Родным моим белорусам посвящаю... На белорусском я

  Ой ,цвіце каліна ,
  У родным  двары.
  Быў  наш двор  бацькоўскі ,
  Поўны  дзетвары!
   Лёс распарадзіўся,
   У Сібір  загнаць ,
  Думкі пра Радзіму ,
  Не  даюць  мне  спаць!
З   далекага  Омска ,
Прыкаціла  я .
Трэба  падзівіцца ,
Як   жыве радня .
“Села  батарэйка”.
І  душа  баліць.
Трэба   родным  духам  .
Яе  зарадзіць  !
  Дзеці  распаўзліся ,
  Па  свету  хто- дзе.
  Трэба  прыцягнуць   іх ,
  К  роднай  грамадзе  .
    Старэйшы   сынок   мой,
    Цяпер  у  Маскве  .
    Праз  25  гадочкаў ,
    Дамоў  пападзе  ...
Чудныя  зяцечкі  ,
У  малодшай   сястры .
Хай  жа  пагамоняць,
Мо  стануць  сябры  !
   Чуе  маё  сэрца,
   Збудуцца  мары,
   Што  будуць  збірацца,
   У  родным  двары   !
А  ў  родным  куце  ,
Як  у  тым  раю!
На  ганку  сабрала  ,
Зноў   радню  сваю.
  Сярэдня  сястрычка,
  Усё  беражэ,
  Родную  хаціну  ,
  Сэрцам  сцеражэ.
    Як  тую  каліну,
    Вецер  клоніць  ніц ,
    Лёсу  супрацівіцца  ,
    Як  можа   стаіць  !
Ва  ўсіх  пабывала  ,
І  адтаяла .
Ці  на  доўга  хопіць,
Гэтага  цяпла?
  Цяпер   ўжо  спакойна  ,
  На  маёй   душы  .
  Мілая  каліначка,
  Паклон  да  зямлі  !   
     Май   2008года


Рецензии