Курган славы

Бачыш, сонейка выйшла з-за хмары               
Азарыла вясновую даль.               
Бачыш, помнік стаіць на кургане               
І блішчыць яркім светам медаль.               
Помнік той—успамін аб мінулым,               
Аб вялікай, крывавай вайне,
Аб загінуўшых слаўных людзях,
Што  ляжаць цяпер тут у цішыні.
Колькі іх на зямлі беларускай
Палягло, каб мы добра жылі?
Каб фашысцкія ворагі-каты
Не хадзілі па нашай зямлі!
Шэсцьдзесят сем гадоў мінавала
З  той крывавай і страшнай вайны,
І цяпер у нас чыстае неба,
Бачым мы каляровыя сны.   


Рецензии