Птушыны схiл

Птушыны схiл
Кацярына Глухоуская

Па-над зямлёй заб'ецца птушка талая -
Бялюткі сьнег на кветкі ды траву.
Такіх жывых даўно не сустракала я,
Бо я між птушак болей не жыву.
А вось яна – расой сьцякае перайка, – 
А вось яна – блішчыць вада ў вачах, –
А вось яна – крылом абсягі зьмерай-ка! –
А вось яна свабодная ў плячах.
 Прыгнецца так сваёй танюткай выяю,
Растае хай – народзіцца пасьля.
Туманны плёс – аблокамі завыю я,
І цішынёй агорнецца зямля.
Маё сьвятло, мая нямая птушачка –
Бяліць, як хмель, крылом драты, платы –
Не тай, не тай, не раставай, каб гушкацца.
Не тая я, не тая болей ты.
А над зямлёй, над небам зьзяюць зорачкі,
Цьвіце вясна і б'ецца лета ў пыл.
Мая душа – патыліцай на ўзгорачку –
Да птушак рвецца на магільны схіл.


Рецензии