Фантазёр 3

МІХАСЬ І ЦЁМНАЕ КАРАЛЕЎСТВА ЦМОКАЎ
Частка трэцяя
Як каралеўства стала цёмным

     Каралеўства наша не заўсёды было цёмным. Звычайнае каралеўства, якіх на адну паралель сотню адшукаць можна. Толькі ў ім не было іншага рамяства, як руду з зямлі дабываць ды затым у кузні з яе рабіць цудоўныя  бароны і плугі,  каваныя ўпрыгожванні. Слава пра нашых майстроў грымела і распаўсюджвалася далёка  наперад. Усё было добра да таго часу, пакуль не сустрэлася пад зямлёй рудакопам залатая жыла. З яе ўсё і пачалося.          Золата -  метал у працы непрыдатны.  Ён цяжкі вельмі і зношваецца хутка. Аднак упрыгожванні з яго атрымоўваліся  на славу,  ды і па кошце прадаваліся даражэй самых каштоўных рэчаў. У казне каралеўскай замест жалезных грошыкаў з'явіліся залатыя манеты і змяніўся ганарлівы народ рудакопаў.  З простых і адкрытых людзей ператварыліся  яны ў ненаедных збіральнікаў выгады і рэчаў. Сэрца і душа сталі жорсткімі. Але гора, як і павялося на свеце,  адно ніколі не ходзіць. Вось і пастукалася яно ў дзверы нашага Каралеўства кіпцюрамі  драконавымі. Так ужо павялося,  дзе золата там і цмокі рана ці позна з'явяцца. Жыла тая залатая ім заўсёды належала. Вось і ўмовы выставілі, маўляў, палова ўсяго здабытага і тая палова, што здабывацца на працягу тысячы гадоў будзе намі, павінна да Цмокаў адыйсці. Што тут адбывалася! Народ  ад прагнасці апошні розум згубіў, за мячы схапіўся, але цмокі і не думалі адыходзіць.
       Пачалася грандыёзная бітва. І колькі ўсё гэта працягвалася, многія і забыліся даўно. Гаспадар стары кожны год перамір'е прыносіў на кароткі тэрмін і мірыў бакі. А вось зараз занямог і не ў сілах  дапамагчы нам хоць не надоўга,  але спыніцца. Хаты ў сажы ад пажараў, сцены пачарнелі,  як і сэрцы людскія,  і стала раптоўна наша Каралеўства цёмным. І як вярнуць усё на ранейшае месца?.
 - Прыйдзецца табе, Міхась, справы твайго дзеда ў парадак прыводзіць. Вось які ты мудры, колькі кніг тоўстых прачытаў. Табе і прымаць рашэнне. Ну а дапамога ў гэтай справе табе не перашкодзіць - чалавечак павольна пакланіўся Міхасю, а маленькая істота радасна загаласіла:
 - Міхась выратуе Цёмнае Каралеўства і вызваліць цмокаў ад даўняга праклёну!
 - Так….-  падумаў Міхась -  Цікавая справа мяне чакае. Патрэбна схадзіць   у Каралеўства і памірыць варагуючыя бакі, вярнуць мір і спакой у гэтыя землі, а таксама жывым вярнуцца да дзеда? А не зашмат яму прыйдзецца зрабіць? Яшчэ і памагатыя ў яго будзь здароў: задуменны дамавік  і маленькі бездапаможны дракончык, які невядома адкуль узяўся. І каб адкінуць усе дурныя думкі Міхась адразу запытаў:
 - Дык як пойдзем? А можа паляцім?
І ён ласкава пагладзіў крылцы свайго маленькага сябра.
 - Навошта ляцець? -  забубніў дамавік -  Не ведзьмы, каб лётаць.  Ды і дапамога яшчэ не падрасла. Пешшу пойдзем, - ён адважна накіраваўся да засланкі,  што зачыняла цёмны лаз пад печчу.
Міхась рушыў за ім,  з кожным крокам адчуваючы, як памяншаўся ў росце.
 -  Што за глупства? - але ўжо перад печчу ён стаў па росце роўны з дамавіком.  Той, усміхнуўшыся, адхіліў  у бок засланку.
 - Ты, гаспадар. Табе і адкрываць -  і працягнуў хлопчыку цяжкі ключ з сіняга металу.
  У сухой цемры кружыліся маленькія парушынкі,  але самае дзіўнае, што  ўбачыў Міхась: 
трое розных па памеры і ашалёўцы жалезных дзвярэй.
 - Нашы справа -  падказаў дамавік - Ключ толькі да іх падыходзіць.
Ключ увайшоў мякка ў шчыліну, павярнуўся двойчы і ў сярэдзіне нешта пстрыкнула. Потым Міхася павалакло нейдзе ўгару з неймавернай сілай і ён страціў прытомнасць...

Сяргей Брандт, 20.06.2013


Рецензии