Грундвальд наадварот
Сабраліся неяк менскія ДАІшнікі* на сход, бо паставілі над імі кіраваць грамадзяніна з польскімі
каранямі і зайздраснымі пачуццямі да дзейнасці польскага прафесійнага саюза "Салідарнасць" у часы
сацыялістычнага таталітарызму. Смякнуў той кіраўнік, што з мясцовым таталітарызмам адным не саўладаць,
і прапанаваў падначаленым паклікаць на дапамогу з розных польскіх гарадоў дастаткова розных па
прафесіям польскіх грамадзян, упэўненых у шкадлівасці таталітарызму ўвогуле, як адной асобы, так і адной
ідэі, хоць з якога бока свету. Абгрунтаваў гэта ён сваім, абмежаваным дысцыплінай і табельнай зброяй падначаленым тым, што не дарма імі кіруе.
І вось неяк раніцой,( бо КДБ** лукашыскае ўсё ж ткі не дарма хлеб свой спажывае) сабраліся на плошчы Свабоды дзьвесці узброеных АМАПаўцаў*** з аднаго боку, і дзьвесці ДАІшнікаў са сваймі дубінкамі з другога боку.
А перад сабой ДАІшнікі паставілі СТО польскіх грамадзян, на якіх амаль адразу паляцелі гумавыя кулі АМАПа.
Падыйшоў польскі сваяк кіраўніка ДАІшнікаў да яго ж, як калісьці Вітаўт да Ягайла, і кажа,- давай пачынаць.
Той маўчыць, а палякаў гумавымі кулямі калечаць. Ну што рабіць таму сваяку? Наперад закрычэў ён дзесятку-дзьвум польскіх
лісапедыстаў на роварах з дымавымі шашкамі. Паляцелі тыя па ўскрайку, па-бальшавицку. Пакасілі іх кулі гумавыя і шыпы раскінутыя, але некалькі шашак мэты дасягнулі. Дым на баку амапаўцаў пайшоў. Кінуўся сваяк да галоўнага
даішніка зноў, а той ізноў маўчыць. Тады ўжо сваяк скамандаваў галоўнай частцы палякаў - наперад! Пабеглі тыя некалькі дзясяткаў палякаў наперад. Але ж не дурныя каб кідацца на шчыты з дубінкамі. І давай пакуль дым не рассеяўся зусім закідваць
АМАПаўцаў то поліэтыленавымі мяхамі з невялічкімі шарыкамі,пластмасава-металічнымі, то "лялькамі" з быццам бы цьвёрдай валютай, а тое і проста давай пырскаць фарбай з балёнчыкаў. Бачаць тыя АМАПаўцы, хто шчэ быў здольны бачыць праз заляпанае шкло і дым, што справа дрэнная. Ну і кінуў тады іх камандзір іх у наступ. Шмат палякаў тады страціла прытомнасць, бо АМАП ёсць АМАП!
Як калісьці і крыжаносцы.
Але ж і АМАП ня ўвесь ужо здольны быў рухацца як фаланга македонская. Параскідаліся па бліжэйшых кожнаму справах, бо перамога ж ужо амаль у руках, а адхеркацца, памыцца, ды палядзець на пачку
грошай бліжэй, калі кіраўнік таксама не надта бачыць хочацца больш.
Як бы там ні было, але падключыўшы увесь маючыйся склад, АМАП паціху прыціснуў палякаў да храма боскага на той плошчы Свабоды, дзе сямёра з Познані,як калісьці тры смаленскія харугвы-палкі, як высвятлілася за мехамі з пяском схаваліся і вучэбныя гранаты адную за адной кідаць пачалі, ды не зусім вучэбныя, а з запаламі, альбо з атрутнаватымі газамі. І нічога б не каштавала тых пазнанцаў паваліць таму АМАПу, калі б астатнія палякі спакою давалі; рады, як кажуць. Але ж гэтая свалата і насмерць не стаіць,і хавацца па менскіх кватэрах не збіраецца. А АМАПаўцаў пры справе ўсё меньш і меньш. Адныя сапраўдна аслеплі, другія закасілі, а трэція па шарыках раскіданых распаўзліся-распласталіся.
Карацей кажучы, неўзабаве з боку іншага храма боскага наляцелі раптам ДАІшнікі адным скопам, усяго та з аднымі дубіначкамі, ды і павалілі на ашфальт усе рэшткі АМАПу, якія не маючы дакладнага зроку і ног не паспелі збегчы на другІ бок прашпекта.
Вось такое мне распавёў Я.Купала неяк ноччу у сне, але праз верш, які я нажаль не паспеў вывучыць на памяць.
А я вось сам сабе думаў думаў, навошта было беларусам Маскву для палякаў браць, а Варшаву для маскоўскіх?
Ды і прыдумаў:
Каб Мінін з Пажарскім Радзіму любіць навучылі, а Агінскі з Касцюшкай, ды й Пілсудскім таксама,- сябе паважаць!
*ДАІ - в СССР ГАИ, в России ГИБДД
КДБ - в СССР КГБ, в России ФСБ
***АМАП - ОМОН.
На фота "мінскі дом ураду" летам 1944-га,
спецыяльна падстаўлены нямецкімі асамі люфтваффэ і спа, разам з прылягаючымі жылымі кварталамі, пад бомбы лётчыц эскадрыллі, потым палка Грызадубавай, каб ажыццявіць падобны "парад" на толькі-толькі выгадаванай імі нянавісьці да СССР, як праціўніка Трэцяга рэйха (пад толькі ў чэрвені аб'яўленым імі афіцыйна беларускім белчырвонабелым сцягам, бо да гэтага моманту БССР ня мела аніякага сцягу)
Свидетельство о публикации №213061101301