Белый Бераг. На белорусском языке
Ёсць у Беларусі ,пад Бабруйскам , месца ,
Стары закінуты рукаў Беразіны ,
І Белым Берагам ,людзьмі ён там завецца ,
З пясочкам жойтым ,сэрцу дарагі .
Калі управілі свае гароды ,дачы ,
І можна трохі дух перавесці ,
Збіралісь тады ўсе дваюрадныя сёстры,
З сем’ямі, ў тыя Белыя ,родныя ,Берагі .
Раскінуць там палаткі , як цыгане ,
Вакол дзяцей саплівых карагод ,
Зганяюць ў Думаноўшчыну за хлебам ,
Адпояць малачком парным , народ .
Тут Люда з Светаю ,як дзве матулі – квочкі,
З вады не могуць выгнаць , шуструю малышню.
Як толькі двух сінюшных з рэчкі вынуць ,
Дык трое ўжо ўстроілі вазню .
І тут ім на падмогу , Ларысачка прыходзіць,
Яна ўсіх дзетак , з вадзіцы той, на беражок выводзіць.
“-Так дзеткі , пагрэлісь ў пясочку , погрэлісь?! Прагнулісь !”
І зноў ў вадзічку яны акунулісь .
“- Так ,досыць ! На бераг пагрэцца ! Ляжаць!
З вады як не будзе хто з вас вылязаць...
Шчытаю да трох , чатыры - ,апошні раз -пяць!”
На беразе дзеткі ўсе радочкам ляжаць.
Як толькі хто з іх ,у вадзе забаўтаўся,
Сядзець ён на беразе потым застаўся .
Мой Белы , мой Бераг ! Які ж ты ласкавы !
Дубовая рошча , шаўковыя травы .
Паўз краю маліннік , чарніцы ,суніцы ,
З дзяцьмі ягад набраўшы , ідзем мы да вадзіцы.
Свая тут крынічка ,з - пад горкі струіцца ,
Крыштальнай вадзіцы можна ў спёку напіцца .
Наварым варэнняў ,насушым чарнікі ,
Ў дзетак ужо акругліліся лікі ,
І соплі прапалі ,і кашлю не стала ,
Ўсё Божая сіла ,па мясцам рассавала .
Нядзелю - другую на беразе тым,
Духмяную юшку , як вечар ядзім .
Наш Саша Інтяпін ,заядлы рыбак!
На сэрцы так добра ! Ці будзе йшчэ так !
У нядзелю на “Бераг “ йшчэ з’едуцца людзі.
Як на Поўдні ,прылегчы там месца не будзе.
Уклаўшы дзяцей ,будзем ў фанты гуляць.
Учасникам розныя заданни даваць .
-“Вось гэтаму фанту,што нам прысудзіць ?”
-“ Збегаць, з крынічкі ,вадзіцы папіць !”
-“ А гэтаму фанту ,што нам дараваць ?”
-“ На адной назе ,ўздоўж ,тых палатак скакаць !”
-“ А гэтаму фанту ? - ў руках я вярчу ,
-“Крычаць на ўвесь “Бераг”! Я замуж хачу !”
Уздоўж берага сыплюцца колкі і жарты ,
Вячэраюць людзі , і рэжуцца ў карты.
Маргаюць кастрышчы ля кожнай палаткі ,
Які цудоўны вечар ! Духмяны і сладкі !
Март 2012 года
Свидетельство о публикации №212042001572