Дзяц нства залатое. На белорусском языке
Жанчына жыла, побач з ёю два браты.
Да смеху і жартаў , былі ўсе майстры .
Ў сястры дачка была ,а ў братоў па- тры .
Жылі -пажывалі , ў той сіняй далі .
Касілі,цягалі , пра добрае дбалі .
Раслі падрасталі ўсе разам дзяўчаткі ,
І да работы ўсе былі хваткі .
Гусей або вутак ,ганялі да рэчкі ,
Бацькі адлучалісь ,тапілі і печкі .
Заспаных хазяек , ў поле беглі каровы,
Прыбілісь да хутара хлопцы Царовы .
Мы разам былі ў садах ,агародах ,
А Славік Цароў адлічаўся ў шкодах :
Ў “хроснае маткі” – гароха лапаткі.
А ў Лізачкі грушы - найсмачнейшыя дужа !
Як толькі пачне зелянець ўся трава ,
На “Вініцкім возеры “ ўся дзетвара ,
І луку нашчыплюць , і шчаўліку тожа ,
І як ўсё там добра было ,ўсё прыгожа !
Як вечар - на лаўцы збіралісь дзяўчаткі ,
І Боева Ліда прыходзіла з хаткі ,
Ўсе разам гулялі вясёлай гурбой.
Было й праганялі ,ў плечы дамой !
Заплача і пойдзе , сунуў палец у рот ,
А ў вечары Ліда , ізноў ля варот .
Ты сення сабрала дзянінства сяброў !
Даруй ,калі ласка ,ўсіх Пузыроў !
Гайдаліся вербы над копанкай тою,
Як Славік – каток разараў што не строіў ,
І маў добры нюх самагоншчыка тога ,
Куды б ні схавашўся , з бутэлькай ,
Пакарае ён строга !
Абедзве Ларыскі , чарнява і бялява ,
Жылі вельмі дружна ,жылі кучарава ,
Як зналі ,што будзе ад старшых нязгода ,
Да школы ўжо беглі ,яны агародам .
Усе разабралісь па парам даўно ,
Ларыса і Люда і хлопцы Царовы
У Цітаўку разам хадзілі ў кіно .
А Вова Плышэўскі на Люсю "клаў вока "
А Віця на Ліду ,ён жыў не далека.
Адна толькі Тома ,сядзела ўсё дома ,
Каго ўжо чакала – досюль не вядома?
А тут не ўзабаве, ды збыцца той справе ,
Каб было на хутары тым весялей ,
Падкінуў Бог мацер - і пяць сынавей .
Што тут нарабілась - Бог ведаў Адзін .
Каго хто прыгледзеў - хто чый гаспадзін !
Намяло ўжо шмат снегу ,гурбы вышай хаты ,
Для Аліка з Томай ,яны малаваты !
Дык насцяж , ўсе дзверы ,заборы і вышкі …
Сумесных заняткаў ,ідуць перадышкі !
Як дожджык прайшоў ,хто ў балеі ,хто ў тазі ,
І мокры па вушы з той лужы вылазіць .
А як вывучалісь мы ўсе танцаваць !?
Журы засядала як важная знаць !
Заграе гармонік , і радасці колькі !
Скакалі мы з хлопцамі вальсы і полькі .
Сядзяць Тома з Людаю, слухаюць Грышку ,
І дзе ён як ездзіў , хапаў было й лішку .
Тут едзе Яўгеній на светлым “маторы”,
І з гораду Ваня падыйдзе мо скора .
Ідуць чутна Алік і з Мішам Царовым,
Ідуць і гамоняць : “ Куды лёс накіроўваць?”
Дык Алік сядзеў на бары з Гісіч Люсяй,
Як квакаюць жабы ,сядзі і любуйся !
Цяпер усе сабралісь – увесь хутар у зборы ,
Да рання стаяць ,ужо жарты і споры !
З пары той мінула ўжо 30 гадоў,
А сення сабралісь ,мы ў кучу ізноў!
Цяпер мы бацькі , вакол нас ужо дзеткі ,
А ў памяці мы , ўсё ж тыя падлеткі .
Дзяцінства ,юнацтва - пара залатая !
Для кожнага з нас - гэта памяць святая !
Мы рады сустрэчы дзяцінства сяброў !
З надзеяй , што скора сустрэнемся зноў !
Іюнь 1990 года
Свидетельство о публикации №212041901630