Гэта не муха!

Купіў мужык у краме ў жыда булку. Булка смачная, духмяная, з iзюмам, таr пахне, што не вытрываць, толькі слінкі глытай. Прыйшоў дахаты, малых сабраў, зараз частаваць будзе. Адрэзаў кавалак большаму Янку, меншаму Сашку, Волечцы ды і пра меншага Юзіка не забыўся. Жонцы кавалак адрэзаў і сабе скарынка засталася. Толькі хацеў паспрабаваць гэту смакату, як разгледзеў ў сваёй скарынцы муху запечаную, нават вачам сваім не паверыў. Лыпаў-лыпаў вачыма, ды такая мужыка злосць узяла на жыда, аж млосна стала. Запрог тут-жа свайго Орліка, ды паляцеў у мястэчка з жыдам сварыцца. Залятае мужык у каму і з парогу крычыць на габрэя:
- Што ты прадаў мне, булкі з мухамі вырабляеш, ашуканствам займаешся, аддавай грошы!
Спужаўся гандляр, ды выгляду не падаў:
- Мужык, ты не крычы, мае караваі на ўсю гмiну вядомы, не магла там муха быць, паказвай што там!
- Зараз, зараз пакажу! - крычыць мужык ў адказ.
Дастаў з торбы акрайчык з мухай і паказвае жыду:
- Во, во, бачыш?
Паўзіраўся жыд на акрайчак і кажа:
- Мужык, дык гэта не муха, гэта зюм!
І з гэтымі словамі ўзяў муху, выкалупаў яе з булкі і праглынуў.
А мужык ледзь не знямеў ад такіх выкрунтасаў і біцца ужо хацеў с жыдам, але падумаў потым, чаго ж біць яго, нічога ж не дакажаш цяпер, яшчэ ў каталашку забяруць, так і паехаў дахаты ні з чым.


Рецензии