Мой родны кут. На белорусском языке

Я іншы раз успамінаю ,ў задуменні;
І  дзічку-ігрушку тую ,ў аддаленні.
Звалась тады “ Фядорынай” яна,
Расла, что воддаль ,ад гумна.

  І не бывала той вясны ні разу,
  Каб гэта дзічка-ігрушка не цвіла.
  Стаяла, як нявеста, ў  убранні.
  І ад усюль яна была відна.
       Па  восені ўсцілалі зямлю ігрушкі.
       Ляжала іх,да ствала , не падыйсці.
       І вельмі ужо смачныя былі,
       Як трошкі яны ў сенцы падгнілі.
І  тую  сцежку да крыніцы,
Халодненькай папіць вадзіцы,
Хадзілі дзеці мы гуртом.
Па мокрай сцежцы басяком.
     Як зацвітала там каліна,
     Водар стаяў на ўсю мясціну.
     Асоба вечарам духмяным,
     Акутваў луг , палі, паляны.
На лаўку ўвечар выхадзілі,
Калі каровак падаілі.
Ўсё ўправілі, памылі.
Тут мы кахалі  і дружылі.
   А  як установіцца лета і цёпла.
    Вынуты вокны і вымыты сцёклы
    Мы  абжывалі суседні чардак,
    Жыць нам вальней ужо рабілася так.
Каб нам бацькоў сваіх не хваляваць,
Пазней каб ў вечары нам пагуляць.
Усцеглі  на гару мы посцілкі   і  краваці,
Парадак  зрабілі ,як добрыя маці.
     Доўга на лаўцы сядзім мы з хлапцамі.
     Ўгосцяць, бывала ,нас і агурцамі.
     Будуць падколкі,і  сыпацца жарты.
     А калі-небудзь , гулялі і ў карты.
Дык вось пачынае ужо трохі світаць.
Трэба расходіцца, трэба ужо спаць!
Вось разыйшліся, уціхла размова.
Колькі яшчэ шэптаў там будзе? Удоваль.
    Толькі здаецца яшчэ вочы закрыла.
    Маці гукае:” Ты дзе там, Людміла?
    Трэба гусей ужо на возера гнаць!”
    Божа! Як хочацца крыху паспаць!
Чакаць  і сядзець гусь і качка не хоча.
Вось ужо камень па крышы грукоча.
“-Ужо устаю”: ціха маці бурчу.
“ Больш ,я цябе начаваць , не пушчу!”
    Моўчкі,на вошчуп, спаўзаю я з крышы.
    Вочы разплюшчыла:” Цішай вы, цішай!
    З варот вылятаюць вясёлыя пціцы.
    Чарадою вялікай бягуць да вадіцы.
За імі ,з лазінай, іду я па-ціху.
Ужо сонца паднялась,прыпякае па-крыху.
І ду я ,па-воддаль, луг зялёны іскрыцца.
Увесь дзень на вадзе, будуць пташкі  карміцца.
     З разбегу кідаюцца у возера гусі .
     Паплылі . Стамілісь. Я імі любуюсь!
     Я  з рук выпускаю няўдалую пташку.
     У дарозе стаміўся крывенькі  , мілашка.
  Крычыць: “ Пачакайце, мяне !” І чакаюць.
  І  жоўтымі дзюбамі воду чарпаюць.
  На возеры ціха, ды толькі   чуваць,
  Як чмокаюць рыбы вазёрную гладзь.
На беразе ,моўчкі, крыху пасяджу.
Вакол я, з любоўю, на  ўсё пагляджу.
Там , “ Вінніцкі  бор” , а  там , “Рог” і крыніца.
Падкрапляе   Бярэзіну тою вадзіцай.
Праз луг – санаторый,  лесакамбінатскія  трубы .
Бабруйскі мой край, да  чаго ж ты мне любы!


Рецензии
Мелодика языка завораживает, вспомнились песни "Александрина" "Беловежская пуща"... Спасибо!

Александр Павич   31.05.2012 06:54     Заявить о нарушении
Вялікае дзякуй ! За теплый сердечный отзыв!И Вам творческих успехов ! С уважением

Людмила Позняк   31.05.2012 20:38   Заявить о нарушении