Суцяшэнне

Адчуй, мой сябар, як цудоўна
Срэбны тут раўчук цурчыць,
Як свішча салавей дзівосна.
А ты - ў нудзе сваёй адзін.
Глядзі: якой красой ў пустыне
Кветкі расквітаюць і растуць,
Водары ільюць па ўсёй даліне
І рос халодных вільгаць п'юць.
Удалечыні там ціха і прыемна
Раскінулась бярозы цень,
І свеціць небасхіл уцешна,
Усходзіць ціха божы дзень.
Там вясновы, жвавы ветрык
Гуляе, забаўляецца з вадамі,
Зычліва шэпчацца з лістамі
І дарыць ласкамі ён кветку.
Глядзі: на рознакаляровым поле
У жыцця гасціць дзіцячы рой
Ў бестурботнай радасці на волі;
І толькі ты ізноў з нудой сваёй...
Развесялісь!.. Прачнісь душой
З прачнуўшайся для нас вясной;
Хоць юнацтва шчасцю прысвяцім!
Ах! Ці доўга мы ў жыцці гасцім!..

Пераклад з А.В.Кальцова


Рецензии