Убийство на Днепровской

«АЛЕСЯ», 12, 1997 г.

В. ТАРАСАЎ.
Забойства на Дняпроўскай

Мінскі абласны суд на падставе законаў Рэспублікі Беларусь закрыў справу сямімесячнай даўнасці па абвінавачванню дзевятнаццацігадовай Ніны Траўкінай з Жодзіна ў забойстве маладога бізнесмена.
Ля кратаў канвойны сяржант з напружаннем выслухаў прыгавор: «...Вызваліць з-пад варты ў зале суда...». Гэтыя словы сагналі суровасць з ягонага твару, які асвят- ліўся ўсмешкай, і, разамкнуўшы перад Нінай бар’ер, ён пакінуў пост ля лавы падсуд- ных... Прозвішча дзяўчыны зменена па простай прычыне: Ніне яшчэ трэба будзе стаць чыёйсьці нявестай, жонкай, маці, бабуляй, нарэшце
Сярэдняга росту, усмешлівая дзяўчына з каштанавымі кудзеркамі вырашыла з раніцы наладзіць мыццё бялізны. Падрыхтоўку перарваў тэлефонны званок: па між- гораду з Барысава ў Жодзіна прарваўся голас знаёмага хлопца Колі, які нешта гаварыў ёй аб шыкоўным стале з далікатэсамі і ўвесь час паўтараў, маўляў, прыязджай, інакш дарэмна прападзе і для яго, і для яе гэты выхадны дзень.
— Бялізну намачыла, мыцця на ўвесь дзень, — па-жаночы адбівалася ад запрашэння Ніна. Але знаёмы ўгаворваў:
— 3 сяброўкай прыязджай, тут пристойная кампанія, а вечарам правяду вас дадому.
Ніна, нарэшце, згадзілася: напэўна, нічога дрэннага не будзе, калі ў такі цёплы веснавы дзень яны з сяброўкай Юлькай з’ездзяць у госці. Юлька, як толькі пачула пра абед з шашлыкамі і шампанскім, адразу ўзрадавалася:
— Дома адна бульба, няма чаго раздумваць!..
Паехалі электрычкай. Патрэбныя дом і кватэру адшукалі хутка. Насустрач гасцям выйшлі два шыракаплечыя хлопцы, прадставіліся:
— Генадзь!.. Генадзь! — і растлумачы- лі: — Мы стрыечныя браты, цёзкі.
Сапраўды, нешта агульнае было ў рысах іх твараў. Старэйшы Генадзь, выдыхнуўшы перагар учарашняга «прычасця», узяў худзенькую Ніну за руку і пачаў расказваць анекдоты. Ніна старалася не паказваць, як непрыемна ёй слухаць скаверканыя няправільнымі націскамі словы. Нарэшце гаспадар кватэры Міка- лай спахапіўся, вырваў Нініну руку з рукі Генадзя і павёў да стала:
— Я на хвіліну адлучуся, час запальваць вогнішча для шашлыкоў. Дзяўчаткі --да стала, хлопцы — забаўляйце іх.
Чытач лёгка ўявіць сабе, як яны пілі, елі, танцавалі. Звычайны флірт, стандартны набор фраз, дзяжурныя кампліменты. Віно развеяла скаванасць, гарэлка надала атмасферы нібыта непадробную весялосць. Другога спосабу павесяліцца ніхто з іх проста не ведаў. Дзяўчатам набіла аскоміну назойлівая фамільярнасць кавалераў. Старэйшы з Генадзяў увесь час хваліўся, якія ў яго поспехі ў бізнесе і таму ён можа дазволіць сабе любы капрыз. Забытая ў гэты вечар Мікалаем Ніна адчувала сябе няўтульна, тым больш, што Генадзь усё часцей нахіляўся да яе, запрашаў выпіць з ім чарговы кілішак.
Захвалявалася дзяўчына бліжэй да паўночы. Дадому разлічвала дабрацца на электрычцы. Але бізнесмены, даведаўшыся, у чым справа, супакоілі: «Мілыя дамы! Мы адвязём вас дадому на іншамарцы».
I вось недзе ў гадзіну ночы прагучаў заклік братоў Грэбень усім збірацца і рассаджвацца ў аўтамашыне. Даеш Жодзіна! Па вулачках праехалі да Маскоўскай трасы. Вадзіцель пад уплывам спіртнога не вельмі лоўка размінуўся на перакрыжаванні з сустрэчным грузавіком. Спыніў машыну. Рашучахпопнуў сябе па кішэні:
— Я не жабрак, тут пару соцень «зялёных». Вернемся ў наш офіс на Дняпроўскай. Я пастаўлю ў гараж машыну і выклічу таксі.
— Саламонава рашэнне, — падхапіў Колька. — Дарэчы, у вашым офісе халоднай вадзічкі не знойдзецца?
Офіс аказаўся звычайнай жылой кватэрай, якую здымалі браты-камерсанты. Хутка малодшы з Генадзяў пайшоў. Дзяўчына, убачыўшы перакошаны п’яны твар старэйшага Генадзя, адступіла на кухню і выглянула ў акно: машыны ля пад’езда ўжо не было.
— У гараж пагналі, — супакоіў старэйшы Генадзь. — Давай вып’ем на брудэршафт, пакуль кампашка не вярнулася.
Ніна, якой здрадзіла сяброўка, яшчэ не адчувала жаху і прыняла келіх тонкага шкла, каб толькі не злаваць гаспадара. Прыгубіла, падышла да акна.
— Што, грэбуеш мяне пацалаваць? — раптам закрычаў Генадзь. — Разумееш, прадаў цябе Колька, аддаў мне на ноч. Ідзі да мяне, — і рашуча тузануў за рукаў сукенкі.
Дзяўчына выплюхнула віно з келіха ў ненавісны твар, закрычала:
— Не чапай мяне! Суседзяў разбуджу, увесь горад крыкам падыму на ногі.
— Дурніца! Можа, ты з мінулага стагоддзя? Тут трэніраваныя суседзі, рознае чулі і бачылі. Будзеш ламацца — заб’ю. Піла, ела за мой кошт — час разлічвацца!
— Памажыце! — закрычала Ніна. Яна яшчэ не верыла, што ў вялікім горадзе, ва ўсім шматкватэрным доме ніхто не прыслухаецца, не паспачувае, не адзавецца на крыкі аб дапамозе...
...Плач, крыкі і барацьба працягваліся больш за гадзіну, але ўсё быццам вымерла за сценамі гэтай кватэры. У Ніны ўжо не было сіл супраціўляцца.
— Добра, пачакай, — раптам сказала яна. Пабегла на кухню, схапіла са стала нож, вярнулася ў пакой. Генадзь убачыў нож, засмяяўся:
— 3 кім цягацца задумала, дурніца? — прывольна разваліўшыся на канапе і прыкрыўшы вочы, ён пачаў апісваць жу- дасці, якія хутка адбудуцца ў гэтым па- коі. Варта яму толькі набраць нумар тэлефона і запрасіць да сябе сябрукоў. Вось тады ўжо яна пашкадуе, што нарадзілася на свет...
Ніну ахапіў жах, яна верыла кожнаму яго слову. Рука сціснулася ў кулак, ногі зрабіліся пругкімі. Яе моцная рука адвяла ўбок яго настырную руку, і нож уваткнуўся ў твар...
...3 заключэння суда:
«Падсудная і Г. Грэбень мала знаёмыя. Гэта дакладна ўстаноўлена. Дзеянні Траўкінай насілі складаны, мэтанакіраваны характар, які выцякаў з рэальнай сітуацыі. Судлічыць, што, пазбаўляючы Грэбеня жыцця, яна знаходзілася ў стане неабходнай абароны. Пагрозу ўспрыняла рэальна, і калі, абараняючы свой гонар, вычарпала ўсе магчымасці для прадухілення згвалтавання, прыняла рашэнне аб пазбаўленні пацярпелага жыцця».
...Слёзы каціліся па твары, перашкаджаючы ёй арыентавацца ў пакоі. Ніна склала ў два поліэтыленавыя пакеты нейкую дрэнь: старыя ручнікі, мужчын- скую сарочку, чаравікі і хатнія тапкі, змахнула з паліцы дзве кніжкі, некалькі выкарыстаных аднаразавых запальніц. Туды ж кінула са стала факс «Панасонік», як звычайную каробку з пластмасы. Яна раскідала па пакоях паперы з рабочага стала «бізнесменаў»: няхай лічаць, быццам тут пабывалі грабежнікі. Ёю валодала адна думка: ніхто і ніколі не дапаможа ёй на гэтым свеце, купленым і перакупленым «гаспадарамі», адзін з якіх ляжаў побач.
Дзверы ў тамбур адчыніліся з трэцяга заходу, а вось дзверы з тамбура на пляцоўку не падцаваліся. Ніна пастукала ў суседнюю кватэру і папрасіла, каб ёй адчынілі. Гаспадар адчыніў, а потым выклікаў міліцыю...
Што яшчэ адметнага ў гэтай справе? Раніцай прыехаў малодшы Генадзь Грэбень і пералічыў кошт украдзеных рэчау
Паводпе яго паказанняў на судзе, абвінаваўца палічыў Траўкіну вінаватай у замаху на крадзеж у буйных памерах і папрасіў прызначыць ёй пакаранне не менш чым пяць гадоў пазбаўлення волі. Суд вымушаны быў прызнаць гэта. Але, кіруючыся законам, прыняў да ведама змякчальныя абставіны і палічыў магчымым абмежавацца для Ніны выпрабавальным тэрмінам: ёй прысудзілі тры гады ўмоўна...
* * *
Гэтая крымінальная гісторыя расказана не для таго, каб паказытаць нервы аматараў дэтэктыўнага жанру. Вельмі хочацца, каб усе, хто прачытае яе, задумаліся аб легкадумнасці і легкавернасці знаёмстваў, аб чалавечым сяброўстве і здрадзе, аб тым, нарэшце, што не ўсё можна купіць за грошы. У прыватнасці, чалавечую годнасць і чалавечае жыццё.


Рецензии