Шкляное сэрца
Так, на першы погляд ніколі і скажаш, што гэтая дзяўчына нешта перажыла… Ніколі не скажаш, што яна – нібы шкло – такая чыстая-чыстая, такая празрыстая-празрыстая… А калі нечакана яе “разаб’еш”: скажаш нешта крыўднае, бо зробіш нешта дрэннае, ці проста падставішь, кінішь у час цяжкіх і складаных абставін, - яна таксама б’ецца, нібы шкло… На маленькія ашкепкі… Аднак… Гэта не самае страшнае…
Ніхто не ведаў і не заўважаў у яе вачах болю. Моцнага болю, які яна з усіх сіл стрымлівала, каб толькі не паказацца слабенькай і бездапаможнай… Яна не была слабай. Не. Аднак і граць было немагчыма. Любы бы акцёр пазайдросціў такой ролі: таму што сыграць сапраўдную боль немагчама. А да таго ж граць “шчаслівую прынцэсу” – было не ў яе правілах, але прыходзілася… Прыходзілася… Дараваць усмешку сонейка, каб толькі…
Яна хавала слёзы. Аднак яны стаялі ў вачах. Вось таму і было ўражанне, што ў яе вочы – быццам бы прамяні сонейка – шчырыя-шчырыя, шчаслівыя-шчаслівыя… Але не… Не ўсё было так проста.
Ніхто не ведаў таго, што было ў яе сэрцы… Не ведаў яе жыцця.
Свидетельство о публикации №212081701249