Тараканы 11
Барыс Курвагін лічыў, што нічога дрэннага ў жаніцьбе па разліку няма, асабліва калі жэняцца ў сталым узросце. Ды і статыстыка сцвярджае: сем’і па разліку значна мацнейшыя за тыя, у аснове якіх распальваецца полымя кахання. Агонь стыхія хісткая і не трывалая, а каханне, бадай што — самая не пастаянная і таямнічая з’ява сусвету: сённяагонь шугае да сёмых нябёсаў, а назаўтра адны ўчарнелыя галавешкі валяюцца. Куды яно падзелася? Дзе яго святло і цяпло? Шугае недзе полымем апраметнай, а на зямлі — толькі дымвочы выядае… Боль і спустошанасць, крыўда на ўвесь свет, адчуванне падманутасці і адвергнутасці… А Курвагін любіць стаяць на цвёрдым грунце, ён чалавек практычны: трываласць і надзейнасць — вось яго апірышча.
Сваю Клаву выбіраў не за прыгожы тварык і стройную фігурку, — за дзелавыя якасці і практычнасць. Неабходна было забяспечыць штодзённы камфорт і надзейны тыл, а ячшэ — каб будучая жонка не лезлаў яго справы. Вось, доўга не думаючы, і распісаўся з уласнай сакратаркай, чалавекам надзейным і правераным. Бытуе думка, калі сакратарка выходзіць за шэфа, значыць — акруціла. Не той выпадак: Барыс сам так вырашыў і разлічыў. Клава ў якасці жонкі яго цалкам задавальняла, хоць і была чалавекам занадта практычным і эгаістычным. У мужчынскія справы не ўмешвалася і ўвогуле мала цікавілася: чым займаецца муж? І гэта, як не дзіўна, дапамагала Курвагіну ўпраўляцца бізнесам, які рэдка бывае крыштальна чыстым. Ад мужа яна атрмылівала грошы, дарагія падарункі і адносную свабоду. Курвагін жа вызваліўся перад жонкай ад усялякіх абавязкаў, распараджаўся сабою як хацеў. Тым больш, што пасля вяселля Клава не працавала і знаходзілася цалкам на яго ўтрыманні.
* * *
На жыццё Шустрыкан Талеркавіч глядзеў цвяроза. Казкам не верыў, хоць і жыў доўгі час у старэнькім тэлевізары “Гарызонт”. Гэта нейкі там казачны Пакацігарошак расце не па днях, па гадзінах, а ў жыцці нават малюпасенькаму, але рэальнаму тараканчыку прыходзіцца змагацца за сваё месца пад… (тараканы цярпець не могуць сонца, яны вядуць сваю барацьбу пад іншай зоркай) — змагацца прыходзіцца за месца пад лямпачкай. У іх усё наадварот: у людзей дзень, у тараканаў ноч, што людзям здорава, тое таракану смерць. Яны антаганісты чалавечаму. Але і без людзей жыць не могуць, бо па сутнасціпаразіты не могуць існаваць без паразітуемых.
Жыццё Шустрыкана зрабіла філосафам. Ён лічыў, што свет створаны вялізарным Тараканішчам са свайго тулава. Таракан і ёсць той “вянец тварэння”, які людзі запісалі на свой рахунак. “Калі б чалавек быў вышэйшай істотай, — разважаў Шустрыкан, — Творцанадзяліў быяго не адной, а трыма парамі ног. А ў чалавека нават крылаў няма! Значыць, чалавек— проста няўдалае тварэнне, памылка прыроды, тупіковы шлях развіцця, і да таго ж — схільны да самазнішчэння. Жыццё яскрава сведчыць: вянец прыроды — тараканы… А гегемоны (так тараканы называюць людзей) усё робяць для таго, каб тараканы не ведалі праблем, дбаюць і пра ежу, і пра дабрабыт. “Нават зямля круціцца вакол сваёй асі, — раскідваў мазгамі Шустрыкан, — для нас! А як жа іначай? Мы ненавідзім сонца! Яно такое сляпучае, вачам брыдова— вось і круціцца планета, каб хоць на паўсутак схаваць агідныя промні”. Дарэчы, якраз ноччу і робяцца ўсе тараканавыя справы: цішком, неўзаметку, мітусліва-хутка і з хітраватым падманам.
Шустрыкан пагарджаў людзьмі і адначасова баяўся іх. Але калі неўзабаве апынуўся на кучы шчэбеню разбуранай Камуналкі, адзінюткі, агаладалы на пранізлівым ветры — о! як яму тады захацелася ўбачыць хоць якогасьці саплівенькага гегемончыка. Толькі ў такім становішчы ён зразумеў простую ісціну: без людзей выжыць не магчыма! Калі ўсе людзі, як ён марыў раней, ператварыліся б у тараканаў — хто б тады клапаціўся пра харч?
Цяпер разбірацца ў гэтым было позна. Над чорнымі і рудымі тараканамізгусцілася суцэльная цемрадзь, але яна болей не радавала: навошта і гэтае цямноцце, калі ў ім не знаходзіцца ніякай спажывы?
Успаміналася жыццё Камуналкі, сытае і вальготнае. Талеркавічы шчыравалі тады ва ўсё чэрава. Вывадак іх распладзіўся незлічоным патомствам. Многія пабойваліся іх, многія паважалі, бо яны ўяўлялі з сябе не малую сілу. Жыццё набыло безклапотнасць, часам ператвараючыся ў фрывольнае гульбішча. А яшчэ раней…
— А раней, — хітравата інтрыгаваў камунальны гісторык, надзьмуты сваёй важнасцю пасівелы вусач, які распавядаў цікаўнай да ўсяго моладзі гісторыю тараканаў, — жудасна ўспомніць, што было раней. Тараканы былі бяспраўнымі і нічым не адрозніваліся ад іншых насякомых. Лайдакаватыя гегемоны працавалі мала. І без таго нішчымны стол прыходзілася дзяліць з пасцельнымі клапамі і цвыркунамі, што жылі за печчу, з пакаёвымі мухамі і камарамі, машкарнёй, тлёй, моллю і рознай драбязой, якая на мове тарканаў і наймення не мела. Тады намі правілі рацы.
— А хто такія рацы? — пытаўся хтосьці з самых цікаўных.
Гісторык-таркан важна церабіў вусы і падрабязна тлумачыў: “Рац? —хутчэй для красамоўства, чым для вернасці перапытваў ён, — сутнаснае пытанне. Гэтае слова паводле лацінскай — “racio”, што значыць розум. Рац — адзін з нас, які выбіраўся для кіравання. Тады яшчэ не практыкаваліся паядынкі на столі ўверх лапамі, якія дакладна вызначаюць здольных для кіравання. Рац — тое ж, што ў гегемонаў цар, але цар гегемонаў і наш рац — супрацьлеглыя патэнцыі і магчымасці. Не абавязкова рац быў сапраўды самым разумным, але лічылася, што разумнейшага няма. Улада рацаў лічылася спадчыннай:у разумных бацькоў нараджаюцца разумныя дзеці, — хутчэй правіла, чым выключэнне. Да таго ж, сын раца загадзя ведаў, што некалі станеправіцелем, бо змалку прывучаўся кіраваць народам і клапаціўся пра яго, усё лічыў сваім і яго ўлада распаўсюджвалася на кожнага. Супольнасць тараканаў жыла тады міралюбным скопішчам, але кожны ведаў сваё месца. А гэта цудоўна, калі “всяк сверчок на свой шесток”, бо іначай наступае анархія. Прынцып улады — гэта вам не канцэнтрацыя паўнамоцтваў у адной выбарнай асобе, гэта, калі хочаце — жыццёвыя каардынаты, у якіх існуе і развіваецца папуляцыя, такімі каардынатамі пранізаны кожны таракан ад нараджэння да смерці. Нават здохленькі тараканчык на сваім месцы вычвараўся мініяцюрным рацам. Але сярод усяго жывога з’яўляюцца індывіды, якія заўжды незадаволены існуючымі парадкамі і пераварочваюць усё ўверх лапамі. Скончыўся і наш спакой.
Невядома з якой палесціны ў нашу супольнасць прыплёўся Мухаблых, які і пераблытаў усё, што можна было і чаго да яго не блытаў ніхто. Усе беды на свеце якраз і творацца падобнымі тыпусамі: і мухі і катлеты — усё ў адну кучу-малу. Мухаблых, калі раскласці генетычныкод, быў не паўнавартасным тараканам. Толькі выгляд меў тараканавы. Гібрыд! — так-так, ён быў гібрыдам. Калісьці яго прабабця склешчылася з пакаёвай мухай, а затым хтосьці з яе мяшанцаў закруціў раман з блыхой — вось і атрымалася нешта выключнае: ні таракан, ні блыха, ні муха… Часта прозвішчы выдаюць носьбітаў з галавой, нават калі самі носьбіты прозвішчаў тае галавы і не маюць. Адным словам —урадзіўся вырадак, назад не запхнеш.
Не дарэмна ў старажытнасці да царскага роду гегемонаў дапускаліся толькі бездакорныя асобы. Людзі, хоць і не раўня нам, але ж дапетрылі: калека ці хворы не можа справядліва ўпраўляцца мноствам здаровых і беззаганных. Чысціні царскага роду надавалі вялікую пільнасць, а мы на сваю галаву забыліся пра старую ісціну: намі кіраваў усякі, хто не ленаваўся. Той жа Мухаблых, прападзі ён пропадам! Тараканы проста-такі напераганкі з’язджалі з глузду, акурат як людзі, адштурхоўваючы адзін аднаго, бягуць на штурм электрычак, каб выправіцца на лецішча і што-кольвеч падрыхтаваць нам для спажывы, — так і яны спаборніцтва зладзілі: хто хутчэй звар’яцее. Адвечныя традыцыі, што мацуюць супольнасць, мала паддаюцца зменлівасці, а вось без глуздоў — яно ўсё лёгенька так абрушваецца. І канцоў не знойдзеш. Дурная справа — не хітрая, хітрасць вымагае наяўнасці, хоць невялічкага, але розуму, а мазгі — не хлеб, у краме не купіш.
Мухаблых заснаваў партыю ківешлобаў, у яе прымаліся самыя адданыя справе, а гэта значыць, найбольш закручаныя і глузданутыя. Але ківешлобы, што даволі часта здараецца ў палітычных тусоўках, перагрызліся паміж сабой за ўплыў і раздрабіліся на мноства фракцый: “правых”, “левых”, “цэнтрыстаў” — гэта яшчэ паўбяды, “арыстакраты” ці якія там “дэмакраты” — з гэтым можна было мірыцца, а вось партыя “плінтусовых”, “радыёкропкавых”, “бакавых” і “шасцівугольных”, або “табурэткавых”, “унітазавых” і “выключальніцкіх” – пагадзіцеся, гэта крута! Была нават партыя пяцілапых, якія ў знак адданасці справе ахвяравалі адной з шасці лапак — эліта ківешлобаў. Усіх варагуючых фракцый налічвалася роўна шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць. Сімвалічная лічба. І ў кожнай свой правадыр, рац, генсек, які па-свойму глядзіць на будучыя планы і метады развіцця будучыні. Шматварыянтнасць будучыні закруціла рэшткі глуздоў тараканаў: у кожнай фракцыі свая ідэалогія, праграма, свой стыль паводзін… Хітрэйшымі ж аказаліся ківешлобы, дакладней, іх правадары пяцілапыя, бо самі ківешлобы пракручвалі толькі чорную работу, але не ведалі дзеля чаго? Пяцілапыя абнародавалі лозунгі: “Свабода! Роўнасць!! Братэрства!!!” і “Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў” — тараканы прагна ўхапіліся за лозунгі, мяркуючы, што яны і ёсць панацэя ад усіх сацыяльных хвароб. Таму і купіліся тарканы на танныя лозунгі, якія часта, як падарункі ў супермаркетах, абгортваюцца ў пярэста-бліскучую паперу замежных слоў, напрыклад, тая ж “экспрапрыяцыя” — што гэта значыць? “Граб награбленае!” —грабежніцкагучыць, брутальная і вульгарна, а экспрапрыяцыя лашчыць слых (імпартовае слова). Хто ж прызнаецца ў недасведчаннасці? Задумаў хтосьці абрабаваць бліжніх і дальніх, прысвоіць чужое. Як гэта зрабіць? Вельмі проста, аб’явіць “дэфолд” — пакуль большасць разбярэцца, што і да чаго, канцы хаваюцца ў ваду. “Ратацыя”, “эксклюзіў” — дакладны пераклад ведаюць тры з тысячы, ды і тыя памаўчаць у анучку, каб не абмыліцца. Замежныя “славечкі”, як крадзеныя авечкі — псуюць увесь статак. Выкрадаліся яны з чужых лексічных выпасаў правадырамі ківешлобаў наўмысна, укручваліся і ў без таго бязглуздыя галовы тараканаў, каб падмануць усіх да апошняга. Тараканы ж не ведалі, што паз’яджалі з глузду, а калі б раптам і даведаліся, то ўсё адно не прызналіся б нікому. Ніхто не хоча быць дурнейшым за суседа. Вось і вычваралія: адны “экспрапрыяцыю” праводзілі, а другія адрывалі лапку, а трэція шасцю лапамі ажыццяўлялі лозунгі. А Мухаблых тым часам знюхаўся з “прусакамі” (такія ж тараканы, як і мы, але крыху іншай пароды), знюхаўся-злізаўся і адабраў уладу ў добрай старой дынастыі. Нічога акрамя ўлады Мухаблыха не цікавіла, хоць і прыкрываўся хітразадымі тэорыямі пра цьмяную будучыню, мэта была адна:дарвацца да ўлады, што значыць — да карыта, і наесціся ад пуза. Ён і нацкаваў прусакоў на чорных тараканаў. Тыя пайшлі вайной, а самога Мухаблыха з дзесяткам такіх жа як ён пяцілапых, запячаталі ў канверт і пераслалі чыгуначнай поштай у яшчэ царскую Камуналку.
Так скажу, уюнашы, сваім розумам Мухаблых наўрад ці дадумаўся б да такіх шматварыянтных выкрунтасаў. Скажу па сакрэту, працаздольнай у яго была толькі палавіна мазгоў: ні то ад мухі, ні то ад блыхі? І сёння ў кунсткамеры захоўваецца заспіртаваны галаўны могз гэтага рэвалюцыянера, відавочна, што мазгоў там было з гулькін нос. Нехта ім кіраваў… Безумоўна кіраваў! Паны б’юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Тыя невядомыя паны і былі гаспадарамі Мухаблыха. Заўважце, усякія там мухі і блохі, розныя крывасмокчыя абапіваюцца крывіцай, калі даўбасяцца паміж сабой чорныя тараканы і прусакі. Дзве вайны было паміж імі — а якія выгоды займелі? Да цяперашняга часу прусакі выплочваюць кантрыбуцыю краіне, якой нават не існавала ў чысы бойкі. Што будзе пасля трэцяй — уявіць страшна…
А тады Мухаблыху пад шумок удалося расхістаць трон самадзяржаўя, ды так моцна, што пад абломкамі ледзьве не загінула ўся папуляцыя. Узабраўся ён на таўшчэзны том “Капітала” Карла Маркса (быў такі сярод людзей: унук двух равінаў, які гэтак выключна разбіраўся ў эканоміцы, што за жыццё самастойна не зарабіў ніводнай капейкі, а лічыў прыстойным: карміць пагалоўе шматлікага сямейства на грошы Фрыдрыха Энгельса), узабраўся, значыць, уюнашы, і са скураной вокладкі “Капітала” пракрычаў: “Вярхі не могуць… нізы не хочуць... Рэвалюцыя ў пальчатках не робіцца! Толькі тэрр-рор! Крывавы тараканавы тэрор выправіць становішча. Спадзявацца можна толькі на сябе і на тых, што нічога, акрамя ланцугоў, не губляюць у рэвалюцыях. Бо інтэлігенцыя — гэта гаў-гаў!...Гаўно! Так і сказануў. Тпру! Но! Прыехалі! Залп Аўроры па Зімняму. Пара!” — загаўкаў ён, заікаючыся ці картавячы. Сказаў і здранцвеў на хвіліну. Забыўся, напэўна, што сам усяго толькі мярзотнае насякомае, уявіў сябе ланцуговым цэрберам “свабоды, роўнасці і братэрства”. Жудасць!Так скажу вам, уюнашы, эксплуатацыя набыла невераемную жорсткасць —жахліваўявіць, што тут пачалося. Эксплуатаваліся думкі і пачуцці… Фараоны Егіпту, вавілонскія і персіцкія цары, усякія там сатрапы Усходу і Захаду, Рымскія імператары і азіацкія ханы не асмельваліся на гэта, эксплуатавалі толькі цела — душа была вольнай і належала Богу. Мухаблых замахнуўся на святое. За тое і паплаціўся, бо верагодна, гэтай самай душы і не меў, не ведаў, што за фрукт такі, — душа, і пад якім соўсам падаецца да святочнага стала жыцця. Што ж чакаць ад членістаногага насякомага, калі ён і не зусім таранкан, як выявілася, а мяшанец нейкі, ды яшчэ і думае толькі палавінай дурной галавы.
Шмат чаго наплявузгаў Мухаблых у той дзень, і ў другі, і ў трэці… Любіў ён пагаварыць. Уладу яны ўсё-такі заграбасталі, хоць і далася яна вялікай крывёю. Ды што ім кроў мільёнаў насякомых, ды хоць саміх гегемонаў — вадзіца. Узабраўся тады гэты, ні блыха ні муха, на памятны томік Маркса (дарэчы, без унука двух равінаў не спарадзіў аніводнай жывой думкі, знай сабе усё абгрунтоўвае ды падводзіць пад равінскую тэорыю), узабраўся і абвясціў: улада належыць пароўну ўсім тараканам, нават тым, што жывуць у кухарчыным запечку, сметніцы ды прыбіральні, але кіраваць ад імя ўсіх будуць яны, ківешлобы — а самымі ківешлобамі — ЦК пяцілапых, бо толькі апошнія ахвяруюць шостай лапай дзеля ідэй рэвалюцыі. Яны — лакаматывы рэвалюцыі і вывезуць сямейства тараканавых да сусветных перамен у цемрыва будучыні. Маўляў, хутка ўся планета будзе належыць тараканам. Дзеля гэтага пяцілапыя мухаблыхаўцы распісалі жыццё ў пастановах, дырэктывах, інструкцыях, указах і загадах… Ды так скрупулёзна, што без цыркуляра ці статута беднаму таракану і павярнуцца нельга было, не тое, што пад стол без дазволу залезці. І павёў Мухаблых мухаблыхаўцаў, а мухаблыхаўцы пяцілапых, а пяцілапыя ківешлобаў, а ківешлобы разам з ЦК — усіх астатніх асобін тараканавых, тараканаў і тараканчыкаў да цёмнага будучага, чакаючы, што з дня на дзень па дарозе ім сустрэнецца сусветная рэвалюцыя і наступіць вечнае сонечнае зацямненне. Але сусветная рэвалюцыя — пані капрызная, недзе заблудзілася на таямнічых шляхах чалавечай душы. Я вам так скажу, уюнашы, калі б сусветная рэвалюцыя сапраўды сустрэлася ім на шляху, тады ўсе ўбачылі б, на што здольны паразіты мухаблыхаўцы з самім Мухаблыхам, разам з яго партыяй, раскумекалі б іх жудасныя сапраўдныя планы. На шчасце тараканы іншых мясцін не падтрымалі хітразадых планаў пяцілапых, бо цудоўна былі дасведчаны, на якія ліхвярскія адсоткі, дазволеныя Талмудам, ад “егіпецкага бунта” да Вялікай Французкай смуты і пазнейшых катаклізмаў, фінансуюцца ўсякія перавароты са спіны на пуза і наадварот. Да ведама: самым першым рэвалюцыянерам быў Люцыпар, і не дарэмна бальшавікі, як толькі заграбасталі ўладу, кананізавалі Іуду Іскарыёта, нават помнік паставілі. Вось такія яны былі атэісты-матэрыялісты.
Так, уюнашы, утварылася Камуналка — дзяржава адметнай ідэалогіі, з упершыню апрабаванымі ў гісторыі парадкамі беса, прабачце, беспарадкамі… Мяняліся правадыры мухаблыхаўцаў і пяцілапых, але нязменнай заставалася сістэма, што распісвала кожны тараканавы крочык, і ўсё для таго, каб дабіцца нечуванай дагэтуль эксплуатацыі думак і пачуццяў: рабства душы. Ківешлобы вынішчылі ўсе фракцыі, якія не прытрымліваліся генеральнай лініі, бо ведалі, штопаланіць душу пякельным рабствам можна толькі пры наяўнасці адной-аднюткай лініі. Думаць самастойна забаранялася. Хібы толькі ў якім-небудзь запечку (сам на сам з сабою) можна было падумаць неўзаметку, але не дай бог, абнародаваць гэтыя думкі. Барані Божа! Усякаяініцыятыва выкрывалася і каралася: “Хто дазволіў!? Па якому праву! Хто ты такі, каб…?”.
Але і пры генеральнай лініі невытлумачальным чынам выспяваюць не зусім дурныя галовы, якія самастойна даходзяць да глыбачэзных глуздоў. Прырода не церпіць пустотаў, і кіруе ўсім яго правялебнасць спадар Выпадак з дачкою сваёй — Гармоніяй. Без апошняй нічога не дзеяцца ў свеце, нават рэвалюцыі. Нельга прадбачыць усё, ні таракану, ні чалавеку. Мухаблых быў жорстка пакараны Гармоніяй за дзёрзккія дызгарманічныя планы. Патрапіў пад падэшвы гегемонаў і здох.
Вялікай крывёю пачалі змывацца старыя памылкі і не меньшай — рабіцца новыя. Шмат памянялася з таго часу правадыроў Камуналкі, а разам з правадырамі мяняліся многія іншыя асобы тараканавай эстафеты, імёны іх гісторыя помніць слаба. Дарэчы, пра гісторыю, яна вельмі старая бабулька і хварэе прагрэсіруючым склерозам і амнезіяй, частковай ці поўнай стратай памяці, бо пасля чарговай смерці кіраўніка набыло моду перапісваць гісторыю і падладжваць пад новага правадыра, быццам бы сама гісторрыя толькі і пачалася разам з нараджэннем апошняга выскачкі. Таму і прыхарошваюць мадняцкімі спаднічкамі, хаця зубы даўно ўжо з’едзены да дзёснаў, — і аслепла і аглухла старая, паміраць пара, ухайдохалі бедную бабульку гісторыю, як шведа пад Палтавай, а яна ўсё марафет наводзіць, збіраючыся на сусветны баль.
Прыблізна так разгаляўся перад публікай насякомых камунальны гісторык і ў падцверджванне сваіх слоў галавою пахітваў, ды падрыгваў цельцам у нервовым ціку, скручваючы пры тым вусы спіраллю дыялектычнага матэрыялізма. І слухачы разумелі, што на гэтым размова скончана. Баста!
Свидетельство о публикации №212091700634