Грэшнiца

Адна жанчына скардзіцца ў спавядніцы ксяндзу:
- Пане ксёндз, я такая грэшніца, такая грэшніца! Толькі вам саспавядаюся, а яшчэ камунію не прыму, а ўжо награшу!
-Якім чынам? - цікавіцца ксёндз.
-Ай, выйду са спавядальні, і кожны раз на некага пагляжу, абгавару самой сабе. Думаю, то нехта не так сядзіць, то нехта не так моліцца, ці не так адзеты. Атрымліваецца нельга мне камунію прымаць.
- То каб сення вы не паспелі зграшыць, давайце я вас першую прычашчу, дамовіліся? - пытае ксёндз.
- Добра, ксендзе, добра! - адказвае жанчына.
Прыйшоў час прычашчацца, як і дамовіліся, ксёндз першай збіраецца прычашчаць жанчыну, перад гэтым пытаецца ў яе:
- Ну як справы, не паспелі зграшыць?
- Паспела, ксендзе, - усхліпвае жанчына.
- А што здарылася?
- Дык вось стаю і думаю, і які гэта чорт мяне сюды першай нясе?


Рецензии