Яечкi

Жыла некалі ў весцы жанчына і быў ў жанчыны сынок. Сынок хоць і неблагі, але трошкі на галаву слабаваты. Вельмі любіў ён яйкі курыныя піць, дык маці ведаючы гэта трымала трошкі болей курак. Заквахтала раз курачка адна, значыцца цыплятак хоча высежваць. Маці ўзяла штоколькі яёк, вылажыла ў поклад ды пасадзіла на іх квактуху. Добрая квактушка была, толькі папіць і злазіла з гнязда. Адным днем убачыў раз такое сынок, як курачка папіць пашла, ведаў, што на покладзе шмат яек. Прабраўся ен у куратнік, ды давай яйкі піць. Тут маці з поля вярнулася ды убачыла такую карціну: куратнічак адкрыты, курачка на падворку ходзіць, а не на покладзе сядзіць, сынок ля куратніка з чарвячком гуляе, падляцела да сыночка ды пытае:
- Сынок, а дзе ж яечкі, на якіх курачка сядзела?
- Коко выпіў, ляля знямаў! – адказаў сынок.


Рецензии