Ляцi, знiчка...

    Неба… яно часамi  такое дрыготкае… I  незразумела  тады… Зоркi-пацеркi, як яны там, за што трымаюцца...  Мабыць, знiчкi –  гэта i ёсць тыя самыя зорачкi,  што не ўтрымалicя…
  Вось, ляцiць знiчка, а  мы глядзiм… i жаданне загадваем… Можа,  спраўдзiцца... Кажуць,  хоць зрэдку, але  збываецца.
  Ляцi зорачка, ляцi  малеча… Для Сусвета – ты  ўсяроўна малеча, якiмi  б не былi твае памеры… Гэта – як жыццё чалавечае …яно для Сусвета – нiбыта ўзмах веек…
  Ляцi, знiчка... А я  загадаю… цi не, лепей запытаю, як жа мне  ўтрымацца… калi  часамi  ўcё такое дрыготкае, як тваё неба…


Рецензии
Праз пастаянныя думкі аб глябальным можна дайсці і да хранічнай дэпрэсіі, Наталля.
Лепш звяртаць больш увагі на імгненныя, або хаця б на больш кароткія за жыццё з'явы.
Аб гэтым яшчэ ў фільме "Сямнаццаць імгненняў вясны" пяецца: "Не думай о секундах свысока.." і гэтак далей. А дробязі ў мініяцюры "Ляці, знічка" цудоўныя.)

Владимиров 3   01.10.2017 18:38     Заявить о нарушении
Дзякуй!Нельга не пагадзіцца з Вамі, Уладзімір) ...Ды й з узростам з'явілася больш "павагі" да так званых імгненняў...вялікая удзячнасць у сэрцы да кожнага імгнення, што дорыць адчуванне шчасця, хай сабе і зусім-зусім мімалётнае ))

Наташа Ружицкая   01.10.2017 22:01   Заявить о нарушении
На это произведение написано 15 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.