Вось прыедзе Сашка...

—Абе-е-ед! Абе-е-ед! — чуецца на калідоры, і ў палату зазірае ружо-
вашчокая санітарка Вера. — Дзевачкі, сёння ў нас смачная рыбка!
Праз колькі хвілін «дзевачкі» — тры жанчыны далёка не бальзакаўскага ўзросту і чацвёртая баба Маша, — з кубкамі і лыжкамі кіруюцца да сталовай.
У Чарацянскай участковай бальніцы лечацца пасялковыя ды жыхары з суседніх вёсак: Каранёў, Рэкты, Хацееўкі. Але трапляюць сюды і хворыя з райцэнра.
У нашай пятай палаце ўсе, акрамя бабы Машы, мясцовыя. Пятроўна — школьны бібліятэкар, Наталля Іванаўна — прадавец, я — выхавацелька дзіцячага садка. Палат у бальніцы, былым будынку школы, усяго восем, тры з іх так званыя сацыяльныя, або палаты сястрынскага догляду, дзе знайшлі сабе прытулак нямоглыя людзі. Санітаркі, медсёстры і двое ўрачоў жывуць у Чарацянцы і пацыентаў, як былых, так і будучых, штодзень сустракаюць на вуліцах. Мабыць, таму ў іх адносінах да хворых няма халоднай афіцыйнасці, якая назіраецца ў іншых медыцынскіх установах.
Абед сёння сапраўды смачны. Наталля Іванаўна нават спыталася ў Тані, бальнічнага повара, як называецца рыба, каб потым пры выпадку завезці яе ў пасялковы магазін.
Пасля абеду ў нас ціхая гадзіна. Пятроўна гартае часопіс. Наталля Іва-наўна, як звычайна, скардзіцца на галаўны боль і на свайго «негадзяшчага» мужа, які дома можа «нарабіць спраў»:
—То ж у людзей мужыкі як мужыкі, а ў мяне боўдзіла. Паехала да
сястры ў Баранавічы ўсяго на чатыры дні. Прыязджаю, а ў хаце смецця —
хоць бульдозер выклікай. А як у хлеў зайшла, дык кабанчык, угледзеўшы
мяне, ледзьве з закутка свайго ад радасці не выскачыў. Так ужо радуецца,
так радуецца! Гаспадар яго «цурай» карміў: кіне ў начоўкі хлеба, вады
налье — вось табе і цура.
За мінулы тыдзень Наталля Іванаўна расказала пра ўсе свае хваробы, беды і няўдачы. Мы стаміліся ад яе такой шчырасці, а яна не разумела гэтага і гатова была спавядацца далей. Не люблю жанчын, якія выстаўляюць сваіх мужоў ідыётамі і ў той жа час пільна сочаць, каб якая-небудзь «шалашоўка» не паквапілася на гэтае «боўдзіла». Калі ж такое здараецца, то «ідыёт-боўдзіла» ў імгненне вока ператвараецца ў «законнага мужа», «бацьку дзяцей», а пакрыўджаная «законная жана» ўчыняе «шалашоўцы» страшэнны скандал.
...Убачыўшы, што баба Маша час ад часу пазірае ў акно, Наталля Іва-наўна заўважае:
—Аўтобус ужо прайшоў, а наступны будзе толькі ўвечары.
Ды гэта я так... — бянтэжыцца баба Маша. — Гляджу, ці не на дождж збіраецца.
Яна схіляецца над ёмістымі сумкамі, што стаяць пад яе ложкам, і пачынае корпацца ў іх. Пятроўна моўчкі паказвае Наталлі Іванаўне кулак і дакорліва хітае галавою. Тая пераводзіць размову на іншае:
— Зірніце, у бабы Машы зноў новы халат. Прыгожы!
— Цяпер дзеду з першай палаты зусім хана! — падхоплівае Пятроўна.
— Дарэчы, дзед не абы-які: удавец, адстаўнік, пенсія — ого! — удаклад-няю я. — Сёння зноў пра вас, баба Маша, пытаўся. Ці не хоча пасватацца?
— Ну вас з вашым дзедам! — знарочыста сярдзіта гаворыць баба Маша, але твар яе расцвітае задаволенай усмешкаю. — Гэта ж Сашка, сынок мой, да дня нараджэння такі халат мне купіў. Харошы ў мяне сын: і граматны, і працавіты. I з выгляду — што той каралевіч. Вось прыедзе — пабачыце. Пайду да суседак.
«Да суседак» — гэта значыць, у шостую палату, дзе ўсе хворыя ляжачыя. Вяртаецца яна задуменная, з вільготным бляскам у вачах:
— Не дай Бог да такога дажывацца! Гляджу на гэтых няшчасных і ад-наго ў Госпада прашу: каб прывёў памерці на сваіх ножачках.
— Калі вельмі папросіце, то так яно і будзе, — усміхаюся я. — Счакай-це толькі гадкоў трыццаць.
— Прыдумала! — замахала рукамі баба Маша. — Да каго ж я тады падобная буду, калі і цяпер ужо ў люстэрка брыдка глядзецца?
— Што вы на сябе нагаворваеце? — зноў падае голас Наталля Іванаўна. — Вы яшчэ не старая і прыгожая.
Словы Наталлі Іванаўны не былі кампліментам. Баба Маша даўно размяняла восьмы дзесятак, але не ператварылася ў неахайную, цалкам засяроджаную на старэчых балячках жанчыну, хоць балячак ў яе хапала: скакаў ціск, млела сэрца.
Штораніцы баба Маша старанна мылася, акуратна прычэсвала коратка пастрыжаныя сівыя, але яшчэ густыя валасы (хустак не прызнавала), прыбірала ў тумбачцы і, калі адчувала сябе, зноў жа па яе словах, «адносна цярпіма», ішла ў «ляжачую» палату, дапамагала санітаркам карміць і пераапранаць хворых ці проста пасядзець. Днём яна клалася ў ложак толькі тады, калі ёй было зусім блага. Пра сябе расказвала неахвотна і мала, затое пра сына гаварыла бясконца. Адчуваючы такую сваю слабінку, апраўдвалася:
—Вы не думайце, я не таму сына хвалю, што ён мой. Ён і праўда харо-
шы. На тым тыдні не змог прыехаць, а вось на гэтым — абавязкова.
Мы чакалі. Мы хацелі пабачыць яе Сашку.
Ён прыехаў у пятніцу. Высокі, цёмнавалосы, добра апрануты — сапраўды паглядны мужчына. Баба Маша войкнула, ірванулася яму насустрач, прыпала да сынавых грудзей:
—Сыночак, як жа я цябе ў акно не ўбачыла! Я ж усе аўтобусы
выглядала!
     Ён паставіў на падлогу чорную сумку, дакрануўся вуснамі да яе шчакі:
— Я на машыне. Сусед падвёз. Як ты тут?
— Ды што я? Лячуся памалу. У вас што?
— Учора зноў гаварыў з Алёнаю, — ціха прамовіў ён, — і, абвёўшы нас траіх непрыязным позіркам, замаўчаў.
Мы выйшлі з палаты і вярнуліся толькі тады, калі доўгачаканы навед-вальнік сышоў.
Баба Маша сядзела на ложку. На нагах у яе былі новыя тапачкі, абля-маваныя ярка-сінім штучным футрам. На табурэце ў цэлафанавым пакеце ляжала квяцістая адзежына, на тумбачцы — апельсіны, цукеркі і некалькі пакункаў і пакуначкаў у белай паперы. Але бабу Машу, відаць, ніколечкі не радавалі сынавы гасцінцы. Твар яе, нядаўна радасны, зблажэў. Перад намі была не заўсёдная жыццярадасная баба Маша, а старая панурая жанчына... Вось яна схамянулася і ненатуральна весела загаманіла:
—Во ўжо навёз мне мой сынуля! I куды мне столькі? Бярыце, час-
туйцеся!
     ... На абед яна не пайшла і да вечара праляжала ў ложку.
     У панядзелак Пятроўну і Наталлю Іванаўну выпісалі.
—Ну, даражэнькія, хутчэйшага вам выздараўлення, — сказала Валян-
ціна Пятроўна. — Мы будзем вас наведваць.
—- А мяне праз два дні выпішуць, — пахвалілася я.
— Выпісвайся, і мы тады разам будзем бабу Машу адведваць, — азвалася Наталля Іванаўна. — Вы ж, баба Маша, цяпер у гэтай палаце назаўжды застанецеся? Пераходзіць у іншую не збіраецеся?
— Я? — баба Маша сумелася, пачырванела. — Ну, я пакуль не магу нічога сказаць... Вось прыедзе Сашка...
    У палаце павісла няёмкае маўчанне.
—Ну, чаго мы стаім? — спахапілася Пятроўна. — Пойдзем!
На вуліцы мы з Пятроўнай накінуліся на Наталлю Іванаўну:
— Ты хоць думаеш, перш чым даваць волю языку? — абурылася Пятроўна.
— Жанчыне і так хоць у пельку кідайся, а тут яшчэ і ты! — не адставала я.
    Наталля Іванаўна наструнілася:
— Хопіць мяне выхоўваць! Інтэлігэнткі! Хопіць крывадушнічаць! Усім вядома, што баба Маша з «сацыяльных» і што сюды яе «харошы» сынок сплавіў. Цукерачкамі ды тапачкамі ад маці хоча адкупіцца!
— А ты чаго ў чужое жыццё лезеш? — даводзіла Пятроўна не на жарт раззлаванай Наталлі Іванаўне. — Яны самі разбяруцца.
— А што тут разбірацца? Усё і так ясна: замінае яна сыну. Не патрэбная яму стала. Я на яе месцы плюнула б на яго і пайшла да таго дзеда-адстаў-ніка жыць. I ў цёплым, і ў добрым, і сама сабе гаспадыня. А ён, сын-нягоднік, лепш бы ўжо ў інвалідны яе здаў. Там хоць усе роўныя, таіцца няма ад каго — усіх на абочыну выкінулі. Ні сораму, ні сумлення! I вось жа законаў такіх няма, каб караць такіх злыдняў. I мы ўсе спакойна на гэта глядзім: усміхаемся, руку для прывітання падаём. А калі па справядлівасці, дык трэба, каб пад імі зямля гарэла! Каб хадзілі яны па вуліцы, а на іх папьцамі паказвалі і плявалі ім услед! Можа, тады б адумаліся?
   Наталля Іванаўна махнула рукою і пашыбавала прэч, не развітаўшыся.    Валянціна Пятроўна разгублена паглядзела ёй услед і невясёла прамовіла:
—Вось жа Наталля Іванаўна бесцырымонная... Але ж правільна яна
зараз сказала: забыліся цяперашнія людзі пра сумленне, пра сорам перад
людзьмі. А што такое чалавек без гэтага? Чым ён ад жывёліны адрозніва-
ецца? Вось Наталля Іванаўна збіралася гэтаму Сашку пысу намыліць. Ды
такіх «сашак» столькі, што і мыла на ўсіх не хопіць. 3 дваццаці «сацыяль-
ных» бяздзетных усяго чацвёра.
Бабы Машы ў палаце не было. У «ляжачай» таксама. Куды ж яна магла падзецца? Знайшла я яе ў закутку пад лесвіцай, па якой некалі школьнікі спускаліся ў спартыўную залу. Яна сядзела на скрыні, дзе санітаркі захоў-валі свой інвентар. Пачуўшы мае крокі, схіліла галаву і спешна выцерла твар белай у блакітныя крапінкі насоўкаю.
—Чаго гэта мы тут хаваемся? — выгукнула я, надаючы голасу жартаў-
лівасць. — Ці не ўколаў збаялася?
Баба Маша паспрабавала ўсміхнуцца, але вусны яе задрыжалі і з вачэй пакаціліся слёзы.
— Даражэнькая бабулечка! Вы ж заўжды малайчынаю былі! — як магла, суцяшала я яе. — Што ж вы так?
— Пасядзі крыху са мною, — папрасіла яна. — Скажы, а калі вы ўведалі, што я тут... ну, вось так?
— 3 першага дня і ведалі.
— Ты не думай, я на Сашку не крыўдую. Гэта нявестка... А ён бы хоць сёння забраў.
— А чым вы нявестцы не дагадзілі?
— Тым, што зажылася. Яна, старасць, толькі гарбузу вартасці дадае: чым старэй, тым лепей. А чалавек... I выйсця няма ніякага: жывой жа ў зямлю не палезеш. Ці ж думала я некалі, што такое чакае мяне? Сашку адна гадавала, бо заўдавела рана, а замуж болын не пайшла. Дом свой у Бабруйску прадала, каб тут, у вашым райцэнтры, Сашку кватэру болыную купіць ды жыць разам. Але... Паслухай, як ты мяркуеш, ці ўгаворыць Сашка Алёну?
— Ну, вядома ж, угаворыць.
— Ох, твае б словы ды Богу ў вушы! — скрушліва ўздыхнула баба Маша, і ў вачах яе кволым агенчыкам засвяцілася надзея.
— Ды я ж сказала вам, што ўсё добра будзе. У мяне прадчуванне такое. А яно мяне ніколі не падманвае, — запэўніла я старую.
Падманула я бабу Машу Не было ў мяне ніякага прадчування. I не магло быць, таму што я дакладна ведала: нявестка — гэта толькі адгаворка. Проста ўнукі падраслі, і ім спатрэбілася жыццёвая, а дакладней, жыллёвая прастора ў выглядзе пакоя, які займала баба Маша.
У чацвер я выйшла на працу. Мае малышы сустрэлі мяне радаснымі воклічамі. Я глядзела на дзяцей, на чыстыя тварыкі з шырока расплюшча-нымі вачыма і таксама радавалася: амаль два тыдні без іх. А яны літаральна засыпалі мяне навінамі:
— А я ўжо навучыўся «р» гавар-р-рыць!
— А мне купілі ляльку! Яна ходзіць і спявае. I мікрафон у руцэ!
— А Ваня ўчора бегаў па лужынах і не слухаўся Ніну Пятроўну!
— А ў мяне цяпер тата ёсць!
— А да нас бабуля прыехала і будзе ў садок мяне вадзіць!
— Ой, задавака! У мяне дзве бабулі ёсць!
— А ў мяне бабуль тры, тры і яшчэ пяць, яшчэ...
— Добра, добра, — перапыніла я «шматбабульнага» фантазёра. — А вы бабуль сваіх любіце?
— Лю-ю-юбім! — у адзін голас закрычалі дзеці, а перад маімі вачыма раптам паўстаў сумны твар бабы Машы і ад нядаўняй радасці не заста-лося і следу.
«Трэба было б зайсці да яе, — падумала я, — але ж з пустымі рукамі не пойдзеш, а да зарплаты яшчэ цэлы тыдзень...»
«Вось так вы ўсе, жаласнікі, — азвалася маё другое «я». — Толькі словы прыгожыя гаварыць ці ў галаве складаць умееце. А як да справы...»
Я перахапіла колькі грошай у нянечкі і пайшла да бабы Машы.
* * *
Хаджу я да яе і цяпер. Праўда, не вельмі часта, але хаджу Сашка яе таксама наведвае. Прыязджае ён ужо на ўласнай машыне, прывозіць розныя прысмакі, лекі, а да Новага года падарыў бабе Машы прыгожую і цёплую пуховую кофту і яшчэ адзін халат.
__________


Рецензии