Сон и ява
Вулю, ну, маю нявесту,
Хведзька – лепшым сябрам зваўся! –
Спакушаць (во гад!) узяўся.
І казалі, сёння зноў
З танцаў ён яе павёў.
Я прамовіў: “Хай да ранку
Каля Вулінага ганку
Прастаю, а Хведзьку – зуху
Уляплю усё ж па вуху!
Праўда, ў Хведзькі кулакі… -
Камянюкі! Дзічакі !
Толькі й сам я не са зломкаў.
І, глынуўшы самагонкі,
Так, для смеласці, паўкварты
Я ля плота стаў на варту.
А каб страх не агарнуў,
Зноўку кроплю каўтануў.
Так таптаўся я ля плота
І – каўтаў. А тут дрымота –
Вось назола! Вось смала! –
У палон мяне ўзяла.
Задрамаў і бачу: Вуля,
Паказаўшы Хведзьку дулю,
Да мяне (ура!) шыбуе!
І пяшчоціць, і цалуе.
З ёй я моцна абдымаўся
І ад шчасця захлынаўся.
…А прачнуўся – аж заплакаў:
Шчокі мне лізаў…сабака.
Свидетельство о публикации №212052600843