Прыпеуки
Мая донечка – красуля!
Кавалераў – рой гудзе,
Нездарма ж яна – вы чулі? -
Замуж сёмы раз ідзе.
__________
А ў мяне сынок харошы
І, галоўнае, - не хам.
Ён ласкава просіць грошай:
“Дай, мамусік, а то дам!”
__________
Працаваць рашыла Соня
Ў фірме: “Сэкс па тэлефоне”.
Першы, хто ёй пазваніў, -
Муж каханы Сонін быў.
__________
Суцяшае маму Таня:
“Не бядуй! Як падрасту,
Я путанай класнай стану,
Мех даляраў прынясу!”.
__________
Я паверыла рэкламе:
“Сродак наш выводзіць плямы!”.
Ой, купіла! Ой, памылы! –
Новых плямаў нарабіла.
__________
Пакахала я Ляксея,
Што не браў ні кроплі ў рот,
А ў Ляксея ў час вяселля
Тэрмін скончыўся на код.
__________
Ну, скажыце, што за час,
Ці ж было такое дзе? –
Жонку, п*яную, як гразь,
Муж з гасцей дамоў вядзе.
__________
Згатавала мужу Лёню
Суп на кубіках булённых.
З першай лыжкі ён крычыць:
“За такое буду біць!”
__________
Свидетельство о публикации №212052600845