Народныя прыкметы ад хатняга Дамавiка Мiколы

Частка першая
• Не мяцi хату ў дзень восьмага лiпеня! Ты можаш вымесцi cа смеццем i дамавіка, якi ў гэты дзень сядзiць пад мятлой. Тады твая хата застанецца без свайго ахоўнiка i дапаможцы. Людзi кажуць, што: « У дзень на Хвядору -  пакінь хату ў спакоi, смецце хай сабе ляжыць - дамавiк на iм сядзiць.»

• Пры пераездзе на новае месца жыхарства - стары венiк патрэбна забраць разам з сабой, так як з iм перадаецца вязенне старой хаты. На гэтай хатняй прыладзе дамавiк можа „пераехаць“ да свайго новага жылля.

• Нельга, кажуць старыя людзi, мясцi ў  хаце рознымі венiкамi, бо тады сваё багацце па ўсiх кутах «размяцеш»,  iнакш кажучы, збяднееш зусiм.

• Забараняецца выносiць смецце ўвечар, пасля заходу сонца, усё гэта к галечы.


Сяргей Брандт,  19.06.2013 


Рецензии