Касм чны месяц
Жыццё ілюструе, што і космас будуць асвойваць не якія-небудзь супермэны, а самыя простыя людзі… (Юрый Гагарын)
Скульптар Івана Міско праводзіць далонню па вільготнай гліне, з пяшчотай, як звычайна праводзяць далонню па твары каханай жанчыны. Здаецца, яна вось-вось ажыве, устрапянецца ад дробных кропель вады, што шчодра сыплюцца на яе з пульверызатара... Гэта Валянціна Церашкова, дакладней яе касмічны вобраз… А за акном яшчэ нясмелая вясна, пара, якая акрыляе. І цяпер ўжо не здаецца выпадковым, што чалавек ўпершыню зрадніўся з касмічнай прасторай менавіта вясною, 12 красавіка 1961 года…
Складана падлічыць, колькі немаўлят пасля былі названыя Юрыямі ў яго гонар першага касманаўта Юрыя Гагарына. Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак — нашы землякі, якім таксама пашчасціла адчуць стан бязважкасці і ўбачыць касмічную прыгажосць. Вясна 2013, ізноў, як і 52 гады таму, беларусы чакаюць касмічных навін: на Зямлю пасля доўгага касмічнага падарожжа вяртаецца касманаўт Алег Навіцкі. Таксама беларус па паходжанні: нарадзіўся ў Чэрвені.
— Я ўжо ўяўляю, як будзе выглядаць скульпттура Алега, але пакуль гэта тайна. — Інтрыгуе Іван Міско. — Алег неаднаразова бываў ў маёй мастэрні, і абяцаў заехаць пасля касмічнага палёту, каб пакінуць аўтограф. Раней ніяк, — верыць ў прыкметы. Хто б гэта мог падумаць, што з космаса можна будзе патэлефанаваць са звычайнага мабільнага тэлефона? Каб я такое сказаў гадоў пяцьдзесят таму, мяне б палічылі дурнем… А Алег Навіцкі мне тэлефанаваў, і расказваў як гэта: па-за планетай. Уявіце сабе: “На тоненькай нітачцы на навагодняй ёлцы вісіць крохкі шарык з празрыстага шкла. А асцярожна прыўзнімаеш яго на далоні, а затым адпускаеш руку. І шарык пругка спадае ўніз… Доля секунды, імгненне… Ты з намаганнем праглытваеш сліну, што здаўлівае горла прадчуваннем таго, што нітка можа абарвацца і чароўны перадсвяточны настрой разаб’ецца на друзачкі. Але шарык ўтрымаўся. Ты з палёгкай заплюшчваеш вочы, і адчуваеш, што тваё сэрца, як і гэты шар зараз матляецца на такой жа нітачцы. Пад табою няма апоры. Ты ў стане бязважкасці. Гэта вядомае толькі закаханым і касманаўтам…”
Дзіўнае ўражанне накатвае ў майстэрні,(што, дарэчы, знаходзіцца у верхнім горадзе на Нямізе, амаль побач з тым месцам, дзе раней размяшчалася наша рэдакцыя): касмічныя ўспаміны ў сэрцы скульптара ўвасабляюцца ў зорныя вобразы. У майстэрні пануе дух творчасці, і прысутнічае часцінка душы кожнага героя скульптуры. Іван Міско не любіць тварыць па фота, яму абавязкова патрэбна сустрэцца з чалавекам, важна адчуць яго, зазірнуць ў вочы, адчуць характар і душу. Тады работа будзе сапраўдная, амаль жывая. — дзеліцца сакрэтам мастак. І ў гэта не магчыма не паверыць, ты стаіш заварожана ля меднага Пятра Клімука ці Юрыя Гагарына ўзіраешся ў гэты позірк, разумееш што ў гэтым твары гісторыя і сімвал цэлага касмічнага пакалення. Што менавіта гэты агенчык ў вачах, жыццялюбства, шчырасць — наўлепшыя якасці ўвасобленыя ў адным чалавеку дазволілі ім стаць абраннікамі лёсу. Што невыпадкова сярод ўсіх прэтындэнтаў абралі менавіта іх.
Космас — гэта далёка не рамантыка, гэта неверагоднае жаданне пабачыць краявіды і родных, сум па звычайнай хатняй ежы. Усё адчуваецца нашмат інтэнсіўнёй, кожная дробязь, на якую б не звярнуў ўвагі на зямлі цяпер становіцца важнай… Важнай, як дэталь, ў скульптуры. Ці пазнаў бы хто Гагарына без яго зорнай ўсмешкі? А Манро без радзімкі?
Гляжу на рукі мастака, яны па-асаблівмау мякка працуюць з глінай, нібыта гэта і не гліна зусім, а чалавечая скура. І здаецца на маіх вачах нараджаецца шэдэўр. Так, толькі адзінкі могуць спазнаць касмічнае шчасце, але ў кожнага ёсць шанц ўбачыць і адчуць неверагодную веліч касманаўтыкі, дакрануцца да легенды і пачуць шыкоўныя касмічныя гісторыі ад скульптара Івана Міско, убачыць больш за сотню вялікіх аўтографаў, а, калі пашчасціць, то і спаткаць ў майстэрні каго-небудзь з касманаўтаў. Проста ў красавіку душа прагне не толькі кахання, але і касмічных адкрыццяў, а каб трапіць ў музей, дастаткова толькі сказаць сябрам вядомае Гагарынскае : “ПАЕХАЛІ”.
Таццяна Сарока
Свидетельство о публикации №213041201715