Грукае зима у дзверы. Конкурснае

Грукае зіма ў дзверы - захацелася гарбаты,
Але я не адчыняю - я ёй вось што гавару:
"Ты ідзі-ка, дарагая, упрыгожвай нашы хаты,
Дрэвы, лес, палі і горкі - а пакуль не адчыню".

Я пайшла варыць гарбату і гляджу ў вакно гасцінай,
Што зіма там усёткі робіць, ці паслухала мяне...
Вунь сняжынкі паляцелі, о, і коўдра снегавая
Апусцілася на землю - не, зіма нас не міне!

А калі ўзоры ў вокнах уявілі галерэю,
Я тады зіму клікала - каб заходзіла на чай.
Прысядай, зіма-красуня - вось канфеты, вось пячэнне,
Пачастуйся, калі ласка, але раптам не знікай!

Хай сняжок - празрысты, мяккі -
Праляжыць ўвесь студзень, люты.
Потым пойдзеце да хаты,
Мы ж паклікаем вясну.
2013 г.


Рецензии