Час на беларускай мове

Час. Толькі час.
Справядліва рассудзіць нас.
Так бывала ўжо не раз. Так будзе!
Час. Толькі час.
На пытанні дае адказ.
І пакажа, хто варты з нас,
Людзі!

Гаддзінік б’е, як сэрца ўва мне:
Каму душу? Святым ці сатане?
А можа ўсё мне сніца? Увачавідкі -
Марыянетка я? І хтось за ніткі,
Кіруе маім лёсам і жыццём?
Аднойчы гэта стане адкрыццём…

Час. Толькі час
Жыццё пакажа без прыўкрас
Паветра ці патраўны газ удыхнеш ў грудзі?
Час. Толькі час.
Наперад ведае пра нас.
Згадае пра грахі не раз. Рассудзіць.

Гульня ці не? На яве ці сне?
Каму любоў? Ц і па чыёй віне
Яе няма? Ці чары і маліты
Не вартыя нічога ў гэтай бітве?
Каханне–магія людзей. І з іншых сфер
Звышсілы іншыя не ўмешваюцца, вер!

Час. Толькі час.
Ён няўмольна сжывае нас
Так было сто вякоў да нас. Так будзе!
Час. Толькі час.
Нам адкажа, як кожны шанц
Скарыстаў: след пакінуў, ці мо набрудзіў...


Рецензии