Беларуская нацыянальная iдэя, на беларускай мове

                Нацыянальны заняпад пачынаецца з таго, што асобныя чалавек губляе пачуцце асабiстай нацыянальнай годнасцi. Для Беларусi – гэта адвечная праблема, якую немагчыма хутка вырашыць, бо простаму беларусу цяжка сабе ўявiць, што ён можа быць вольным i незалежным. Магчыма, што на генэтычным узроўнi iснуе нейкая забарона, нават разважаць аб гэтым. Што ж Беларусь перажыла некалькi падзелаў, якiя не проста пералiчыць: тры падзелы Польшчы, далучэнне Заходняй Беларусi да Польшчы, Усходняй да Расii, а потым яшчэ далучэнне Заходней Беларусi да СССР, перадзел тэрыторыi пасля другой сусветнай вайны.  I кожны раз, простаму чалавеку трэба было прыстасоўвацца да новых умоў жыцця, i ўнутры сябе выпрацоўваць новыя варыянты ўзаемадзеяння з новымi дзяржаўнымi структурамі, законамi, ідэалогіяй, якiя незаўсёды былi яму зразумелыя. Так што на першы план выступала адна-адзiная задача – выжыць у новых умовах атачэння.   

                І вось зараз, пасля развалу СССР, якi некалi ўспрымауся большасцю насельнiцства не толькі Беларусі але і ўсёй былой імпэрыі, як магутная дзяржавай з непераможнай iдэалогiяй, якая мэтанакіравана вытраўляла нацыянальныя асаблівасці ўсіх нацый дзеля таго, каб стварыць, так званую, «савецкую» нацыю. Гэтая ідэалогія адрывала асобу ад індывідуальных, нацыянальных асаблівасцяў і гістарычнага мінулага. Што адсякала амаль усю тую частку агульнай мiравой гісторыі, якая не ўпісвалася ў савецкую дзяржаную ідэалогію. Гісторыя для савецкага (а калi не адлучацца ад закранутай тэмы - то беларуса) чалавека фактычна пачыналася з сямнадцатага году. Так ўсе i было. Дзiўна тое, што i сення гiсторыя як навука, кожны раз перапiсваецца пад таго цi iншана кiраўнiка дзяржавы. Так i хочаwца задать простае пытанне - гiсторыя гэта навука, цi збор казак для чарговага цара цi царка?

                З пачаткам перабудовы і галоснасці, адбыўся ўсплёск нацыянальнай самасвядомасці ў пэўнай часткі насельніцства, скажам проста ў той яе частцы, якая яшчэ задавала сабе такія пытанні, як «Хто я такі? Адкуль выйшаў і куды іду?» Былая магутная імпэрыя, якая і сапраўды была моцнай і магутнай у мінулым, пачала ўспрымацца людзьмі, як дзяржава пабудаваная на жаху і ўціску. Амаль кожны асобны чалавек раптам усвядоміў, што ўся савецкая ідэалогія фактычна пабудавана на хлусні, а ідэя бязкласавага грамадства, проста казачка для «быдла», выдуманая класам вышэйшай партнаменклатуры. Людзі, што згубілі ў імгненне грошы на чорны дзень, перасталі верыць у тое, што імпэрыя можа нешта гарантаваць простаму чалавеку.

                Асобныя палітыкі яшчэ і сёння лічаць, што імпэрыю развалілі ў Белай вежы, але ж гэта хлусня, яе разбуральнікі ў той самы час сядзелі ў Крамлі. Проста некаму і зараз трэба, каб не паказвалі пальцам на яго, і гэта перш за ўсё тыя “новыя дэмакраты”, якіv адыйшлі заводы, гарады і параходы. І перш за ўсё, гэта тыя самыя партнаменклатуршчыкі, якія потым сталі гаспадарамі ў «новай дэмакратычнай дзяржаве». І генсек, які ўвасабляў сабой агульнае імкненне вышэйшай партнаменклатуры - быць вышэй папярэднікаў, якія адгарадзіліся ад усяго свету жалезным занавесам. Новым партнаменклатуршчыкам хацелася нечага большага, хацелася быць больш прасунытымі і адкрытымі Захаду і Амерыцы. На нейкае імгненне яны забыліся пра тое, што інтарэсы дзяржавы, ні як не супадаюць, як з іх асабістымі інтарэсамі, так і з інтарэсамі Захаду і Амерыкі. Яны могуць у нечым быць блізкімі, але ніяк не могуць супадаць. Розныя ідэалогіі разуменння свету пачалі актыўна супраціпастаўцляцца, што прывяло к поўнай дыскрэдытацыі так званай савецкай ідэалогіі.   

                Сёння беларусы крыху разгубленыя тым, што незалежнаць прымушае думаць аб тым, што будзе заўтра і апірацца толькі на свае асабістыя сілы. І хаця беларусы ніколі не вылучаліся тым, што былі лідэрамі ў вялікай імпэрыі, сёння ім пыходзіцца браць на сябе адказанасць за сваё будучыню. А гэта вымушае думаць і аб агульнанацыянальнай ідэі, і аб дзяржаўнасці, і аб незалежнасці, і аб сваіх саюзніках, і аб сваіх ворагах. Самае складанае пры вырашэнні ўсіх гэтых пытанняў у тым, што гістарычнае мінулае Беларусі не можа даць ні мадэляў для пераймання, ні трыдыцый. Усё прыходзіцца переасэнсоваць, і гісторыю грамадства ў агульным, і свядомасць кожнага асобнага чалавека. Але ж самае дзіўнае тое, што беларус ніколі не быў ні манархістам, ні дэмакратам, нават казкі беларусаў, не на столькі  напоўнены дзівосамі пра добрых цароў і каралёў. А паны (па русску – “господа”) ўспрымаюцца грамацкай свядомасцю, як эксплуататары i прыгнятальнікі.

                Беларус ніколі не верыў у тое, што заўтра будзе лепш, ён заусёды мог разлічваць толькі на сябе, на свае сілы і магчымасці. Успрыманне ўлады для беларуса гэта тая самая неабходнасць, якае існуе і заўсёды будзе існаваць, ці крыху лепшая, ці крыху горшая – але будзе. На тое, што гэтая самая ўлада будзе справядлівай беларус ніколі не спадязваўся. Тутэйшай нацыянальнай улады ў беларусаў ніколі не было,  ўсялякая ўлада ўспрымалася беларусамі, як нешта часовае, што існуе на працягу нейкага часу, а што будзе потым, таго нават Бог не скажа! Можа менавіта такое стаўленне да ўлады дазволіла беларусам перажыць усе выкрунтасы гісторыі. Перажыць каралёў, цароў, генсекаў і дачакацца ўрэшце свайго сялянсканга прэзідэнта, які ўвасабляе ў сабе ўсе рысы неабходныя сучаснаму лідэру нацыі. Сацыялістычныя ідэі, што ў свой час ахапілі свядомасць грамадства, тут не вельмі доўга трымаліся на высокім узроўні, бо адносіны чалавека, селяніна і зямлі былі той асновай, якая і вызначыла ў канечным зыходзе адносіны грамады да новых ідэй улады. І як толькі пачалі ствараць калгасы і адбіраць зямлю, якая яшчэ ўчора, была нечым дадзеным Богам, большасць беларусаў зразумела, што ў новых умовах трэба будзе шукаць і новыя адносіны з уладай. І беларусы прызвычаіліся не толькі працаваць у калгасе на уладу, за праца-дні, якія амаль ніколі не паратвараліся ў грошы, але і на сябе, на тым самым маленькім кавалачку прысядзібнага надзелу.

                Уся папярэденяя гісторыя Расійскай імперыі, а таксама той яенай ускраіны, што называлася Паўночна-Заходні край, рыхтавала тыя самыя значныя змены, што прынеслі пасля Кастрычніка бальшавікі. Сацывялізм аказаўся той самай ідэяй, якая чакалася грамадствам, толькі ж на самой справе прадэкларыраваны сацыялізм аказаўся вельмі далекім ад таго, які стварала тут рэальнасць. Вобраз народнага цара У.І.Леніна аказаўся зразумелым і блізкім любому простаму чалавеку, тым больш, што абяцанне даць кожнаму чалавеку зямлю ўзвышала гэтага чалавека да нябесаў. Але жыццё паказала, што варыяцыі на тэмы сацыялізму ў рускай версіі, аказаліся хрысціянска-імперскай версіяй абъяднання розных народаў і іх мэтанакіравання на здзейснянне сусветнай рэвалюцыі, што сёння не менш актуальна ў версіях ісламскіх фундаменталістаў. Але ж гэтая хрысціанска-імперская мадэль на нейкім этапе перастала забяспечваць перш за ўсе вышэйшую пратыйную эліту, якой раптам стала цесна ў рамках імпэрыі, бо яе памкненні ўсе больш накіроўваліся ў бок Захаду ці Амерыкі, якія здаваліся цаліной для рэалізацыі абітных патрэб і матываў. Вось тады і ўзнік кліч – узбагачацца!

                Такім чынам узнікла новая мадэль камерцыялізацыі грамадства і экалагічнай бяспекі, якая сугучна ідэям і мадэлям, што разгортваліся на Захадзе і ў Амерыцы. Камерцыялізацыя постсавецкага грамадства адбылася., але ж яна пачала супячрэчыць мадэлі экалагічнай бяспекі. Большасць грамадства ад камерцыялізацыі нічога не атрымала, акрамя пагаршэння ўмоў жыцця і існавання. Згублена было многа не толькі грамадствам, але і дзяржавай, якая не здолела выпрацаваць мадэль для перамен і асабістага развіцця, якія б не разбуралі таго, што існавала. У СССР не знайшлося той, абъядноўваючай сілы, якая б заахвоціла ўсіх, на любым узроўні. Можа такая мадэль і існавала, але ж яе разуменне было настолькі аднасэнсовым на розных узроўнях. Сутнасць гэтай мадэлі была ў тым, што жыць лепш хацелі ўсе, але адны за кошт асабістых рэсурсаў, а іншыя за кошт рэсурсаў адабраных, ці переразмеркаваных у працэссе ўвядзення новых змен. Тым больш, што гэткі вопыт у большасці наменклатуры ўжо быў. Гэты перадзел па сутнасці разбурыў усё тое, што некалі было магутнай і моцнай дзяржавай. Пры гэтым процістаянне Усход-Захад было падменена, перш за ўсё, процістаяннем Расія і былыя Савецкія Рэспублікі, якія атрымалі незалежнасць а з ёю і пэўныя амбіцыі. Некаторыя палітыкі лічаць, што прадрымальніцства выступае як новая форма сацыяльнага лідэрства для шэрагу новых самастойных краін. Але ж, ці зможа прадпрымальніцкі поспех гэтых краін быць рэалізіваны без Расеі?

                Ці зможа беларускі народ прыняць тую сацыяльную сістэму, якую сёння навязвае нам новае жыццё. Як яно ўсё гэта ўспрымаецца простымі людзьмі? Канкурэнцыя, камерцыялізацыя, вера ў Бога, але ж чамусьці не так ужо і задаволены сёння новымі законамі жыцця нават тыя партыйныя функцыянеры, што ўчора падтрымлівалі перамены. Ці не заціх у здранцвенні народ перад жахам таго самага ўсяго новага, што ніяк не ўспрымаецца ягонай душой? Колькі прыйшлося сцярпець у мінулым стагоддзі і колькі прыйдзецца яшчэ сцярпець, каб дачакацца новага добрага жыцця? Ці ведае хто гэта? І чаму ўсе мы сёння так баімся быць беларусамі, гаварыць на роднай моыве, што нават жахнуліся ад самой такой думкі, што заўтра ўсе наўкола загавораць па-беларуску. Ці не таму чыноўнікі паўсталі сцяной каб такого не было ніколі?

 

22.12.2002 


Рецензии