Вавёрка

     "... Воўк адпусціў, а Вавёрка хутка ўзлезла на дрэва і  адтуль патлумачыла:
– Табе сумна ад таго, што ты злы. Табе злосць сэрца паліць. А мы вясёлыя таму, што мы добрыя і нікому зла не робім".
                Байка Льва Мікалаевіча Талстога "Воўк і Вавёрка"
                (пераклад з рускай мовы на беларускую Лады Уладзі).
               
                ***

     Сосны стаялі ціха-ціха – ні адзіная галінка не скалыхнецца. I толькі крышку ўздрыгвалі, калі маленькі карычнева-рыжы камячок планіраваў на іх. Вавёрка! Яна імкліва насілася па дрэвах - здавалася, што гуляе з сонцам, красуючыся перад тымі, хто на яе загледзіцца. Але гэта толькі здавалася. У вавёрачкі ёсць свой вялікі клопат: праходзіць лета, міне і восень… наступіць халодная зіма. Менавіта цяпер пара нарыхтоўваць ежу ў запас. I звярок то спешаецца ўверх за шышкамі, ці арэхамі, то збягае ўніз за грыбамі і жалудамі.
    Сонечнае надвор'е ей вельмі дарэчы. I не да тых прыгажуне, хто за ёй назірае. Што ёй толку ад гэтых лайдакоў.
                "НЖ" 1987 год


Рецензии
У нас теж виверка дбайлива.Дякую,сестро.

Наталия Дардан 3   15.09.2012 13:14     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.