Лабирынты Алеся Матафонава

Лабірынты Алеся Матафонава.

На джяржаўным тэлебачанні рэдка гучыць родная мова тытульнай нацыі,. Журналістаў, якія карыстаюцца ў эфіры беларускай мовай, можна пералічыць на пальцах адной рукі. Да шэрагу такіх належыць Алесь Матафонаў. Наш карэспандэнт сустрэўся з журналістам і задаў яму некалькі пытанняў.
Алесь, ты рыхутеш праграму «Лабірынты”. Як прыйшла ідэя і чаму такая нечаканая назва?
- Праграма “Лабірынты” – гэта мая аўтарская перадача. Я доўга разважаў над тэмай, шукаў назву і спыніўся менавіта на гэтай – “Лабірынты”. Аднойчы яна ўжо прагучала ў літаратуры. Так называўся твор Вацлава Ластаўскага. Але не толькі з назваю ёсць сугучча ў нашай перадачы. Яна сугучна і з галоўнай ідэяй названага твора, куды Ластоўскі схаваў невядомую Беларусь, у падзямеллі, у лёхі і, тым самым, як бы параўнаў нашую цывілізацыю з іншымі сусветнымі цывілізацыямі, такімі як Грэцкая, Рымская і Егіпецкая. Мы распавядаем пра невядомае, або слаба вядомае з гісторыі Беларусі. Справа ў тым, што жыццё кожнага чалавека, яго жыццёвы шлях – гэта своесаблівы лабірынт. Ён робіцца скаладаным з прычыны магчымасці выбару, часам чалавек увогуле не можа выбіраць - кружыцца па гэтаму лабірынту. Лабірынт увасабляе сабой памяць тых мінулых, папярэдніх вандроўнікаў, якія ішлі гэтым лабірынтам да яго. Калі мы ідзем па жыцці, калі мы нешта вывучаем, то прыадкрываем спалчынную памяць, ідзем следам за тымі, хто ішоў перад намі.
 Вы параўналі наша жыццё з лабірынтам. Але ж кожнае жыццё канчаецца смерцю. А з лабірынта іншы раз і не выходзяць. Няма вечных вандроўнікаў па гэтым жыцці, хто б не выйшаў са свайго  лабірынта.
- Але вы памятаеце, што ёсць у лабірынце яшчэ і ніць Арыядны, так званы паратунак. І справа ў тым, калі паглыбляешся ў лабірынт, то тут хутчэй філасофскае параўнанне і сэнс нашай перадачы…
А у прынцыпе, вы маеце рацыю. Яшчэ не факт, калі чалавек памёр, што ён выйшаў з лабірынта. Магчыма, так і знайшоў паратоўнага выйсця, там і сканаў у лабірынце.
- Даруйце, што я так блытана расказваю. Калі проста, то лабірынты – гэта сімвал, сімвал нашага жыцця. Сімвал жыцця нашага народу. Беларусы ўяўляюць сабой своеасаблівы феномен, наша культура і літаратура. Яна захавалася, не гледзячы ні на што. Ёсць выдатныя творы, як у мастацтве, так і ў літаратуры, вядомыя ва ўсім свеце. Шмат таленавітых людзей паходзіць з нашай зямлі. Напрыклад, адна з першых перадач у гэтым сезоне прысвечана Оскару дэ Любіч-Мілашу. Гэта невядомы паэт, які нарадзіўся ў вёсцы Чарэя (Чашніцкі раён), але стаў класікам французкай літаратуры. Пісаў па-французку, але паходзіў са старажытнага літоўскага роду,  нарадзіўся на Магілёшчыне і да чатырнаццаці гадоў пражыў тут. І калі ён пісаў свае творы, прасочваецца ўвесь час туга па дзяцінстве, таму што яго дзяцінства было складаным, і ён, напэўна, не меў той цеплыні, якую маглі даць бацькі ягоныя. Ёсць выдатныя пераклады Андрэя Хадановіча, ён дарэчы, у нашай перадачы бярэ ўдзел.
А вы ведаеце французкую мову?
- Не я не ведаю. Але я цалкам давяраю яму, таму што ў Хадановіча ёсць своеасаблівы густ. Я ўзгадаў свае студэнцкія гады, калі зачытваўся Рэмбо, Поль Верленам, Бадлерам і адчуў менавіта тую плынь, заходнюю і агульначалавечую, тыя праблемы, якія падымаліся там, яны можа не вельмі складаныя, але вельмі інтымныя. Пагэтаму гаварыць пра Оскара Мілаша. Таму лабірынт – гэта хутчэй не беспрасветнае блуканне па нейкіх цёмных лёхах безвыходных. Лабірынт – гэта своеасаблівая галерэя музея, дзе шмат залаў, дзе ёсць шмат нечаканых паваротаў, яны ўсе па-свойму цікавыя, важныя для нас і, чым багацей наш шлях, нашага народу, кожнага чалавека, чым ён цікавей, тым больш, калі мы дойдзем да сярэдзіны гэтага лабірынту, знойдзем выйсце, мы зразумеем, што наш шлях быў не безсэсоўным. Што мы пражылі і вынеслі адтуль вялікі каштоўны багаж.
Ці не чыняцца перашкоды з боку чыноўнікаў, ці нават з боку гледачоў, у тым што праграма выходзіць на роднай мове. І калі ёсць такія перашкоды, як вы змагаецеся з гэтым і адстойваеце сваю аўтарскую пазіцыю?
- Я працую не першы год на нашым дзяржаўным тэлебачанні, і скажу, што так склалася, што да мяне няма такіх жорсткіх патрабаванняў. Я сябе пэўным чынам зарэкамендаваў як аўтар, які займаецца літаратурай, мастацтвам, гісторыяй Беларусі і расказвае пра гэта на роднай мове. Таму ў гэтым праблемы не бачу, яе няма ні звонку, ні ў дачыненні да мяне асабіста, ні да нашай перадачы.
Алесь, а ці шмат такіх магікан, спадзяюся не апошніх, засталося на беларускім тэлебачанні?
- Баюся, што на тэлебачанні застаўся я адзін.
Але ёсць жа яшчэ праграмы, якія выходзяць на роднай мове?
- Калі казаць пра беларускую мову, тое што робіцца па-беларуму, то можна, канешне ж назваць яшчэ пару перадачаў, “Калыханка”, напрыклад, яна заўсёды была па-беларуску. Гэта вельмі важна і добра, што традыцыя засталася. Зараз, напрыклад, я не магу прыгадаць штосьці такое яшчэ. Ну, “Тэлебарометр” па-беларуску ідзе.
“Гаспадар” Субата Уладзіміра.
- “Гаспадар”… Ведаеце, справа ў тым, што мне, як звычайнаму чалавеку, важна найперш не на якой мове гаворыцца, а як гаворыцца і пра што. Калі цікавая перадача - забываешся на якой яна мове. Калі ёсць цікавая падзея, цікавая гісторыя, калі чалавек з’яўляецца ў кадры, тады ўжо забываеш на якой мове. І мова тут як сродак зносін, каб данесці гэтую інфармацыю. І ўжо на якой мове – гэта другаснае пытанне. Найперш, калі я гляджу перадачу, напрыклад, Уладзіміра Паўлавіча Субата, якога я вельмі паважаю, на жаль, я не магу даглядзець, таму што ў мяне крыху спецыфічны падыход. Таму што я сам вельмі шмат вандрую па Беларусі, я аб’ездзіў фактычна яе ўздоўж і ўпоперак, і мне крыху не цікава. Я разумею, што перадача разлічана на іншых людзей, на іншую падрыхтоўку. Мяне больш цікавіць крыху іншае, культурны феномен, душа чалавечая.
Якім вы, як тэлежурналіст, хацелі б бачыць свой канал “Лад”? Што перашкаджае працаваць і чаго бракуе на ваш погляд, як тэлежурналіста. Увогуле беларускаму тэлебачанню.
- Ведаеце, я магу столькі нагаварыць, што пасля гэтага ў мяне будзе апошняе інтэрв’ю. У меня вельмі крытычны падыход да гэтага.
Калі не баіцеся выказаць свае думкі, можаце зрабіць гэта. Бо гэта ваша пазіцыя, як журналіста. Можа хто-небудзь і прыслухаецца да меркаванняў звычайнага журналіста. Таму што іншы раз збоку і знізу бачна значна лепш, чым з крэслаў высокіх пасад.
- Так было заўсёды, дарэчы. Напэўна, быў час, калі да творчых людзей больш прыслухоўваліся. Я адчуваю, што мне гэтага не хапае. Творчых людзей у нас на тэлевізіі стала меней, іх стала на парадак меней. І калі раней мы бачыліся праз кожны крок з рэжысёрамі, з аператарамі, з рэдактарамі, са спецкарэспандэнтамі. То цяпер і рэжысёраў і рэдактараў можна пералічыць на пальцах. Справа не ў тым, што іх стала меней, а справа ў тым, што ў прынцыпе тое, чым жывуць нашы творчыя людзі, цяпер мала каго цікавіць. Нейкі такі больш кансерватыўны падыход да эфіру. І з другога боку такі, можа быць не надзяляецца патрэбнай увагі да творцаў. Сапраўды, яны ж як дзеці, іх трэба дзесць хваліць, трэба з імі размаўляць, урэшце рэшт прыслухоўвацца да іх чаго не хапае. Ёсць і тэхнічныя праблемы, пра гэта трэба таксама сказаць. Часам варта набыць новы камплект камеры, ці новае абсталяванне для мантажу, чым паставіць пару новых камп’ютараў дзе-небудзь у офісе якога-небудзь начальніка. Тэлевізія мусіць развівацца, яна абавязана развівацца, таму што тэлевізія гэта вельмі такі сродак тэхнічны, сама кампанія мусіць увесь час быць адным крокам наперад. Таму што мала таго, што яна павінна даваць інфармацыю, яна павінна даваць гэта своечасова і якасна. А калі, даруйце, часам не ведаеш ці выплюне гэты магнітафон касету, ці ён яе з’есць увогуле, ці ёсць у гэтай апаратнай адпаведны і патрэбны табе магнітафон, то часам узнікаюць дробныя недарэчнасці. Яны выпраўляюцца. Але ж не так хутка, як хацелася б. Пры чым, я выказваю не сваю асабістую думку а думку і погляд маіх калегаў. Паміж сабой мы пра гэта гаворым. І часам скардзімся і не заўсёды знаходзім нармальны адказ.
Скажыце, Алесь, ці ёсць у вас нейкая такая задума, якую ў тэлевізійным фармаце вы ячшэ не рэалізавалі, якую яшчэ зробіце? Вам хацелася б, але нешта такое не дазваляе, ці час, ці сродкі, ці натхнення няма.
- Ведаяце, я адчуваю, што я крыху стаміўся. Стаміўся не таму, што я пра ўсё, што хацеў, распавёў. Хаця і гэта прысутнічае. Ёсць думкі пра тое, што трэба нешта аднавіць у архівах. Назбіраць свой архіў зноў, аднавіць яго, паездзіць пазбіраць матэрыял. Але я крыху стаміўся, што як бы можа быць гэта ўзроставае, таму што я тут адпрацаваў ужо дзевяць гадоў.
Колькі вам зараз?
- Трыццаць адзін. Ужо дзесяты год я працую тут. Першы год я тут быў на практыцы. За гэтыя дзесяць гадоў мне было заўсёды добра працаваць. Тут была добрая атмасфера, яна мянялася, але заўсёды было цікава. Наколькі мог, я сябе рэалізоўваў, але цяпер крыху стаміўся, і не бачу жадання ў сабе рабіць нейкі новы цыкл, але хацелася б засяродзіцца на Лабірынтах. Мне задецца, Лабірынты – гэта тое, да чаго я ішоў. У мяне было пяць ці шэсць аўтарскіх цыклаў, а “Лабірынты” – гэта, магчыма, кароткі вынік усёй маёй працы. Я магу тут і рэжысёрскі выдумляць, што заўгодна, і пастановачныя мезансцэны ставіць і працаваць з акцёрамі, але канешне ж не забывацца, што гэта ўсё ж такі, перадача, а не фільм.

2009 г.


Рецензии