Здарэнне

                Здарэнне.               
                Некаторыя лiчаць усё гэта хлуснёй,
                але я веру, што ўсё так яно i было.

Мацьвей вярнуўся дадому позна, доўгi, крывы i перакошаны. На яго твары быў адбiтак штодзённай п’янкi і агульнага нецвярозага жыцця. У зубах капцiлася апошняя цыгарэта, у руках, амаль што пустая шклянка з этыкеткай “Два буслы”.
- Iдзi кладзіся спаць, прыблуда!!! Выкрыкнула мацi, ды  адабраўшы цыгарэту i шклянку, штурхнула яго ў накiрунку ложка. Доугае яго цела расплылося i выпрасталася аж да самай ранiцы.
Прачнуўшыся i расплюшчыўшы вочы ён доўга не мог зразумець сэнс прыгожага, рознакаляровага сну, якi ён бачыў гэтай ноччу. Ён бачыў двух буслоў, якiя зляцелi з гнязда старога дуба i ўзнеслiся ў самае неба, скрозь хмары, праз  якiя нябесным светам падалi промнi сонца, такога яркага, прыгожага i цёплага, якога Мацьвей не бачыў нiколі ў сваiм жыццi.
- Схадзi па ваду, мацi, я піць хачу!
- Трэба было ўчора менш гарэлку глытаць, сам iдзі, выгадавала ж сына, што ў сорак год не можа вады прынесцi з калодзежа.
Накiнуўшы пацёртыя порткі ды кашулю, Мацьвей выйшаў у двор. Стаяла пякельная жара, сонца сляпiла вочы і ад гэтага было  яшчэ болей. Бягом да калодзежа, трэба напiцца раз, i на ўсё жыццё, бiлася ў галаве адна думка… Эх, калi б была тая вада, якой глынуўшы, не тамiла б смага.
Ён хутка збегаў на другi канец вёскi, і прыцягнуўшы ў руках вядро вады, прысеў ля  старога дуба. У руцэ яго была вада, якую ён прагна глытаў, не могучы спатоліць сваёй смагi. Раптоўна, звонам у сэрдца ўеўся страшны, пякельны боль, перад вачыма паплылi вобразы, падзеi, з розных старонак жыцця. Нараджэнне, юнацтва, першае каханне… Усе яго п’янкi  ды душэўны бруд. Вось, зараз, ён сядзiць ля дуба, схапiушыся дужымi рукамi за слабое сэрца. На памяць яму прыйшоў сённяшнi сон, i расплюшчыўшы вочы, ён нiбыта апынуўся ў iм. Вусны -  хутка шапталi малітву каяння, з вачэй цяклi гарачыя слёзы. Прабач мяне, Божы Сын, прабач за тое, што пражыу жыццё як жадау. Пробач мяне святы Бог, адпусцi мне мае грахі.  Шэпт перарастаў у крык душы…. На двор хутка выбегла перапалоханная мацi…
- Чаго ты, чаго ты… Што здарылася? Дапiўся… Прамовiла мацi, апусцiўшыся на каленi ад стомы ды нечаканасцi.
- Матуля, прабач мяне, я быў дурным сынам. Я… I тут, ён шырока адкрыў вочы i сказау :
- Мацi, Ён такi прыгожы, светлы i цудоуны… Не такi, як на абразах… Любячы і прыгожы…. Яго немагчыма намаляваць, Ён – Бог, разумееш? I Ён дараваў мне мае грахi, разумееш?
Гэта былi апошнiя яго словы. Глыбокi ўздых i выдах…
Два буслы ўзнялiся ў нябёсы, паважна махаючы доўгiмі крыламi. Яны панеслi душу Мацьвея да нябёс, дзе была i ёсць тая вечная крынiца жыцця i любові.          07.03.2013.


Рецензии