Вясна у Белавежскай пушчы

Вясна у Белавежскай пушчы. казка-быль
Татьяна Домаренок

Неяк пасярод беласнежнай і марознай зімы ярка зялёная і цёплая Вясна выпадкова зазірнула ў стары векавы лес i абамлела ад казачнай прыгажосці! Перад ёй стаялi некранутыя нікім за доўгія-доўгія гады свайго жыцця бярозы і рабiны, сосны, елі і, вядома ж, дубы. На заснежанай паляне рос  вялiзны волат, так званы Дуб-Дубовiч.  Ды iнакш яго і нельга было назваць. Бо гэта быў такі старажытны дуб, што ніхто нават не змог бы сабе ўявіць, колькі ўсяго пабачыў ён на сваім вяку.
 Вясна выпадкова сустрэла ў гэтым старадаўнім лесе Дзядулю Мароза, убачыла яго блiскучую ледзяную хату, а перад хатай вельмі высокую і пухнатую ўсю да самай верхавіны абсыпаную крыштальнымі сняжынкамі елку.
Маладая Вясна ніколі не бачыла нічога падобнага.  Вярнуўшыся ў сваю веснавую хату, яна паразважала, што неяк нядобра пазбаўляць усіх  такой чароўнай беласнежнай зімовай казкі. Таму і вырашыла не падганяць Зіму, каб яна хутчэй пакiнула гэты дзіўны край. А калі наступілі сакавіцкія дзянькі, і ўсё пачалі думаць пра вясновае цяпло, сама Вясна, нажаль, не спяшалася ўступаць у свае правы, баючыся разбурыць тую прыгажосць, якую яна ўбачыла ў старым векавым лесе. Але  дрэвы, гэтак жа як i птушкі, зверы, нават людзі, ужо парадкам нацярпелiся зімовых халадоў і сталі гучна і настойліва прасіць Вясну прыйсці да іх, каб адагрэць зямлю і расліны.
І толькі пасля доўгіх угаворванняў Вясна вырашыла ступіць на  зямлю, скаваную льдамі і ўкрытую снягамі. Ёй прыйшлося парадкам папрацаваць, каб вызваліць ад снега і лёду ваду Белай ракі. Але вось ужо журчаць ручаі, адтаюць дрэвы, а на адагрэтай паляне ў векавым лесе адпачываюць вялікія зграі жураўлёў, якія вяртаюцца з паўднёвых краёў у свае леташнія хаты.
Уся зямля ўзрадавалася прыходу Вясны. Лес напоўніўся пахамі першых кветак, яркай зелянінай траў і маладых лісточкаў. У паветры закружыліся пчолкі і матылькі, зазвінелі галасы птушак. Вось і наш волат, Дуб-Дубовiч, у пяцісоты раз сустракае Вясну і глядзіць на зямлю з вышыні свайго доўгага жыцця. А яго лепшы сябр заўсёды побач. Гэта стары мудры Зубр, гаспадар Белавежскай пушы. Iх мужчынскае сяброўства праверана мноствам слаўных гадоў.

17.08.11

p.s. мае казкi i апавяданнi  http://domarenok-t.narod.ru/belarusian.html

  эта сказка на русском языке http://proza.ru/2009/03/22/791


Рецензии
Трохи схудлий Господар Пущі.
Та все ж перезимував і здолав незгоди та напасті...
Для мене - це символ невмирущності усього живого.
Як і сама Вясна.

Петро Домаха   31.03.2012 22:22     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам, Петро, за добрыя словы!
З павагаю

Татьяна Домаренок   07.04.2012 01:47   Заявить о нарушении