Если бы я был президентом...
То ў першай прэзідэнцкай прамове я сказаў бы: “Суайчыннікі! ЖЫЦЬ ТРЭБА ПРЫГОЖА! І СПРАВЯДЛІВА! Фундамент любой дзяржавы — чалавек! А крапасныя муры дзяржаўнай сістэмы — законы. ЗАКОН ГРАМАДСКІ НЕ ПАВІНЕН РАЗЫХОДЗІЦЦА З ЗАКОНАМ СУМЛЕННЯ, які запісаны на скрыжалях сэрцаў. ЗАКОНЫ Духу і законы дзяржавы з заўтрашняга для будуць гарманіраваць. Свет падзелены іерархічна, таму ад пачатку майго праўлення ўступаюць у сілу грамадскія лозунгі: “БОГАЦЭНТРЫЗМ І СВАБОДА”! Ніякай роўнасці і ніякага братэрства: СВАБОДА, НЯРОЎНАСЦЬ І РАЗДЗЯЛЕННЕ — у гэтым сапраўдная традыцыя і мараль, і справядлівасць. Свабода — гэта няроўнасць: свабода быць жрацом, імператарам, воінам ці рабом. Роўнасць хоча аднолькавых, нівеліраваных, толькі няроўнасць патрабуе індывідуальнай свабоды кожнаму ў рамках яго магчымасцяў. Заўтра ў газетах вы прачытаеце новыя законы дзяржавы, якія ўступаюць у сілу з моманту абнародавання. Грубае парушэнне законаў караецца смерцю. Вы вольны ў тым, як вам жыць далей, а я свабодны ў тым, як вамі кіраваць. Калі вы выбралі прэзідэнтам мяне, то дэкляравалі права валадарыць вамі. Не забывайцеся, што ёсць Бог у небе і ў сэрцы кожнага чалавека. Няхай Ён нам дапаможа! З Богам!
Прэзідэнцкая прамова была б кароткай, а пасля яе пачалося б давядзенне мяне да прысягі. Я сказаў бы: “Грамадзяне Белай Русі, я, Кудласевіч Анатоль, міласцю Божай ваш Валадар, перад Богам і людзьмі прысягаю на вернасць зямлі продкаў і вернасць свайму народу.
Левую далонь я кладу на свяшчэнныя кнігі народаў свету: “Трыпітаку”, “Біблію”, “Каран”, а правую руку я кладу на зямлю, якая ўзята з магіл маіх прадзедаў, дзядоў і бацькі, на гэтай жа зямлі ляжаць свяшчэнныя пісанні нашых продкаў славян-арыяў РУСКІЯ ВЕДЫ: “Кніга Вялеса”, “Кніга Каляды”, “Кніга Свентавіта” і “Баянавы гімны” — на іх кладу я ПРАВУЮ руку і клянуся ВЕРАЙ і ПРАЎДАЙ служыць свайму народу. Калі я парушу гэтую клятву, няхай мяне пакарае смерцю Бог або людзі. Замацоўваю словы клятвы ўласнай крывёю!”
Тут падыйшоў бы старац і разрэзаў бы рытуальным мячом далонь правай рукі так, каб кроў сцякала на зямлю продкаў, на свяшчэнныя кнігі і на тэкст клятвы.
А заўтра ва ўсіх газетах былі б надрукаваны новыя законы.
Законы дзяржавы Белая Русь:
1. ЗАКОН АБ МАЦЯРЫНСТВЕ. За маці, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, тэрмінам на тры гады захоўваецца поўны заробак апошняга месца працы; пры нараджэнні другога дзіцяці, дэкрэтныя павялічваюцца на палову, пры трэцім — яшчэ на пяцьдзесят працэнтаў.
2. АБ ПАДАТКАХ. Падаткамі абкладаюцца толькі сродкі вытворчасці, а не прыбытак. Забараняецца двайное і трайное падаткаабкладанне. Усе падаткі збіраюцца не цэнтралізавана, — палова пакідаецца ў мясцовых бюджэтах, адна чацвёртая забіраецца ў абласныя структуры і адна чацвёртая ў цэнтралізавана-дзяржаўныя.
3. АБ МІНІСТЭРСТВАХ. Увесці паралельны кабінет міністраў, які складаецца з жонак высокіх чыноўнікаў і карыстаецца правам вета на ўсе рашэнні, якія прымаюцца іхнімі мужамі.
4. АБ ЗАРОБКАХ І ПЕНСІЯХ. Заробак не абмяжоўваецца ў сферы бізнесу. У сем разоў падняць заробак дзяржаўных служачых, якія заняты ў сферы інтэлектуальнай дзейнасці, медыцыне, сілавых структурах, воінам. У сем разоў павялічыць пенсію. Па дасягненні пенсійнага ўзросту грамадзянам забараняецца працаваць за грошы, можна толькі на грамадскіх пачатках і толькі ў якасці дарадчыкаў на тых пасадах, на якіх яны працавалі да адпараўкі на заслужаны адпачынак.
5. ПА СРОДКАХ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ. Усім сродкам масавай інфармацыі (далей СМІ) забараняецца ўхвальваць палітыку прэзідэнта і вышэйшых дзяржаўных служачых: свабода слова на пахвальбу не распаўсюджваецца. Паўсямесна заахвочваць тыя СМІ, якія абнародваюць крытычныя матэрыялы. Для гэтых мэт па ўсіх СМІ праводзіць конкурсы на лепшы крытычна-аналітычны артыкул тыдня, месяца, квартала і года. Пераможцы ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі і падарункамі.
6. АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ СІМВАЛАХ. Дзяржаўная мова беларуская. На дзяржаўнай мове вядзецца ўся справаздача і справавытворчасць, выкладанне ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, абавязковая для карыстання дзяржаўных служачых. Дзяржаўны гімн “Магутны Божа”, Дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белае палотнішча, чацвёртую частку якога ў правым кутку займае чырвона-зялёны сімвал; на чырвонай паласе гістарычнага сімвала — залатая пяціканцовая зорка, а з абодвух бакоў зоркі арыйскія знакі левабаковай і правабаковай “сваст асты”. Джяржаўны герб — “Пагоня”.
7. АБ КУЛЬТУРЫ. Аддаваць безумоўную перавагу нацыянальнаму выхаванню і нацыянальным мастацтвам перад іншымі. Мецэнаты і спонсары пазбаўляюцца дзяржаўнанага падатку на культуру. Увясці прамое дзяржаўнае фінансаванне таленавітых людзей. Спрыяць правядзенню конкурсаў, фестываляў і народных святаў. Аднаўляць ведычныя культы і арыйскія традыцыі.
8. АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЛУЖАЧЫХ. Да ўладных дзяржаўных структур дапускаюцца толькі тыя людзі, продкі якіх пахаваны на тэрыторыі Белай Русі. Іншародцы ды прыходні да кіравання краінай не дапускаюцца.
9. АБ ДУЭЛЯХ. Пры сур’ёзнай аргументацыі дапускаецца правядзенне дуэляў публічна. Зброя дуэляў: слова, меч, агнястрэльная — выбіраецца народным судом. Выклік на дуэль адхіляецца народным судом пры недастатковай аргументацыі і пры нізкіх матывах выкліку.
10. ІШЫЯ ЗАКОНЫ дзяржавы Белая Русь распрацоўваюцца прэзідэнтам і кастай вешчуноў. Пры грубым парушэнні і зневажанні вышэйабнародаваных законаў грамадзян чакае суровае пакаранне, не выключаючы смяротнага.
Пасля гэтага я зноў выступіў бы з кароткім зваротам да народа: “Шаноўныя грамадзяне, — сказаў бы я, — вы выбралі мяне прэзідэнтам, даверылі над вамі ўладу. Таму я адзінаўладным рашэннем распускаю парламент, як непатрэбную лішнюю структуру, і ўводжу самаўладнае праўленне, якое будзе дзейнічаць да стварэння Вялікай Рады Вешчуноў. З сённяшняга дня забараняюцца ўсякія рэферэндумы і дэмакратычныя дэбаты. Законы джяржавы не абмяркоўваюцца, а выконваюцца. Кожны павінен займацца сваёй справай: я — кіраваць вамі, а вы — выконваць мае загады і працаваць на карысць бацькаўшчыны. Наступныя выбары будуць праз пяць гадоў, таму да гэтага часу вы павінны выбраць з кожнага раёна па адным чалавеку для кандыдацтва ў Вялікую Раду Вешчуноў, якая праз пяць гадоў і абярэ новага прэзідэнта. А зараз кожнаму займацца той справай, да якой ляжыць яго сэрца. Да сустрэчы праз пяць гадоў!”
Затым я прыступіў бы да дзяржаўных спраў. Утвараў бы новыя законы, сачыў бы за іх выкананнем, наладжваў бы выгадныя кантакты з суседнімі дзяржавамі. Праз чатыры гады дабрабыт маіх грамадзян настолькі палепшыўся б, што ні ў адной краіне свету не жылі б так добра, як на Белай Русі. Справядлівыя законы спрыялі б развіццю эканомікі, росту духоўнасці і ўмацаванню дзяржавы. Грамадзяне суседніх краін таксама захацелі б жыць, як людзі. Першымі папрасіліся б у межы Белай Русі Смаленская і Бранская вобласці. Я далучыў бы іх мірным шляхам. Потым далучыліся б некаторыя вобласці Украіны і Польшчы, затым прыбалтыйскія народы і ўся Расія з астатняй часткай Украіны, пасля — Балгарыя, Чэхія, Славакія, Чарнагорыя, Сербія, Македонія… Словам, большая частка славянскіх ды іншых арыйскіх народаў. Пад канец свайго праўлення я кіраваў бы магутнай імперыяй. За пяць гадоў маёй улады ўтварылася б каста мудрых вешчуноў — ім і належала б вышэйшая духоная ўлада ў дзяржаве. Магчыма, мяне выбралі б і на другі тэрмін, але не дэмакратычнымі выбарамі, якія па сутнасці сваёй прафанацыя веча і фальсіфікацыя, а народным веча, а вешчуны зацвердзілі б выбар і памазалі б мяне на царства.
А праз пяць гадоў паўтарылася б тое ж самае. Ад пачатку майго праўлення вешчуны выхоўвалі б з маленства некалькіх будучых імператараў і затым, па дасягненні паўналецця кандыдатаў у імператары, прапаноўвалі б народнаму веча. Выбіраўся б лепшы з лепшых. Людзі ў маёй дзяржаве з кожным годам жылі б больш шчасліва. Законы дзяржавы з кожным годам станавіліся б мудрэйшымі і больш дасканалымі. Праз гады на землях Еўразіі раскінулася б магутная арыйская імперыя з назваю Белая Русь, царства дабра і справядлівасці. І багі спусціліся б з нябёсаў і жылі б сярод людзей, як гэта было ў сівой даўніне.
Усё было б менавіта так, калі б мяне не забілі ворагі бацькаўшчыны на другі дзень майго кіравання, таму што ахову я распусуіў бы адразу ж пасля прысягі.
Імператар аб’яднанай арыйскай імперыі Белая Русь —
Анатоль Кудласевіч.
Свидетельство о публикации №212113000970