Тытунёвы дым

 Самалёт ляціць па небе.
 Можа, нават, і ў Маскву(!),
 У Парыж ці Лондан нейкі.
 Я б злятаў, ды не хачу.

 Там сьлязам не надта вераць.
 Тут, бывае, што і больш.
 Са сьлязьмі ў вачах галечу
 не ўспрымаюць усур'ёз.

 Абыякавасць такая.
 Ёй бы гэта, ёй бы то,
 а вось гэтага « Не нада»,
 не шкада, бо не сваё.

 Каб залозу мне якую!
 Каб балела і нылААА!
 Не люблю цябе, такую.
 Ты, Радзіма, ледзь жыва.

15.07.2013г


Рецензии