Казка пра медны злоты

     На Манетным двары адной паўночнай сталіцы з самай  раніцы панавала  незвычайнае святочнае ажыўленне. У гонар Дня Каранавання маладога імператара чаканілі тысячу новенькіх срэбраных  манет наміналам  у дзесяць злотых. Але перш чым запусціць складаны механізм у дзеянне, для праверкі галоўнага штампа,  выпрабавальная манета была адчаканена з простай меднай нарыхтоўкі .
     Манета атрымалася прыгожая, з двухгаловым арлом з аднаго боку і мужным профілем імператара -  з другога. Вось толькі не мела каштоўнасці сапраўднага злотага, бо была з чыстай медзі для пятакоў. Пакруціў яе ў руках майстар і паклаў убок,  на варштат, а па канвееры  цякла рака сапраўдных срэбраных  злотых і прамяні яркага сонца, адлюстроўваючыся ў ёй, напаўнялі Манетны двор яркім святочным бляскам.
     Новыя  імянныя злотыя былі раздадзены ўсім, хто знаходзіўся  на цырымоніі Каранавання. У імгненне вока ўсе яны сталі рэдкімі нумізматычнымі каштоўнасцямі. А вось пра выпрабавальную неяк і забыліся. Спачатку яна доўга ляжала на варштаце, потым пылілася ў скрынцы з іншымі непатрэбнымі рэчамі, і ў рэшце,  апынулася ў пенале аднаго беднага хлопчыка. Апынулася таму,  што яе атрымала маці хлопчыка ад несумленнага гандляра вуглём у выглядзе рэшты. Далей яе ніхто не жадаў прымаць як плату за малако і   гародніну. Так і засталася яна ў хлопчыка як непатрэбны хлам.
    Час бясконца бег наперад, хлопчык вырас і  скончыў на выдатна  школу, але вось грошай для таго, каб працягнуць далей сваё навучанне, ў яго не было. Але аднойчы ён неяк зайшоў у адну вельмі старажытную Краму, у якой  гандлявалі рарытэтнымі  і каштоўнымі рэчамі. Уладальнік крамы, чалавек сумленны і добры, убачыўшы, што яму прапануюць, не хітраваў і не хлусіў маладому чалавеку. Ён вельмі даходліва растлумачыў якую рэдкасць той мае і прапанаваў пасадзейнічаць у яе продажы на адным вельмі знакамітым аўкцыёне.
     Дамовіліся падзяліць сумленна і пароўну прыбытак ад яе продажу... і стукнулі па руках. А праз сем гадоў у гэтым горадзе адкрылася адвакацкая
кантора аднаго вельмі паспяховага прававога абаронцы. Кажуць, што ён заўсёды бярэцца за справу,  дзе кліент не ў стане заплаціць сам. І заўсёды выйграе працэс, таму што ў яго ёсць чароўная манета. Праўда гэта ці проста выдумка, я не ведаю, але адвакат гэты мне знаёмы і манету, звычайную медную манету, я  бачыў у яго на рабочым  стале. Іменна медную манету наміналам у дзесяць злотых, з двухгаловым арлом з аднаго боку і мужным профілем Імператара - з другога. Не заўсёды срэбра з’яўляецца даражэй простай медзі. Але часам і пяць  медных грошыкаў праз столькі гадоў могуць ператварыцца ў чароўныя,  калі вельмі ў гэта верыць і моцна хацець.

Сяргей Брандт,  22.06.2013               


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.