На мяжы

Па матывах апавядання “God Bless you, dr. Kevorkian” Курта Вонегута, “старога пердуна”, дзякуючы якому мой кругагляд стаў шырэйшы.

Усе людзі добрыя. Нават калі яны думаюць інакш. Калісьці Курт Вонегут пісаў, што ў яго творчасці няма злачынцаў – такі ён чалавек. Я нездарма ўзгадаў гэтага пісьменніка, мой аповяд шмат чым перасякаецца з яго апавяданнем “God Bless you, dr. Kevorkian”. Можна нават назваць маё гэтае апавяданне плагіятам.

Усе людзі добрыя. Гэта факт. Кожны чалавек з радасцю вам дапаможа.
Добрыя людзі вырашылі, што мне трэба дапамагчы выправіцца на той свет. І дапамаглі. Аднак іншыя добрыя людзі вырашылі, што мне няма чаго там рабіць, таму вярнулі мяне дадому… Так я ўпершыню апынуўся перад Брамаю Раю…
Прайшоўшы па светлавому тунэлю (ужо не ведаю, ці ўплыў апавядання Вонегута, ці ўсё існуе насамрэч), я апынуўся перад Брамаю сам-на-сам з Пятром.
- Што ты тут робіш? – здзіўлена спытаўся св. Пётр, - Твой час яшчэ не прыспеў. Але, калі хочаш, заходзь, - памякчэў ягоны голас.
- Не, дзякую, - адказаў я, ўспомніўшы расповяд Вонегута наконт характару св. Пятра.
- Шастаюць тут ўсялякія, - незадаволена прабубнеў св. Пётр, - пытанні людзям задаюць..
- Вы, выпадкам, не пра Курта Вонегута гаворыце?
- А пра каго ж яшчэ? Дастаў са сваімі інтэрв’ю…
І тут да мяне дайшло, што я ўжо доўга размаўляю, што мне трэба вяртацца.
- Прыемна было паразмаўляць, да сустрэчы, - развітаўся я.
- Канешне, мы яшчэ ўбачымся, - усміхнуўся св. Пётр мне ў спіну.

У Вонегута шмат прыхільнікаў, у тым ліку і сярод урачоў. Таму знайсці аднадумцаў мне было няцяжка. Канешне, я адпраўляўся ў сваё падарожжа не з такога брутальнага пункту, як Курт. Я ляжаў у чыстай акуратнай аперацыйнай пад наглядам аднадумцаў, дзякуй ім вялікі за падтрымку і сціпласць – яны не патрабавалі ад мяне сустрэчы са сваімі кумірамі…

Убачыўшы мяне ізноў св. Пётр толькі пахітаў галавою:
- Любіце вы, людзі, паўтараць вар’яцкія дзеянні…
Але Іуду Іскарыёт запрасіў. Хоць у Іуды і быў графік распісаны на стагоддзі наперад, ён згадзіўся паразмаўляць са мною.
- Я сказаў Езусу аб сваёй здрадзе перад вячэраю, - сказаў Іуда. – Мне было страшна і сорамна перад ім. І Езус адказаў: “Ты зрабіў, што павінен быў зрабіць. Ты зарабіў сабе вечную памяць у душах людзей.” Але мне было цяжка. Я не змог глядзець на сябра, які ціха паміраў на маіх вачах праз мяне… І я не вытрымаў…
Як пісаў Вонегут: з вамі спецыяльны карэспандэнт на тым свеце.
Наступная сустрэча з Адольфам Гітлерам.
- Я ўжо прасіў прабачэння за свае дзеянні, Курт перадаў яго, - пачаў Адольф. - Я быў апантаны ідэяй, таму лічыў, што мэта апраўдвае сродкі… Я памыляўся… калі я зразумеў сваю памылку, было ўжо позна – махавік крывавай Сусветнай вайны ўжо нельга было спыніць… А я толькі хацеў зрабіць людзей шчаслівымі… Даруйце…
- А што вы скажаце пра Галакост, які пачаўся яшчэ да вайны з вашага ведама?
- Габрэйскае пытанне на той час было палітычнаю картай. Жыдоў ненавідзелі большасць жыхароў Германіі. Я не здолеў бы пазбегнуць пагромаў пры ўсім сваім жаданні – супраць стыхіі чалавек бяссільны… Я паспрабаваў даць шанец габрэям уцячы з краіны ў 36-ым годзе, але іх ніхто не захацеў прымаць. Ім няма куды было ўцякаць… Вы ж ведаеце, што жыдоў ніхто не любіць і зараз, як і цыган… Вы думаеце, я ня ведаў пра махінацыі таго ж Шындлера? Ведаў і не перашкаджаў… Галакост – стыхійны рух, які дапамог мне прыйсці да ўлады, і які я не змог бы ўжо спыніць, пры ўсіх намаганнях… Няма бязгрэшных людзей – адзінае, што я магу сказаць у сваё апраўданне…
Я спытаўся ў Гітлера пра вайну з СССР і план ОСТ.
- У мяне не было выбару, - адказаў Гітер. – Чэрчыль адмаўяўся нават чуць пра мірную дамову, а Сталін ужо гатовы быў напасці. У Германіі ўжо не ставала рэсурсаў – мы не маглі весці вайну на змор, мы б прайгралі яе вельмі хутка, і мы б не стрымалі наступ Чырвонай арміі. Камуністы б прайшліся па Еўропе вогненным смерчам, пакінуўшы пасля сябе пустэльню. Адзіная мая надзея была на нечаканасць, але мы згубілі час на Крытскую авантуру. Наконт плана ОСТ, няўжо вы думаеце, што ў нас хапіла б чалавечых рэсурсаў апрацаваць такія тэрыторыі? Я збіраўся пакінуць таварыша Сталіна кіраваць дамініёнам Трэцяга Рэйху на тэрыторыях СССР. Дарэчы, як мінімум паову нашых “зверстваў” на ўсходнім фронце можаце смела спісваць на рускіх.Вы ж беларус? – спытаўся Гілер ў мяне. – Вы, беларусы доўгі час змагаліся з маскалямі, таму вы лепш за ўсіх ведаеце, што яны не літуюць ні сябе, ні ворагаў… Пекла існуе – і яно знаходзіцца на ўсходнім фронце...

“…я толькі хацеў зрабіць людзей шчаслівымі…”, - тое ж сказаў і Сталін, і шмат іншых крывавых тыранаў мінуўшчыны. І ўсе яны шчыра прасілі даравання…
Дарэчы, Сталін яшчэ сказаў, што ён спадзяваўся апярэдзіць Гітлера і прынесці шчасце і квітненне пралетарыяту Еўропы. Гітлер апярэдзіў яго на два тыдні…

- Ты ўжо дастаў лётаць туды-сюды, - незадаволена кінуў св. Пётр. – У наступны раз не адпушчу назад.
І ён запрасіў на размову Фрэддзі Меркуры. Я спытаўся ў яго, як ён адносіцца да таго, што апошнім часам гомасэксуалісты актывізіраваліся ў змаганні за свае правы.
- Ты гамафоб? – спытаўся ён.
- Не, - пачаў апраўдвацца я. – Я толькі думаю, што чалавек не павінен хваліцца сваімі сэксуальнымі перавагамі, а павінен зарабляць сабе імя сваімі здольнасцямі, ўсё-ткі каханне і сэкс - інтымнае…
- Ты гамафоб, - канстатаваў Фрэддзі. - Мы, людзі ў Раі, ўмеем бачыць вашыя, смяротных, душы, нам нельга схлусіць… Але ты – вынік выхавання на поглядах свайго часу і свайго акружэння, чаго з цябе ўзяць? Я ведаю, як цяжка застацца самім сабою… А вось наконт таго, што каханне – інтымнае, сакрэтнае, для кожнага чалавека асабістае – тут я згодны… - У мяне такое пытанне, - я вырашыў змяніць тэму, - як вы думаеце, чаму найвыдатнейшую песню “The show must go on”, дагэтуль не могуць нават перапець добра, не тое, што паўтарыць.
- Мне здаецца, што трэба разумець, - Фрэддзі выдзяліў “разумець” інтанацыяй, - што ты паміраеш – і хутка памрэш, што ты страціш усё што любіш, але спадзявацца… я ж тады не ведаў пра гэты свет.
- Перадай жывым, - сказаў Фрэддзі, - шчасце ў каханні. Жывіце кожны дзень, як апошні. Рабіце тое, што падабаецца. Не здраджвайце каханню…

Ваш Юрась Братчык карэспандэнт з таго свету…


Рецензии