Блакiт, якога няма

Блакiт, якога няма
Кацярына Глухоуская

***

Прабач, сынок, сыходжу без жаданьня.
Прабач, сынок, сыходжу без тугі.
Хай маці-мачыхай майго жагнаньня
Цьвітуць твае, нязбыўныя лугі.
Глядзі вышэй: вось неба – гэта мара!
Але прашу: ты не ўзьлятай дарма.
Як горка, мілы, як жа гэта марна -
Адчуць: сінечы ў іх зусім няма.
*
Мне Бог сказаў: бо тое без патрэбы.
А я Яму: "Бяры! Усе дары!
Вярні мне толькі неба. Толькі ў неба
Вялікі свой падман – блакіт – вярні".
24.04.2013 г.


Рецензии
Господа! Согласно правилам белорусской орфографии, добавлять мягкий знак где попало - это ошибка. Жаданне, цвятуць - вот так!

Владимир Еремин   03.01.2019 11:04     Заявить о нарушении