Памятае неба

Памятае неба, як ўсё было.
І няма патрэбы верыць ў Яго,
Верыць ў каханне,
Верыць у зорны час.
Гэта пакаранне створана для нас:
Не спыніць імгнення, - апячэш руку
У агні, ад тлення. І ў адну раку
Двойчы не заходзяць, бо не хопіць сіл:
У гэтай прасторы,
Тонем, як у моры...
Са скалы - без крыл.
Так, да пабачэння. Ведай назаўжды:
Я чакаю вечнасць. Колькі зможаш ты?
Пражыві імгненне вартае жыцця,
Ты мае сумленне, нітка з небыцця...
Я таксама помню, кожнае з тых слоў,
Твой пяшчотны дотык, да якіх высноў
Мы з табою разам сэрцамі дайшлі:
Божым наказам
Навекі разам
Верныя б былі.
Але мы асобкам. Ці было ўсё сном?
Бог мяне алоўкам перакрэсліў зноў.
Не паспець прызнацца, - значыць ўначы:
Удваіх застацца цноту зберагчы,
Зберагчы сакрэты, і заўжды чакаць.
З першай цыгарэтай ціха паміраць...
І чакаць да скону.
Здрадзіць не змагчы
Помніць твае словы.
У сэрцы зберагчы..
Так, да пабачэння. Ведай назаўжды:
Я чакаю вечнасць. Колькі зможаш ты?
Спраўдзіць абяцанні трэба праз гады.
Зносіць пакаранні,
Зберагчы каханне
Я змагу праз вечнасць. А ці зможаш ты?


Рецензии