранняй вясны. Адчуўшы ласку і цяпло сонечнага святла, бярозка страпянулася, зашалясцеўшы празрыстымі светла зялёнымі лісточкамі, як бы страсаючы з іх рэшткі ранішняй вільгаці. Усё дрэўца ад верхавіны да каранёў напаўнiлася цяплом сонечных прамянёў і салодкім сокам роднай зямлі.
– Якія ж прыгожыя ў нас бярозы! – падумаў прахожы, iдучы па сцяжынцы ўздоўж берага ракі i гледзячы на яркі нібы вытканы з малюсенькіх залатых іскрынак сонца ўбор маладой бярозкі. Ён абняў яе ствол, дакрануўся да  ліпкіх лісточкаў, і на сэрцы ў яго стала лёгка і радасна.
А ўдалечыні на другім беразе ракі зацвітала вішня. На яе галінах з ледзь трэснутых почак ужо з'явіліся на свет сотні беласнежных кветак. Яны распускалі свае пялёсткi і прыадкрывалі сярэдзінкі, з якіх  выглядалі тоненькія тычынкі. Дапытлівыя і адважныя як дзеці, тычынкі накіроўваліся ўгару да сонца, імкнучыся насычыцца і надыхацца прыгажосцю яшчэ незнаёмага ім дзіўнага свету. I калі ўважліва прыгледзецца, то можна было ўбачыць, як на кончыку кожнай тычынкі, не стамляючыся, б'ецца і б'ецца самае маленькае зямное сэрцайка.

 20.02.12

p.s. мае казкi i апавяданнi  http://domarenok-t.narod.ru/belarusian.html
(на русском языке эта сказка http://proza.ru/2011/05/31/94 )


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →