Злыдня

У дзяцінстве бабуля палохала мяне Злыдняй. Злыдня, казала бабуля, мае свіны лыч, доўгі хвост, капыты і рогі. Я яе не бачу, але яна заўсёды знаходзіцца дзесьці побач і ўважліва за мной назірае. У руках Злыдня трымае блакноцік і аловачак. І кожны раз калі я, маленькая дзяўчынка, учыняю што-небудзь нядобрае, Злыдня вельмі радуецца. Кожны мой благі ўчынак Злыдня старанна  запісвае ў свой блакноцік. І чым больш дрэнных учынкаў я раблю, тым больш радуецца Злыдня. А блакноцік, у якім занатаваны мае дрэнныя ўчынкі, Злыдня  калі-небудзь аднясе Самай Галоўнай Злыдні. Што здарыцца далей, бабуля не ўдакладняла, але зразумела было, што нічога добрага.

Гэтая гісторыя мяне вельмі ўразіла. Я часта думала пра Злыдню, якая нябачна сноўдаецца дзесьці побач і ўсё запісвае, запісвае. Неўзабаве Злыдня мне прыснілася. Яны выглядала менавіта так, як яе апісвала бабуля: з капытамі, рогамі і хвастом. Злыдня вісела ў паветры пад столлю, глядзела на мяне і хмылілася. Злыдня трымала ў руках блакнот і аловачак, і запісвала, запісвала.

І тады я, раззлаваўшыся, накінулася на Злыдню, схвапіла яе за хвост, сцягнула на падлогу і адабрала ў яе блакнот і аловачак.  Блакнот я парвала на шматкі, а аловак паламала напалам і кудысьці выкінула.

Больш Злыдня мне не снілася. Але я ведаю, што гэта быў усяго толькі сон. Насамрэч Злыдня нікуды не падзелася. Я яе не бачу, але яна і дагэтуль стаіць дзесьці побач і ўсё запісвае, запісвае…


Рецензии
Улыбнуло) Очень правильно поступили))
С теплом,

Ратш Любомиров   17.11.2016 23:09     Заявить о нарушении
ОНИ всё видят и фиксируют))
Спасибо за отзыв!
Влада

Нероли Ултарика   18.11.2016 08:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.