Народныя прыкметы ад хатняга Дамавiка Мiколы

Частка чацвёртая

Уся прырода для нашых продкаў была адухоўлена. Яна была запоўнена «розумам», «пачуццём» i «словам». У шопаце лiсця, завыванні  ветру, плюсканні  хваль, у крыку птушак, у мычаннi жывёл - нашы продкi чулi таямнiчую размову з нечым вельмi моцным i мудрым. Свет нашы продкi ўяўлялі сабе наступным чынам:
-  Верхнi паверх «Правь», дзе па iх уяўленні жылi багi, якiя правiлi бачным i нябачным
светам. Яго знакам былi птушкi.
- Сярэднiм паверхам быў свет людзей «Явь» - наш матэрыальны свет, даступны чалавечаму розуму, аб'ектыўная рэальнасць. На гэтым паверсе мы i жывём, aб наступных можна толькi здагадвацца. Знакi нашага свету - гэта мядзведзь i воўк.
 - І нарэшце - апошні падземны пласт старажытнай славянскай рэальнасці зваўся «Навь». Да гэтага свету людзі спрадвеку ставіліся, як мінімум з асцярогай. (Напэўна, многія з вас чулі выраз «Навьи чары», які дайшоў да нас са старажытнасці. Так кажуць, маючы на ўвазе насланнё, вядзьмарства, чары, якія напускаюць сутнасці іншасвету). «Навь» - гэта свет духаў і мерцвякоў, нябачны для людзей толькі па іх ўласнаму жаданню, які паказвае сябе чалавеку. Тым не менш, аб уяўленні продкаў, у гэты пласт быцця жывому чалавеку можна было трапіць, напрыклад, праз студню. Знак падземнага свету - Змяя.

Сяргей Брандт, 05.07.2013               


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.