Саперница

Няўдача. І сёння няўдача –
Яшчэ адзін крок да бяды!
Сяджу ля акна я і плачу:
Ізноўку пайшоў ён ТУДЫ!

І вочы заплюшчваць дарэмна,
Заплюшчыш – ясней паўстае:
Дарункаў панёс абярэмак
Каханы мой муж да ЯЕ!

Дарункі ж якія, вядома, –
Шампуні і фарбы – ого!
Ох, прыйдзе зноў позна дадому
Ён з дома другога свайго.

Любуецца ёю адною,
Пылінкі здымае з яе,
Са мною ж… Ні слова са мною,
Нібы мяне не існуе.

І крэм маладзільны купіла,
І бровы падкрэсліла я,
А ён, мой каханы і мілы,
Саперніцы шэпча імя.

Ох, дзеўкі, парэжу я шыны
Саперніцы гэтай – машыне!..
             __________


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →