Халоднасць...

Халоднасць...
Ольга Ролич Брестчанка

Халоднасць... Нязносная  халоднасць.
Зусiм  не  таму,  што  зiма.
Зноў адзiнюткая  постаць
Сябе суцяшае сама.

Бессань  слязьмi  заблiшчыць
У  бзiкаватай  начы
I  паспрабуе  знiшчыць
Галоўнае.  Хоць ты крычы

Альбо стагнi ад болю...
А ўсё ж беспрытульнасць жыцця,
Вiдаць, назаўжды  з  табою,
Грэшнага  свету  дзiця.


...Гэты адчай не ад болю,
Гэта ад гонару ўсё:
Калi б я жыла з Табою -
Iншым было б жыццё.



1990 г.


Рецензии
Дзякуй "Беларускаму кутку" за верш!
Не ведала, што гэты куток на Прозе.ru ???
i чаму няма ссылкi на сам верш??? http://stihi.ru/2012/01/26/10297
гэтыя ж сайты родныя мiж сабою))

Яшчэ раз вялiкi дзякуй i ўсяго найлепшага КУТКУ!
З павагай, аўтар,

Ольга Ролич   09.04.2012 09:58     Заявить о нарушении
Вольга, дзякуй вялікі! Вельмі рады бачыць Вас у нашым кутку Беларусі на старонках ПрозыРу!
Спасылкі на творы мы не робім, Вы ўжо прабачце, але ў нас так прынята! Калі на Вашы творы будуць водгукі і рэцэнзіі, то адказваць на іх будзе трэба самой!
З надыходзячым святам Вялікадня!
З павагай,
Ваш Куток

Беларуски Куток   14.04.2012 09:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →