Утаймавалн ца зла
Цяжка… разумець усё тое, што не хочаш разумець. Нават калі гэтае “усё тое” – твая родная маці. Зрэшты, я проста ёй не веру. Не веру ў тое, што так павінна быць. Ім патрэбны мае сілы, мая моц. А мне патрэбен ён. Я не хачу і не буду мірыцца з тым, што я магу застацца без яго ў гэтым жыцці.
– Табе не хопіць сіл, дачушка! Не рабі дурніц! Пачакай яшчэ трошкі.
Яна ўгаворвае мяне проста стаяць і нічога не рабіць? Няўжо яна не разумее, што такое кахаць? Кахаць так моцна, што без роздуму пойдзешь да сваіх смяротных ворагаў. Кахаць так, што без роздуму аддасі сваё жыццё. Ён не раз ратаваў маё жыццё. Зараз мая чарга.
Я не магу сядзець! Не магу чакаць! Ім патрэбны мае сілы, то няхай возьмуць. Калі гэта ўратуе яго жыцце і цэлы свет, то хай будзе так!!!
Чаму яны мяне не разумеюць? Калі маіх сіл супраць іх недастаткова, то навошта яны ім?
Хмары чарнелі з кожнай маёй думкай. Але няма чаго думаць! Трэба дзейнічаць…
Глава 1
Надвор’е проста жах. Такое яно было ўчора, пазаўчора, тыдзень таму. Такое яно з таго самага часу, як яна пайшла. Мая маці. Яна пакінула мяне! Пакінула адну… З той пары сонца мне больш не свеціць.
Я ехала ў цягніку да бацькі. Маміна лепшая сяброўка Тая пазваніла яму і растлумачыла маё становішча.
– Коля зразумей мяне правільна. Заставацца ёй тут самой небяспечна. Я не змагу абараніць яе, гады ўжо не тыя, – гаварыла Тая з бацькам па телэфоне.
Вось, нават Тая не хоча браць мяне. Але ж я ўжо не малая. Мабыць і без бацькі змагу пражыць. Бацька ў мяне добры. Я ўсе канікулы праводзіла ў яго. Ён заняты чалавек, вельмі много працуе. Таму я часта заставалася дома адна. Але адзінота мяне не турбавала ніколі. Тым больш, калі дома заставаўся Прохар Іванавіч, садоўнік бацькі. Ён вельмі многа часу праводзіў разам са мной і кветкамі. Я вельмі люблю кветкі. А Прохар Іванавіч кажа, што кветкі вельмі любяць меня. Можа яно і так.
Мабыць першай справай будзе сустрэча з Прохарам Іванавічам. І з маімі белымі ружамі.
Жыве бацька далёка ад нашай сталіцы. Ды мяне гэтае не турбуе. Мне б далей ад гэтага месца. Далей ад успамінаў, што рэжуць маё сэрца. Бацька жыў недалёка ад Буранавіч, у вёсцы. Дом яго стаіць побач з вялікім возерам. Недзе побач з возерам ёсць руіны старога замку. Мне бацька гаварыў, што месны люд іх вельмі баіцца і стараецца лішні раз без прычыны туда не хадзіць. Чаго яны баяцца, бацька не патлумачыў. Але і не засцерагаў мяне. Не гаварыў: “Не хадзі ніколі, дачушка, туды! Там жывуць вельмі жудасныя прывіды!”
Прывіды! Мне зараз уяўляецца белая прасціна з дзіркамі для вачэй. Мая фантазія не працуе сёння нешта. І колькі разоў там была, але нічога так і не заўважыла. Акрамя голых сцен. І чаго тут баяцца?
Цягнік ціха пастукваў коламі. Думкі разляталіся ў розныя бакі. Думалася аб усім адразу. Аб маці, якая пакінула меня так нечакана, без тлумачэнняў. Думалася аб бацьку і аб тым, як ён мяне прыме, што будзе рабіць со мною. Аб месным насельніцтве і аб тым, што скажуць і будуць думаць людзі. Думалася аб тым, што буду рабіць я. Мабыць, сяду зноў за фарбы. Даўно нічога не малявала. Ды і тата вельмі любіць маю мазню.
Я выглянула ў акно. Там, за шклом цягніка, цягнулася вялікая рака. Шырокая і паўнаводная, яна несла свае воды кудысь у невядомую далечыню. На небе сонца не было. Цяжкія свінцовыя хмары віселі над ракой, пагражаючы выліць увесь свой запас дажджу. Вельмі незвычайнае надвор’е для канца лютага. Только-толькі як сышоў снег, а дождж ідзе ўжо нядзелю. Ідзе бесперапынна, заліваючы лясы, лугі, паплавы. Ідзе і размывае дарогі і сцежкі. Размывае нават людскі настрой і надзеі на лепшае надвор’е, пакідаючы ў сэрцы толькі тугу і роспач. Гэта ён ніколі не вымые з майго сэрца.
Я расціснула далонь. Кавалак паперы цяжкім камянём цягнуў яе ўніз. А кожнае слова, напісанае на ёй вострым лязом, рэзала маю душу. Акуратным роўным почаркам былі выведзены яе апошнія словы:
“Я павінна была зрабіць гэта ужо даўно, але не магла. Ты была надта малая для ўсяго гэтага. А проста растлумачыць я таксама не магу і зараз… Усё вельмі складана. Прыйдзе час, і ты усё зразумееш. А зараз не шукай меня і даруй, калі зможаш…”
Кожнае яе слова, кожную літару я знаю на памяць. Яны настолькі ўедлівыя, што не так хутка звядуцца з маёй памяці. Прыйдзецца добра пастарацца. Вядома, ёсць яшчэ мільён праблем, якія мне трэба вырашыць, пакуль цягнік не спыніўся. Напрыклад, чым заняць сябе на выхадныя. Або як правільна весці сябе з бацькам. Ён бізнесмен. І часу на мае перажыванні яму не хопіць. Прыйдзецца спраўляцца з усім самой.
Ды яшчэ перавод у новы ўніверсітэт. Новая группа, новыя людзі. Прыйдзецца пачынаць усё па-новаму. Добра, што я ў Мінску не завяла сяброў. Не страшна было з’язжаць адтуль. Цікава, што падумаюць мае новыя аднагрупнікі пра мяне? Багаты бацька, жыла ў сталіцы? А вы чулі, што яе маці кінула? Што ж гэта трэба было зрабіць, каб у сямнаццаць год кінуць дачку? Яны будуць так думаць. Яны людзі… Яны павіны так думаць. А яшчэ яны будуць думаць: якога ліха яна са сталіцы ў нейкія Буранавічы?
Сама аб гэтым думаю. Я магла застацца і жыць сваім жыццём. Але бацька згадзіўся з Таісай вельмі хутка. Я нават і не зразумела, чаму так. Ды і навошта разумець. Галоўнае – ёсць чалавек, які мяне не кіне ніколі.
Што сказаць про бацьку? Бацька, Мікалай Пятровіч Дзівін. Займаецца будаўніцтвам, колькі я сябе памятаю. А з маці развяліся, калі мне не было і года. Мама ніколі не хацела тлумачыць прычыну яе раставання з бацькам. Ён ад мяне не адмаўляўся. Грошы дасылаў спраўна. Мы з маці ні ў чым сабе ніколі не адказвалі. І ўсе канікулы я праводзіла ў бацькі. Але адчувала, что маці зліцца на бацьку. А апошнія гады тры проста не пускала да яго.
Мне не хапала ўвагі Колі. Свежага паветра і маіх кветак. Я рада, что зараз еду туды, а не застаюся адна са сваім горам.
– Наступны прыпынак Буранавічы, – прахрыпеў дынамік. Мой прыпынак. Хвалююся. Гэта першая сустрэча з татам за тры гады. Ён мабыць і не змяніўся.
Я вышла з цягніка і аглядзелася. Буранавічы змяніліся. Штосьці я пазнаць магла, але… Але гэты горад вырас з моманту апошняга мойго прыезду. Сцены вакзала змянілі толькі колер звонку. Цікава, што ўнутры? Я паставіла свою валізку на калёсы і … задумалася… Зараз я перайду праз вакзал і там, на тым баку, мяне чакае маё новае жыццё. Я шостым пачуццём адчувала, што яно будзе не такое простае і бесклапотнае, як раней. І тым жа пачуццём адчувала, что не ўсё адразу зразумею. Але я буду не адна. Ёсць бацька, ёсць Прохар Іванавіч. Яны дапамогуць, калі што будзе не так.
Я ўвайшла ўнутр вакзала. Я памылялася. Калі звонку ўсё здаецца старым, то ўнутры – новае. Столь была высокая, люстраная. Адлюстроўвала ўсё і ўсіх. Падлога мармуровая і адпаліраваная да бляску. Касы, газетныя кіёскі, буфеты…
Усё бліскацела, свяцілася і мітусілася. Вакзал жыў сваім жыццём. Насупраць мяне – дзверы ў другі свет, у другое жыццё. Прайшла да дзвярей. Таксісты сталі мітуціцца вакол мяне, спраўна выконваючы сваю работу. Але Тая сказала, што мяне сустрэне бацька асабіста. Нават сам прыедзе на машыне. Чаму Пятровіча не прышле?
Віктар Пятровіч або проста Пятровіч, шафёр бацькі. Вельмі часта вазіў мяне з вёскі ў горад. Ветліва адмовіўшы занадта назойліваму таксісту, я выйшла на аўтастаянку. Бацькаву машыну я заўважыла адразу. Яе, канешне, заўважыш! Чорны джып “мерседэс”, за таніраваным шклом поўнасцю адлюстроўвае сутнасць бацькавага жыцця.
Тата стаяў каля машыны, нават не гледзячы на натоўп, які выйшаў з вакзала. Здавалася, ён прыслухоўваўся да шуму машын і галасоў людзем. Я прыглядзелася да бацькі. Чорны касцюм, гальштук, гладка выгалены – усё гэта гаварыла, нават паказвала яго становішча ў грамадстве. Лёгкая сетка маршчынак пакрыла твар. Я не бачыла тату тры года, але сур’ёзных змяненняў не заўважыла. Аб чым ён думае, заплюшчыўшы вочы? Страшна…
“Не бойся! Усё будзе добра! Ідзі!” – пранеслася ў маёй галаве. Думкі ўжо гавораць са мною? Трэба і праўда ўзяць сябе ў рукі.
Я пайшла да машыны, лавіруючы паміж другімі аўто. Бацька ўсё яшчэ быў на сваёй хвалі і нават не адразу заўважыў мяне.
– Тата! – ціха пазвала я.
Суровы выгляд змяніўся добразычлівым. Але было відаць: бацька яшчэ не зусім вярнуўся да мяне. Недзе лётае ў аблоках.
– Дзе твой парасон, дачушка. Уся вымакла.
Бацька забраў мой багаж і паклаў яго на задняе сядзенне.
– Ну, – я на хвілінку задумалася, – неяк няёмка ў лютым хадзіць з парасонам. Тым больш, дождж невялікі. У сталіцы быў самы сапраўдны лівень.
– Але, Міра, маці-прырода насміхаецца над намі. Сіноптыкі абяцалі, што цэлы месяц будзе снег. А тут… – бацька тэатральна развёў рукамі.
Нельга не згадзіцца. Прырода жартуе.
– Як ты сябе адчуваешь? – спытаў бацька, калі мы ўжо выязджалі са стаянкі.
– Ужо больш-менш…
Стараючыся не думаць, я ўставілася ў акно. Так, Буранавічы змяніліся вельмі моцна. Да таго ж я была тут зусім малая, каб памятаць дэталі.
Мы выехалі за горад. Бацька разагнаў машыну да ста дваццаці кіламетраў у гадзіну. Зноў пайшоў дождж. І мацнейшы, чым быў да гэтага. Мабыць, сталічны лівень прыйшоў ужо і сюды.
Свидетельство о публикации №212070800083