Пост

Вельмі шчыра пасцілі раней. У святы пост вернікі сапраўды выконвалі ўсе царкоўныя правілы стрымання. Скаромную ежу толькі ужывалі. Вядома, цяжка было насыціцца ад посных страваў. Камора з харчовымі запасамі заўседы была ў гаспадыні на замку. Ежы мала – адкрый дзверы, то дзеці за дзень усё павыцягваюць, а далей што, з голаду паміраць? А дзецям вядома ж, хочацца пад’есці чаго пасмачней і пасытней, таму так і захоўвалі свае харчы гаспадыні. І вось здарылася аднойчы такая гісторыя.
Набегалася з ранку гаспадыня. То каля печы, то каля хлевушка, то з вуліцы, то на вуліцу. Адчыніла камору, узяла што трэба, дзверы прытуліла, ды і пабегла далей работу рабіць. А cынок бачыць, што камора адкрытая, а есці ж хочацца, вядома – пост, ад капуты кіслай адной сыты не будзеш, то ен і заскочыў туды, ухапіў квалак сыру і пабег дзе схавацца ды з’есці смакату. Забег за хлевушок, прысеў, ды пачаў ласавацца. А тут, як назло, мужык праходзіў, ды убачыў гэта. Як гаркне:
- А што тут робіш? – ды і пайшоў да гаспадыні расказваць, што убачыў. Сядзіць хлопец ні жывы, ні мертвы. І сыр той у горле стаў, не лезе больш.
Расказаў мужык гаспадыні, што убачыў хлапца яе за хлевам, як той сыр там еў і пайшоў далей. А гаспадыню злосць узяла, гэта што ж такое, не зачыніла камору, дык улез адразу, ежу з хаты вынес ды сядзіць за хлевам есць, ды яшчэ ў пост. Я яму пакажу! Схапіла кол нейкі, ды пабегла малога біць. А той сядзіць, вачыма лыпае, вядома ж, вінаваты, ды яшчэ як. Падбегла маці да сына і давай яго розуму вучыць палкай, і так, і так яму, і па спіне, і па сраццы, добра згасіла, каб запомніў, як не трэба рабіць. Пабіла малога, а ен раве немым голасам, корчыцца на траве. Са злосці кінула палку, ды пашла дахаты. Закруцілася зноў у справах сваіх, вядома ж, гаспадарка. Колькі часу прайшло, глядзіць, а малога няма, не ідзе дахаты, ну, думае баіцца, каб яшчэ раз не папаўся пад гарачую руку. А тут і вечар, ноч хутка, а малога ўсе няма і няма. Неспакойна на душы стала маці, пайшла шукаць сына. Знайшла там дзе і пакінула – цэлы дзень хлопец за хлевушком праляжаў, не змог падняцца. Расплакалася маці, пачала абдымаць ды цалаваць кроўку родную, а ён толькі вочы крыху адплюшчыў ды зяхае цяжка. Занесла сына дахаты, пачала націраць лекамі ды травамі адпайваць, а малому лепей не робіцца. Прамучаўся ен два дзянькі, а на дрэці Богу душу аддаў. Загаласіла маці немым голасам, валасы на галаве сабе рве, праклінае мужыка, які пра сына расказаў, але малога больш не вярнуць.


Рецензии