Л рычная замалё ка

мова: беларуская (тарашкевіца)         

   Восень.
   Двое.
   Хлопец і дзяўчына. Стаяць крыху сарамліва і сьціпла – толькі што яны прызналіся што кахаюць адно аднаго.  Стаяць няёмка, не ведаючы што далей. Душу напаўняе столькі пачуцьцяў…
  Гэта першае каханне. Самае чыстае і непаўторнае. Як яны сустрэліся і як прыйшлі сюды? А хіба гэта важна? Ды не. Важны іх пачуцьці. Яны напаўняюць Іх, абняўшыхся пад пранізьлівым ветрам. Пачуцьцё свабоды, бы выпусцілі з клеткі няўпэўненнасьці, боязі і страху сэрца. Пачуцьцё радасьці, бо даведаліся самую сьветлую навіну. Пачуцьцё цяпла, бо яны цяпер разам...
 

   Восень.
   Двое.
   Пякучыя сьлёзы ў яе і яго вачах.
   Раставаньне. Вымушанае, ня думайце. Яны ўсім сэрцам імкнуцца адцягнуць гэтыя апошнія хвіліны, але час няўмольны.
   Мінула ўжо 2 гады. Шчасьлівых гадоў, пасьля першага прызнаньня. Гады радасьці і  спакою, калі ў сэрцы ні кроплі рэўнасьці ці трывогі. Толькі бясконцы давер і каханьне. І вось... канец ідыліі. Вымушаны растацца аж на паўтары гады…  Да наступнай вясны.
   Сьлёзы, пацалункі, пяшчотныя роспачныя словы. Такое пачуцьцё, што яны застануцца тут навечна, ператварыўшыся ў мармуровы пастамент. Але не... гудок. Нясьцерпныя сьлёзы ў дзяўчыны, хлопец толькі мацней прыціскае яе да сябе.. Пацалунак у лоб. "Бывай".  Прыглушаны крык...



   Вясна. Тая самая.
   Ці больш восень?..
   Вецер. Пранізьлівы, халодны. І для адзінокай постаці, якая сядзіць на лаўцы няма паратунку.  Дарэмнае чаканьне. Не, другая постаць не прыйдзе. Ужо больш ніколі. Проста нехта прыдумаў што першае каханьне можна забыць.
  Крыўдна? Не. Пэўне проста балюча. 


Рецензии