Convert. by - дармавыя папяровыя л сты

    Зайціся на гэты сайт агітавала ці та нейкая суполка, ці та нейкая асоба ў стужке навін “укантакце”. Ну, дзеля цікавасці, як звычайна, зайшлася. Тым больш што назва такая прыгожая =)
   Падаецца ж, звычайны шэранькі сайцік. Амаль непрыкметны. Ды прываблівае ўжо з першых   слоў “Памятаеце папяровыя лісты ў канвертах?” Ехех. Класны прыём, разлічаны на тое, што чалавек пачне ўзгадываць там маленства ці маладосць. Зразумела, што гэта яго кране і ён задумаецца, затрымаецца…  Ну, на мяне падзейнічала. Толькі ўзгадалася не нейкае там мінулае, а зусім нядаўняе, тыдзень – два назад.
   Далей яны пішуць аб тым,
як гэта проста і задарма. Ну, апошнія два з паловай гады слова “задарма” ой як дзейнічае на падсвядомасць людзей =)) Спадабалася што распрацоўшчыкі ажывілі праект – калі навесці курсорам на слова “Мы” з’яўляецца 3 фоткі з подпісам хто ёсць хто. Шыкоўна! А чаму б і не? Затое карыстальнікі ведаюць што гэта не сумны бот праглядае іх лісты, а звычайны чалавек, які ўсміхаецца і якога можна сустрэць на вуліцы.
   Мяне крыху напружыла “для плюсікаў у карму”. М-м-м-м… Чаго? Куды?  О_о
  Калі шапка сайта вас зацікавіла і вы не збеглі, можна глядзець далей. Ідзе рэклама, а пад ёй тры акенцы  “ад каго”, “каму”, “куды”. Ну, тут зразумела. Малайцы адміны, калі націснуць “не ведаеш ці забыўся індэкс?” то вас адпраўляюць на сайт белпошты. Зручна.
  Далей ідзе “дадаць паштоўку”, пакуль іх толькі дзве, але ў “отзывах и предложениях” (змешчана леваруч старонкі, чамусьці на беларускамоўнай  версіі не перакладзены на мову), я прачытала што плануецца што паштовак будзе болей. Крута.)
  Парадавала акенца дзе пісаць тэкст. Аказваецца, там можна не толькі проста напісаць некалькі слоў, але й стварыць табліцу, уставіць малюнак, дадаць спасылкі… Карацей, магчымасцей шмат.
   Для таго, каб упэўніцца што вы не бот і не злосны спамер, адміны патрабюуюць ваш е-мэйл. Пасля на яго прыйдзе паведамленне з падцвярджэннем адпраўкі ліста, а пасля паведамленне, што ваш ліст паспяхова апраўлены.
  Адным словам – нічога складанага.
  Уражанні ад сайта разнабаковыя. З аднаго – ну, файна, што можна адправіць у любы куток Беларусі ліст сябру/сяброўцы  ці  нават паштоўку. Прыемна, хто ж спрачаецца, знайсці сярод шэрага газет маленькі беленькі канверцік з сваім іменем. Праект добры ў тым плане, што ён пакрысе адраджае культуру адпраўлення лістоў, якая сама распаўсюджана была ў СССР.
  А з другога – ліст жа будзе раздрукаваны. То бок проста паперка з механічнымі літарамі, бяз розніцы, якім шрыфтам набраная. І ў чым тады адрозненне ад звычайнага паведамлення ў кантакце ці на гмэйл? Ну, толькі што патрымаць у руках можна.
  Асабіста для мяне гэты праект файны як спосаб адпраўлення паштовак. Але ліст… Ну, ня ведаю. Дакладна што чалавеку які мне дораг я такі адпраўляць не буду. Калі толькі замоўлю канверт (дарэчы, варта заўважць што ў самым нізе сайта ёсць падзяка некатотрым цікавым сайтам).   
 
 п.с. сайт карыстаецца папулярнасцю :) з правага боку сайта "лайкі" на "ўкантакце"-231, "твітар"-90, "фэйсбук"-108.


Рецензии