Сон старога камсамольца

 

 Ішоў дробны дожджык. Але ў парку было надзвычайна шмат людзей нават дзеля сонечнага цёплага вечара. Яны хадзілі з парасонамі розных колераў і віталі адзін аднаго. Нехта казаў «прывітанне», нехта «прывет». Было нават «хэлоў» і «гутэн абэнд».
І амаль усе чулі падобнае ў адказ. Бліжэй да ўскрайка парку стаяў помнік. Хто ў тым парку не бываў, дык можа і не здагадаўся б , што бываюць такія помнікі. Гэта быў бусел, вядома з чым. Ён стаяў насупраць пляцоўкі з трыбунай, на якой нікога не было крамя дзяцей. А людзі ўсё падыходзілі і падыходзілі раз-пораз паглядаючы на гэтую трыбуну, быццам чагосці чакалі ці ад прысутнічаючых, ці ад трыбуны з дзяцьмі, ці ад спакойна ходзячых патрулёу ахоўнікаў парадку. Усё быццам бы было добра, прыстойна і спакойна. Але адчувалася прысутнасць нарастаючай трывогі, бо на пляцоўцы і вакол яе станавілася ўсё шчыльней і шчыльней. Людзі добра памяталі пра трагедыю, якая адбылася дванаццаць год таму назад на Нямізе. Яны ўсе яшчэ памяталі відэакадры з Кастрычніцкай дванаццацітыднёвай даўніны...
 І раптам дзюба бусла схілілася, паклаўшы немаўлята на глебу.
 Стоячыя побач завохалі і саступілі некалькі крокаў ад яго. Міліцыянты паспыняліся і стаялі як загіпнатызаваныя. А хваля воханняў разляцелася па ўсёй пляцоўцы. Хто стаяў спіной азираліся і здзіўлена глядзелі, не разумеючы ў чым справа, пачынаючы пытацца ў тых, хто побач аб тым, што адбылося...
 Бусел распраміўся, раскінуў  крылы, узняў галаву, дзюбу...
 Людзі сціхлі, хто ў збянтэжанасьці, хто з цікавасьцю , чакаючы далейшага. І бусел бездакорным барытонам, спакойна спытаў:
 Ці памятаеце ВЫ, людзі, кім быў Віктар Ганчар?
 Большасць людзей яшчэ стаяла ў збянтэжанасьці з парасонамі, на якія ўжо нічога не лілося, але з некалькіх бакоў ў рознагалоссе пачулася, -
 Да а а,
 -Ці заўсёды ён быў супраць вашага Прэзідэнта? -
 Працягваў бусел.
 Тая ж самая большасць пачала ціхенька таксама ў рознагалоссе нешта адказваць, але гэта ператваралася ў гукі падобныя тым, якія чуеш, ходзячы на Камароўку, вялізны мінскі рынак.  І ўсё ж некалькі чалавек даволі гучна выкрыкнула,-
 Не-Не..Не!
 Бусел апусціў галаву, палядзеў як там яго «крыж», і зноў узняўся
Ці быў ён заўсёды за?
НЕ!
Гучна і разам адказаў былы, яшчэ некалькі імгненняў таму, натоўп.
 ВЫ ХОЧАЦЕ, КАБ ЯШЧЭ ХОЦЬ ХТО НЕБУДЗЬ ЗНІК?
 Людзі, пачалі згортваць парасоны і падыходзіць бліжэй, разам з міліцыянтамі (якія разышліся па аднаму і уважліва глядзелі за ўсёй сітуацыяй, даючы людзям падыходзіць, але замінаючы іх сцісканню  ў натоўп ізноў).
 - Не!
 Пачуўся выкрык з аднаго боку. Бусел маўчаў і чакаў.
 - Не, Не , Не
 Пачулася паўсюль спачатку  па-асобку, потым пачаў адчувацца нейкі рытм і вось ужо ўвесь парк чуў адное адзінагалоснае – НЕ! НЕ! НЕ!...
 Бусел выцягнуўся ў струнку, узняў дзюбу, ўзмахнуў крыламі, быццам спрабуючы ўзняцца ў неба... і пляцоўка сціхла.
 Я хачу, каб вы не далі знікнуць Лідзе Ермошынай. Я хачу каб вы чулі яе словы,  бачылі што яна робіць...
 Раптоўна усім пачулася, як хныча немаўлята.
 ... і не далі ёй быць вашым кіраўніком.
 Бусел хуценька апусціў дзюбу схапіў свой вузялок з немаўлятам, і зноў акамянеў.
 


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.