Народныя прыкметы ад хатняга Дамавiка Мiколы

Частка трэцяя

• Прыбiраццa ў хацe можна пачынаць толькi тады, калi госць даехаў да свайго месца жыхарства. Kалi ж не ведаеш, даехаў ён цi не, то прыбiраць пачынай праз тры дні пасля яго ад'езду.

• Убачыць дамавiка ў вобразе каго-небудзь са сваiх дамачадцаў - гэта да хуткай і звычна да цяжкай хваробы цi да непрыемнасцяў, якiя пагражаюць гэтаму чалавеку. Тады пасля гэтай выявы трэба адразу прачытаць «Ойча наш» i перакрысцiць сябе тройчы.

• Калi дамавiк з'яўляецца чалавеку ў вобразе якiх-небудзь рэчаў, то патрэбна заўважыць, якая гэта рэч. Хутчэй усяго дамавiк праз пэўны вобраз хоча нешта данесцi да Вас. Напрыклад, Bы бачыце дзiцячую цацку, то гэта да хуткага папаўнення ў сям'i, заручальны пярсцёнак - да шлюбу, калi бачыце кашалёк - да атрымання грошай.

Сяргей Брандт,  22.06.2013            


Рецензии