Мой родны кут. Нарач

У Беларусі шмат прыгожых мясцін, якія хочацца наведаць, а калі пабываў там адзін раз, то хочацца зноў паехаць туды, і адно з іх – возера Нарач.

Мы з мамай бываем на Нарачы амаль кожны год, пачынаючы з 2003 года. Курортны пасёлак Нарач знаходзіцца у 180 кіламетрах ад Мінску. Нават калі едзеш туды, можаш убычыць вельмі шмат прыгожых пейзажаў: палі, засеяныя пшаніцай ці жытам, густыя і цемныя лясы, блакітныя рачулкі, акуратныя хаткі вясковых жыхароў – усяго не пералічыш!
 
У самім жа курортным пасёлку есць яшчэ больш прыгожыя мясціны: самае вялікае у Беларусі возера Нарач, лясы, дзе у чэрвені можна набраць спелыя чарніцы, а суніцы есць аж да лістападу. Людзі на Нарачы больш ветлівыя, чым у Мінску і, здаецца, калі ты прыязджаешь туды, сам становішся лепш і чысцей душой.

Кожны раз для нас адкрываецца штосьці новае у прыродзе Нарачы. Першы раз мы гулялі па лесе толькі каля свайго санаторыя “Спадарожнік” і мала знаёміліся з наваколлем. Потым пачалі наведваць санаторый “Прыазёрны”, пасябравалі са многiмі людзмі, якія у ім адпычывалі. Там жа прымалі карысны для здароўя кіслародны кактэйль. У наступным годзе мы прайшлі больш за дванаццаць кіламетраў, каб паглядзець на верталёт, які стаяў на верталётнай плашчадцы за курортным пасёлкам і на якім можна было праляцець над усім возерам. Акрамя пешаходных прагулак на Нарачы можна было вясёлай кампаніяй з’ездзіць у басейн, на розныя экскурсіі. Там жа лёгка пасябраваць з людзьмі з розных гарадоў і стран. (У ліку нашых нарачанскіх знаемых ёсць жыхары Масквы, Сант-Пецярбургу, Вільнюсу, Тэль-Авіва).

Яшчэ я магу назваць тры нарачанскіх дзіва. Першае – гэта сцежка ад санаторыя “спадарожнік” да невялікай весцы Сцяпянёва (Степенёво). Калі ідзеш па ёй, з абедзьвух бакоў цябе асбступае расліннасць. З-за яе не бачна возера, каля духмяных кветак заўседы шмат матылькоў, пчол і стракоз. Аднойчы я налічыла на адным квітнеючым хмызняку каля дзесяці прыгожых матылеў і амаль столькі ж пчол! Яшчэ я хачу сказаць, што калі адзін ідзеш па гэтай сцежцы (па ёй ходзіць мала чалавек), і любуешся беларускай прыродай, а вакол цябе лятаюць матылі, то хочацца спяваць ад шчасця!
 
Другое цуда Нарачы – гэта захады Сонца. У горадзе мы іх часцей за ўсе не заўважаем, таму што паўсюль стаяць шматпавярховыя будынкі, а за горадам яны паказваюцца нам ва ўсёй сваёй зачараванай прыгажосці. Перад заходам, калі не было дажджу, неба над возерам звычайна блакітна-ружовага або светла бэзавага колеру. Потым яно пачынае цямнець: ружовы колер змяняецца на чырвоны і барвовы з адценнем пунсовага колеру, бэзавы ператвараўся у фіялетавы або малінавы колер. І паўсюль залатыя водблескі! Гэта відовішча цяжка апісаць словамі, цяжка яго сфатаграфаваць, не будучы прафесіянальным фатографам. Я тады зразумела, што відовішча ранніх і поздніх захадаў Сонца на Нарачы можна толькі запомніць і зберагчы у сваім сэрцы.

Трэцяе цуда – гэта беласнежныя птушкі – лебедзі, і іх птушаняты, пакрытыя шэрым пухам. Ганарлівы лебедзь-самец, нібы цар, плыве па возеру. Яго белае пер’е блішчыць у сонечных праменях. А калі ён выходзіць на бераг, то вакол яго збіраўся натоўп  адпачываючых на пляжы з фотаапаратамі. Лебедзь станавіўся сапраўднай тэлезоркай, добра пазіраваў: махаў крыламі, выгібау шыю, бачна, што ўжо прывык да такой “працы”. Прыгажуня-лебедзь ніколі не пакідае сваіх птушанят (у гэтым годзе іх было трое, а у мінулым – сямёра). Яны амаль не выходзяць на бераг, толькі падплываюць да яго. Калі людзі кідаюць маленькія кавалачкі хлеба, лебедзь-маці спачатку дае падсілкавацца сваім птушанятам, а сама есць астаткі. З лебедзямі у нас было звязана цікавае здарэнне. Аднойчы я, мама і наша маскоўская знаёмая плылі ў лодцы па возеру. Раптам да нас падплыла лебедзь і ўсе сем яе птушанят. Мы вельмі здзівіліся, таму што гэтыя гордыя птушкі рэдка так блізка падплываюць да людзей. Мы уважліва разглядзелі прыгажуню-лебедзь і шэрых птушанят, якіх яна пусціла наўперад. Раптам я зразумела, што птушка хоча, каб мы кінулі ім якую-небудь ежу, але у нас нічога не было. Лебедзь яшчэ хвіліну пастаяла каля лодкі, а калі зразумела, што тут нічога не дачакаешся, засыкала на нас і ўплыла з птушанятамі прэч, ганарліва і пакрыўджана.

Сапраўды, на Нарачы шмат цудай роднай прыроды, але ёсць і сапраўдная бяда: кожны год возера ўсе больш бруднее і зарастае чаротам. Вельмі добра, што з гэтым ужо вядуць паступовую барацьбу: возера Нарач ачышчаюць, чарот вырываюць з карнямі з дапамогай спецыяльных машын. Я спадзяюся, што праз некалькі год возера зноў стане чыстым, і ў ім можна будзе плаваць і купацца без рызыку падхапіць інфекцыю.

Я лічу, што трэба вандраваць па свеце, пазнаваць новыя краіны, побыт іншых народаў. Але яшчэ трэба, каб была якая-небудзь частка тваёй Радзімы (акрамя дома), куды таксама хочацца вяртацца. У мяне яна ёсць. Мне хочацца ў наступным годзе зноў пабываць на Нарачы.
Ад’язджая адтуль у гэтым годзе, я пакінула надпіс на пяску:
“Я люблю цябе, Нарач!”.


Рецензии